Фаніпаль: горад у Беларусі

Фа́ніпаль — места ў Беларусі, каля ракі Вязенскай.

Уваходзіць у склад Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 444 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Койданава і МКАД, за 22 км ад Менску, каля аўтамабільнай дарогі Берасьце — Ворша; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы.

Фаніпаль
лац. Fanipal
Панарама места
Панарама места
Фаніпаль: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Фаніпалю
Першыя згадкі: 1856
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Плошча: 4,75 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 16 444 чал.
шчыльнасьць: 3461,89 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222750
СААТА: 6222506000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°45′0″ пн. ш. 27°20′0″ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.33333° у. д. / 53.75; 27.33333 27°20′0″ у. д. / 53.75° пн. ш. 27.33333° у. д. / 53.75; 27.33333
Фаніпаль на мапе Беларусі ±
Фаніпаль
Фаніпаль
Фаніпаль
Фаніпаль
Фаніпаль
Фаніпаль
Фаніпаль: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://fanipol.net/be/

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, у аснове тапоніму Фаніпаль жаночае імя Фаня (Фэонія або Яўхімія) у спалучэньні з фармантам -поль (поле). Таксама існуе легенда, што паселішча атрымала сваю назву ў гонар дачок мясцовага зямяніна — Фані і Полі.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўпамін пра Фаніпаль як фальварак зямянаў Энэльфэльта і Багдашэўскага датуецца 1856 годам. У 1871 годзе тут адкрыўся чыгуначны прыпынак Чэчын, які пазьней ператварылі ў станцыю Токараўскую (Токараўку), названую ў гонар менскага губэрнатара Токарава — заснавальніка Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. 9 жніўня 1876 году чыгуначная станцыя пачала называцца Фаніпаль.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Фаніпаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР.

У 1965 годзе ў Фаніпале пабудавалі першы завод — гэта адзіны ў Беларусі завод жалезабэтонных маставых канструкцыяў. 29 красавіка 1984 году Фаніпаль атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, а 22 чэрвеня 1999 году — статус гораду раённага падпаракаваньня. 20 лістапада 2006 году афіцыйна зацьвердзілі герб места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 2000 год — 13,2 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 11,6 тыс. чал.; 2006 год — 12,1 тыс. чал.; 2009 год — 12 718 чал. (перапіс); 2010 год — 12,7 тыс. чал.; 2015 год — 14 223 чал.; 2016 год — 15 198 чал.; 2017 год — 15 922 чал.; 2018 год — 16 444 чал.

Рэлігія

У Фаніпалі дзейнічаюць царква (з 2005 году), каталіцкая капліца (з 2006 году вядзецца будаваньне касьцёла), царква хрысьціянаў веры эвангельскай «Благадаць».

Адукацыя

На 2011 год у гімназіі і сярэдняй школе Фаніпалю навучаліся 1400 вучняў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх клясах. У месьце ёсьць 4 дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, а таксама музычная школа, дзе 218 дзяцей навучаюцца па спэцыяльнасьцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віялянчэль, кляса духавых інструмэнтаў.

Культура

Жыхары места могуць карыстацца бібліятэкай зь вялікім фондам кніжак, які рэгулярна папаўняецца. У цяперашні час яе паслугамі карыстаюцца 2115 чытачоў, зь іх 895 — навучэнцы.

Адміністрацыйны падзел

Фаніпаль падзяляецца на 5 мікрараёнаў: Моладзевы, Паўночны, Цэнтральны, Заводзкі і Паўднёвы.

Эканоміка

На 2011 год працаўладкаваньне ў Фаніпалі мелі 7800 чалавек, частка якіх з сталіцы. З 7,2 тыс. працоўных жыхароў большасьць (звыш 60%) у асноўным працавала ў сталіцы.

Прадпрыемствы: рамонтна-мэханічныя, жалезабэтонных канструкцыяў.

Транспарт

Аўтамабільныя шляхі злучаюць Фаніпаль зь Менскам і Койданавам. За 17 км знаходзіцца Менская кальцавая аўтамабільная дарога. Таксама ў месьце ёсьць чыгуначная станцыя, што стаіць на электрыфікаванай лініі Беларускай чыгункі паміж Берасьцем і Менскам.

Нумар Маршрут
М1 E30 Берасьце (Казловічы) — ФаніпальМенскграніца Расейскай Фэдэрацыі (Рэдзькі)
Р1 МенскФаніпальКойданаў

Войска

На 2023 год у Фаніпалі месьціўся штаб 15-й зэнітнай ракетнай брыгады.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Фаніпаль: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Фаніпальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Фаніпаль НазваФаніпаль ГісторыяФаніпаль НасельніцтваФаніпаль Адміністрацыйны падзелФаніпаль ЭканомікаФаніпаль ТранспартФаніпаль ВойскаФаніпаль ГалерэяФаніпаль КрыніцыФаніпаль ЛітаратураФаніпаль Вонкавыя спасылкіФаніпальБаранавічыБеларусьБерасьцеВоршаВязенскаяГорадКойданаўКойданаўскі раёнМенскМенская вобласьцьМенская кальцавая аўтамабільная дарога

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Народная асьвета120-я зэнітна-ракетная брыгадаСэксВартавыя ісламскай рэвалюцыіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіКузьма ЧорныЧарнігаўскае княстваСысуныЗямля пад белымі крыламіГісторыя МенскуЦана30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Рэжым ЛукашэнкіМікола МятліцкіАрцём АрашонакМадэль OSIЯнка БрыльАнтонімыКінатэатарПадзелы Рэчы ПаспалітайЖалейка (зборнік)Групавы сэксYouTubeЛюбБудынакУладзімер Тарасевіч12 гадоў рабства (фільм)Гаштольд (імя)Фундацыя «Вікімэдыя»ГорадняСадаводчае таварыстваЛічэбнікКатэхізісПэнсіяЯкуб ЯсінскіПрацоўная дамоваЖанчына зьверхуКонрадГраматычнае значэньнеTrueTypeБярэзаньЦмокПакістанМураўёўкіЛітоўская кухаркаРыдмонтСакавікДотык пісі рукоюРыгор МарцьянаўБусел белыПацук шэрыАляксей БацюкоўМаркёрДругая сусьветная вайнаМінэтЛетуваСельская гаспадаркаДжавагарлал НэруАнатоль ВялюгінУніфікаваная назва рэсурсуСамасейЗлучаныя Штаты АмэрыкіТрыбуна працыЧалавек1989Магутны БожаҐАнатоль БутэвічКарлес ПудждэмонСьпіс гарадоў Беларусі🡆 More