С-400: расейскі зэнітны ракетны комплекс

«С-400» — зэнітны ракетны комплекс, распрацаваны ў Расеі ў 1999 годзе і прыняты на ўзбраеньне ў 2007 годзе.

«С-400»
С-400: Склад і ўласьцівасьці, Мінуўшчына, Крыніцы
Пускавая ўстаноўка на шасі «МЗКЦ-7930» (2022 год)
Тып зэнітны ракетны комплекс
Краіна паходжаньня Расея
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня з 28 красавіка 2007 (17 гадоў таму)
Выкарыстаньне Беларусь, Індыя, Кітай, Расея, Турэччына
Войны Грамадзянская вайна ў Сырыі, расейскае ўварваньне ва Ўкраіну
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Аляксандар Ляманскі
Дата стварэньня 1999 (25 гадоў таму)
Вытворца «Алмаз-Антэй»
Кошт адзінкі 650 млн даляраў (2022 год)
Вытворчасьць зь 2007 году
Адзінак створана 556 пускавых установак (2022 год )
Характарыстыкі
Даўжыня 12 669 мм
Шырыня 3070 мм
Вышыня 3025 мм
Дыямэтар 519 мм (ракета)
Экіпаж 3

Асноўнае ўзбраеньне ракета 40Н6Е
Рухавік 8-цыліндравы, V-падобны
368 кіляват (500 к.с.)
Ёмістасьць загрузкі 22,2 тоны
Трансьмісія аўтаматычная
Падвеска 4-восевая, незалежная, тарсійная
Дарожны прасьвет 40 см
Ёмістасьць баку 2х385 літраў
Практычная далёкасьць 1000 км (цягач)/400 км (ракета)
Вышыня палёту 27 км
Хуткасьць 60 км/гадз (цягач)/ 4800 м/с (ракета)
Сыстэма кіраваньня пульт
Сыстэма стырнавога кіраваньня гідраўлічны ўзмацняльнік, зьлева, 1 і 2 масты
Дакладнасьць адхіленьне да 30 мэтраў
Плятформа запуску шасі «МЗКЦ-7930»

Працаваў на шасі «МЗКЦ-543», якое вырабляў «Менскі завод колавых цягачоў», а таксама на шасі «МЗКЦ-7930». Саму ракету распрацаваў і вырабляў расейскі канцэрн «Алмаз-Антэй». Далечыня яе палёту сягала 400 км для паражэньня мэтаў на вышыні некалькіх кілямэтраў. На 2022 год ЗРК «С-400» з 4-х адзінак тэхнікі каштаваў каля 650 млн даляраў.

Склад і ўласьцівасьці

Зэнітны ракетны комплекс «С-400» меў далечыню выяўленьня мэтаў да 600 км пры адначасным суправаджэньні да 300 іх трасаў. Найбольшая хуткасьць паражэньня складала 4800 м/с пры адначасным абстрэле да 36 мэтаў і навядзеньні да 72-х ракетаў. Далечыня паражэньня паветранай рухомай мэты складала ад 3-х да 250 км, а вышыня — ад 10 мэтраў да 27 км. Далечыня паражэньня тактычных балістычных мэтаў складала ад 5 да 60 км, а вышыня — ад 2-х да 27 км. Хуткасьць перамяшчэньня сваім ходам дасягала 60 км/гадз. па асфальтаванай дарозе, да 40 км/гадз. — па грунтовай дарозе і да 25 км/гадз. — па перасечаным бездаражы. Час разгортваньня з паходнага стану складаў 5 хвілінаў, а прывядзеньня ў баявую гатоўнасьць — яшчэ 3 хвіліны. Адна ўстаноўка магла адначасна абстрэльваць да 6 мэтаў. Тэрмін службы зэнітных кіраваных ракетаў складаў 15 гадоў, а наземных сродкаў — 20 гадоў з напрацоўкай да 10 000 гадзінаў да капітальнага рамонту.

Дывізіён «С-400» улучаў: пункт баявога кіраваньня з радыялякацыйным комплексам выяўленьня, да 6 ЗРК з радарам пры кожным і да 12 пускавых установак з ракетамі, усевышынны радар і перасоўную вышку для антэннага паста.

Мінуўшчына

Са студзеня 1999 году па травень 2003-га на палігоне Капусьцін Яр у Астраханскай вобласьці Расеі праводзілі выпрабаваньні ЗРК «С-400». 28 красавіка 2007 году ўрад Расеі ўхваліў пастанову аб прыняцьці ЗРК на ўзбраеньне расейскага войска. 6 жніўня 2007 году першы дывізіён і камандны пункт заступілі на баявое дзяжурства ў Маскоўскай вобласьці.

С-400: Склад і ўласьцівасьці, Мінуўшчына, Крыніцы 
Усевышынны выяўляльнік на шасі «МЗКЦ-7930» (2011 год)

На студзень 2008 году Ўзброеныя сілы Расеі ладзілі досьледнае выкарыстаньне зэнітных ракетных комплексаў «С-400» у войсках супрацьпаветранай абароны. На вучэньні «Захад-2009» у Беларусь прывезьлі расейскі ЗРК «С-400», каб адпрацаваць сумесную супрацьпаветраную абарону. На 2012 год для прыкрыцьця «С-400» на блізкай адлегласьці выкарыстоўвалі ЗРК «Тор». У верасьні 2013 году С-400 «Трыюмф» скарысталі на сумесных вучэньнях «Баявая садружнасьць», якія правялі на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласьці з удзелам вайскоўцаў зь Беларусі, Казахстану, Кыргыстану і Таджыкістану. На лістапад 2014 году Ўзброеныя сілы Расеі мелі на баявым дзяжурстве 16 дывізіёнаў «С-400» па 8 пускавых установак у кожным. Далёкасьць агню «С-400» складала 240 км пры магчымасьці абстрэльваць 36 цэляў адначасна. 27 лістапада Міністэрства абароны Расеі заключыла з войскам Кітаю кантракт на пастаўку 5 дывізіёнаў «С-400» за больш як 3 млрд даляраў.

С-400: Склад і ўласьцівасьці, Мінуўшчына, Крыніцы 
Транспартна-зараджальная машына (2017 год)

30 лістападзе 2015 году «С-400» разгарнулі на расейскай базе Хмэймім у Сырыі. 12 жніўня 2016 году 4-я армія ВПС і СПА Расеі (Растоў-на-Доне) даставіла С-400 «Трыюмф» у захоплены ва Ўкраіны Крым, дзе разьмясьцілі яе зэнітны ракетны полк. ЗРК прызначаўся для ўдзелу ў вучэньнях «Каўказ-2016». 14 студзеня 2017 году той С-400 «Трыюмф» заступіў на баявое дзяжурства пад Тэадосіяй. Папярэдне ўвосень 2016 году С-400 разьмясьцілі ў Калінінградзкай вобласьці.

25 ліпеня 2017 году турэцкі прэзыдэнт Рэджэп Эрдаган заявіў пра падпісаньне пагадненьня аб пастаўцы ЗРК «С-400» з Расеі. Сума пагадненьня складала 2,5 млрд даляраў. 29 жніўня 2018 году расейскія войскі разгарнулі ў акупаваным Крыму 4-ы дывізіён ЗРК «С-400», чые разьлікі заступілі на баявое дзяжурства ў Джанкоі за 30 км ад Херсонскай вобласьці Ўкраіны. 12 чэрвеня 2019 году турэцкі прэзыдэнт Эрдаган паведаміў пра заключэньне ўгоды аб аплаце «С-400» для пачатку дастаўкі ў ліпені. 12 ліпеня Міністэрства абароны Турэччыны паведаміла пра пачатак пастаўкі па прылёце трох грузавых самалётаў на авіябазу Мюртэд. 16 ліпеня прыляцеў 11-ы самалёт. Пастаўку мелі завяршыць да красавіка 2020 году. У кастрычніку 2019 году прайшлі сумесныя паветраныя вучэньні ўзброеных сілаў Расеі і Сэрбіі, падчас якіх разгарнулі «С-400».

С-400: Склад і ўласьцівасьці, Мінуўшчына, Крыніцы 
Разьлік «С-400» за працай (2021 год)

У верасьні 2021 году ў Гарадзенскім раёне Беларусі «С-400» заступілі на баявое дзяжурства пад расейскім кіраўніцтвам у рамках старэньня цэнтру сумеснай падрыхтоўкі. 24 студзеня 2022 году ў Беларусь прыбылі 2 расейскія дывізіёны ЗРК «С-400» для ўдзелу ў вучэньнях «Саюзная рашучасьць-2022». 3 лютага іх накіравалі на палігон у Берасьцейскай вобласьці. 4 лютага амэрыканскае спадарожнікавае прадпрыемства «Максар Тэхналёгіі» (штат Каларада) зрабіла фота ЗРК «С-400» на лётнішчы «Лунінец» каля беларуска-ўкраінскай мяжы. 7 лютага падразьдзяленьні С-400 «Трыумф» з Далёкага Ўсходу Расеі заступілі на баявое дзяжурства ў складзе Адзінай рэгіянальнай сыстэмы супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.

19 траўня 2022 году А. Лукашэнка заявіў пра набыцьцё «С-400» для Ўзброеных сілаў Беларусі. 24 траўня Радыё «Свабода» паведаміла пра знаходжаньне па расейскім дывізіёне «С-400» на вайсковым лётнішчы «Зябраўка» на поўдні Гомельскага раёну і на пляцоўцы каля вёскі Прудок на захад ад Мазыра. 14 ліпеня 2022 году прайшла першая трэніроўка дзяжурных сілаў СПА Беларусі з удзелам вайскоўцаў сумеснага навучальна-баявога цэнтру і разьлікаў «С-400». 27 жніўня Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла, што разьмешчаныя ў Беларусі расейскія «С-400» прыкрывалі бамбавікі «Ту-22М3», якія наносілі паветраныя ўдары крылатымі ракетамі па Ўкраіне. 26 кастрычніка расейскі генэрал Андрэй Гурулёў, які быў дэпутатам Дзяржаўнай думы Расеі, прызнаў, што расейскія войскі пачалі страляць з «С-400» па наземных мэтах ва Ўкраіне з адхіленьнем да 30 мэтраў.

19 сьнежня 2022 году А. Лукашэнка паведаміў: «Мы сёньня паставілі на баявое дзяжурства комплекс С-400».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

С-400 Склад і ўласьцівасьціС-400 МінуўшчынаС-400 КрыніцыС-400 Вонкавыя спасылкіС-400Зэнітны ракетны комплекс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РоварАндрэй КандрацюкРасеяВікікрыніцы1619Вершаваны памерГеалёгіяАгульная тэорыя адноснасьціЮры КрываручкаТаталітарызмБацьвіньнеБеларусьЛявон Рыдлеўс곥Гайла (імя)ЛанаўцыАрамунская ВікіпэдыяЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)КантрабандаМалякалёгіяСавігінПлешчыцы (Берасьцейская вобласьць)Міжнародны стандартны кніжны нумар1581Андрэа БачэльліОйча нашІрляндзкая моваГорадКазаваЛіпецкая вобласьцьГлыбокаеМалоткавіцкі сельсаветБутлегШумэрЭкзархатГербЭвэр БанэгаФранцуская рэвалюцыяСьцяг БеларусіУладзімер ЗяленскіЖабінкаўскі раёнСтавангер1699Грэта ГарбуБеларуская ССР1989Апавядальны сказЯўген ШатохінГарадзішча (Баранавіцкі раён)Беларуская Народная РэспублікаБяроза (горад)ДрапежныяГрэгар МэндэльШэньсіПольшча1917ДаўгаУладзімер ПуцінToyotaМуамар КадафіБэрацкая вобласьцьЭтнічная тэрыторыя беларусаўСэптуагінтаМальпігіякветныяКасьцёл Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў (Пінск)Ліга нацыяў УЭФА🡆 More