Расея Сураж

Сураж (рас.

Сура́ж) — места ў Расеі, на рацэ Іпуці. Адміністрацыйны цэнтар Сураскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 11 089 чалавек. Знаходзіцца за 170 км на паўднёвы захад ад Бранску. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча.

Сураж
лац. Suraž
Капліца-пахавальня
Капліца-пахавальня
Расея Сураж
Герб Суражу
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 4 чэрвеня 1782
Былая назва: Суражычы, Сураж-на-Іпуці, Сураж-Северскі
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Сураскі
Плошча:
  • 10 км²
Насельніцтва: 11 709 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48330
Паштовы індэкс: 243500
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 32°24′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 32.4° у. д. / 53.01667; 32.4 32°24′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 32.4° у. д. / 53.01667; 32.4
Сураж на мапе Расеі
Сураж
Сураж
Сураж
Расея Сураж Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сураж Северскі — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

Упершыню Сураж упамінаецца ў ХV ст., калі вялікі князь Казімер аддаў Сураж на рацэ Іпуці свайму дзядзьку князю Міхалу Жыгімонтавічу. У 1454 годзе ён увайшоў у склад утворанага Старадубскага княства як удзел князя Івана Мажайскага.

У 1500 годзе князь старадубскі Сямён Мажайскі разам з уладальнікам Ноўгарад-Северскага княства Шамяцічам перайшлі на бок маскоўскага гаспадара Івана ІІІ. У 1518 годзе Старадубскае княства перайшло ў валоданьне Васіля ІІІ і спыніла сваё існаваньне.

У пачатку XVII ст. Сураж вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у склад Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва. У гэты час упамінаецца як сяло Суражычы.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Сураж захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Сураж апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1781 годзе ён атрымаў статус павятовага места Ноўгарад-Северскага намесьніцтва. У гэты час ён пачынае называцца Сураж-на-Іпуці. 4 чэрвеня 1782 году расейскія ўлады даравалі месту герб «куст каноплі ў залатым полі, у знак багацьця гэтай расьліны, якой жыхары гандлююць». У 1797 годзе Сураж увайшоў у склад Маларасейскай губэрні, у назьве места прыбралі пазнаку месца знаходжаньня («на-Іпуці»), у 1802 годзе — у склад Чарнігаўскай губэрні.

11 траўня 1865 году зьявіўся праект новага гербу Суражу «ў срэбным полі блакітны шыльд з трыма залатымі манэтамі, па бардзюры восем блакітных кветак ільну». Аднак, яго так і не зацьвердзілі. На 1870 год у месьце было 318 будынкаў, у тым ліку 3 камяніцы, дзейнічалі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, шпіталь і 42 крамы. На 1897 год — 817 будынкаў, сярод якіх 23 мураваныя, штогод адбываліся 6 кірмашоў, штотыдзень — торг. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, беларусы складалі 67,3% жыхароў Сураскага павету.

Яшчэ ў 1846 годзе тутэйшы шляхціч Рыгор Есімонтаўскі выдаў кнігу «Апісаньне Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні». У гэтай працы лібэральны зямянін шмат пісаў пра эканамічныя пэрспэктывы краю, а ў этнаграфічным разьдзеле апавядаў пра мясцовых сялянаў — ліцьвінаўусё насельніцтва Сураскага павету, якое носіць народную назву ліцьвінаў»). У 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў».

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні (у 1926—1929 гадох у Бранскай губэрні). У 1921 годзе Сураскі павет пераназвалі ў Клінцоўскі. У 1929 годзе Сураж стаў цэнтрам раёну Заходняй вобласьці (з 1938 году ў Арлоўскай, з 1944 году ў Бранскай вобласьці).

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1867 — 4,0 тыс. чал., зь іх гандляроў было 70, мяшчанаў — 3049, сялянаў — 263, шляхты і разначынцаў — 458; 1870 год — 3850 чал., у тым ліку 11 каталікоў і 2743 юдэяў; 1897 год — 4006 (1997 муж. і 2009 жан.), зь іх 978 беларусаў (464 муж. і 514 жан.), 559 расейцаў (355 муж. і 204 жан.), 33 украінцы (23 муж. і 10 жан.), 25 палякаў (12 муж. і 13 жан.), 2400 жыдоў (1137 муж. і 1263 жан.)
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 9,0 тыс. чал.; 1959 год — 8,5 тыс. чал.; 1975 год — 10,3 тыс. чал.; 1991 год — 12,6 тыс. чал.; 1993 год — 12,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 12,0 тыс. чал.; 2008 год — 11,7 тыс. чал.; 2016 год — 11 089 чал.

Рэлігія

Расея Сураж 
Царква Зьвеставаньня

У канцы XX ст. у Суражы збудавалі новую царкву Зьвеставаньня Багародзіцы.

Эканоміка

У Суражы працуюць кардонная фабрыка, швацкая фабрыка «Суражанка», масласыраробчы завод, хлебакамбінат.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Будынак краязнаўчага музэю (1893)
  • Будынак пэдагагічнага каледжу
  • Капліца-пахавальня шляхоцкага роду Іскрыцкіх (1907)

Страчаная спадчына

  • Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (XIX ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XIX ст.)

Асобы

  • Рыгор Есімонтаўскі (1785—1851) — землеўладальнік, шляхціч, этнограф, які вывучаў беларусаў Старадубшчыны

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Расея Сураж ГісторыяРасея Сураж НасельніцтваРасея Сураж ЭканомікаРасея Сураж Турыстычная інфармацыяРасея Сураж АсобыРасея Сураж Глядзіце таксамаРасея Сураж ЗаўвагіРасея Сураж КрыніцыРасея Сураж ЛітаратураРасея Сураж Вонкавыя спасылкіРасея СуражІпуцьБранскБранская вобласьцьВоршаМестаРасейская моваРасеяСураскі раён (Бранская вобласьць)Унеча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль ЗэкаўЯнка КупалаПадвойнае пранікненьнеАпавядальны сказЖурBayraktar TB2Парнаграфія ў БеларусіСакуныЗямляIBMЦэнтонTor BandАляксей ДудараўСанскрытМоваДомінік СобаслаіАчарэцінаВадзім БолбасКушмакПарнаграфія для жанчынВікіманіяКрумкачПаэтЛетува (каралеўства, 1918)Гісторыя ЎшачаўДыялёг1891Ваенная апэрацыяПэтэр ПэлегрыніПацеіКніга прарока ДаніілаЛеанард ПацейКарл МарксТадэвуш КасьцюшкаАндрэй АлександровічАлесь БадакЛезьбіянстваЛёнданКліматІсьляндзкі коньБерасьцеНазоўны склонУнівэрсальны каардынаваны часТаўканіцаVolvo CarsАдлігаСэксМаксім ТанкАльгерд БахарэвічЛюдміла РублеўскаяБайструкАдам Міцкевіч1877Віцебская вобласьцьПастава 69СысуныМікі Маўс2024Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)УНІАНПошукавая аптымізацыяНазоўнікСяргей ДавідовічГісторыя МенскуІрляндцыПрыматыАлег Ждан🡆 More