Сталь: стопак жалеза з вугляродам ды іншымі хімічнымі элемэнтамі

Сталь (па-польску: stal ад ням.

Stahl) — дэфармоўны (коўкі) сплаў, які складаецца ў асноўным з жалеза й мае ўтрыманьне вугляроду ад 0,2% і 2,1% паводле вагі, у залежнасьці ад гатунку. Вуглярод зьяўляецца найбольш распаўсюджаным матэрыялам для легіраваньня жалеза, але шэраг іншых легіравальных элемэнтаў выкарыстоўваюцца таксама, як то манган, хром, ванад і вальфрам. Вуглярод й іншыя элемэнты выступаюць у якасьці ацьвярджальніка, прадухіляючы дысьлякацыі ў крышталічнай рашоткі атама жалеза. Вар’юючы колькасьць легіруючых элемэнтаў і формы іхнай прысутнасьці ў сталі можна кантраляваць такія якасьці, як цьвёрдасьць, плястычнасьць і трываласьць на парыў сталі. Сталь з павышаным утрыманьнем вугляроду можа зрабіцца мацнейшай за жалеза, але таксама менш плястычнай за яго.

Сталь: стопак жалеза з вугляродам ды іншымі хімічнымі элемэнтамі
Сталёвы мост
Сталь: стопак жалеза з вугляродам ды іншымі хімічнымі элемэнтамі
Сталёвы трос з шахты абмоткі вежы

Сплавы з утрыманьнем вугляроду вышэй за 2,1% вядомыя як чыгун празь іхнюю ніжэйшую тэмпэратуру плаўленьня й добрыя ліцейныя якасьці. Сталь таксама адрозьніваецца ад кованага жалеза, якое можа ўтрымоўваць невялікую колькасьць вугляроду, але сталь уключае шлакавыя дамешкі. Гэтыя два адметныя фактары павялічваюць супраціў сталі да ржавеньня й павялічвае сварываемасьць.

Хоць сталь была выраблена ў першыню рознымі неэфэктыўнымі мэтадамі задоўга да эпохі Адраджэньня, ейнае выкарыстаньне стала больш распаўсюджаным пасьля вынаходзтва больш эфэктыўных мэтадаў вытворчасьці, якія былі распрацаваны ў XVII стагодзьдзі. З вынаходзтвам Бэсэмэраўскага працэсу ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, сталь стала матэрыялам таннай масавай вытворчасьці. Далейшыя папраўкі ў працэс, як то канвэртэрная вытворчасьць, зьнізіла сабекошт прадукцыі пры адначасовым павышэньні якасьці мэталу. Сёньня сталь зьяўляецца адным з найбольш распаўсюджаных матэрыялаў у сьвеце, з вытворчасьцю больш за 1,3 млрд тон штогод. Яна зьяўляецца асноўным кампанэнтам у будаўніцтве, элемэнтах інфраструктуры, інструмэнтаў, караблёў, машынабудаваньні, прыбораў і зброі. Сучасная сталь мае некалькі розных марак, якія вызначаюцца арганізацыяй па стандартызацыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

АтамВальфрамВанадВугляродЖалезаМанганНямецкая моваПольская моваСплаўХром

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў ЧэхііБогЦіхі акіянВойцех ЯрузэльскіНапалеон I БанапартРамановаНатальля АрсеньневаМаньчжурыяМіжземнае мора1923Перасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Гетман вялікі літоўскіШпакВалачобнікіРумыніяЖамойцьЛічэбнікБарвінТэхналёгіяЎінчэстэрБайкаМагеланава пратока4 траўняЗянон ПазьнякЖанрІнданэзіяВікізьвесткіЛапіцкіяУладзімер ПуцінСяргей АлейнікАрсень АчапоўскіУладзімер КараткевічГенэрал-палкоўнікДаньГрадус ФарэнгайтаШчасьцеЕўнаРасейская акупацыя БеларусіФішынгБеларускія летапісыКалітнікВялікдзеньЛяхавічыТалачын5 траўняБалалайкаТайскі сонечны каляндарЯпоніяБеларусьГорная справаКіляват-гадзінаЖанчына зьверхуПорнгабГрамадзкі набытакМарынкаШадзіборДзьмітры МядзьведзеўПастава 691526БеразьвеччаГорадняДамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьціАльгерд БахарэвічКаталіцтваЯнуш РадзівілАлег🡆 More