Скрыўленьне Хрыбетніка

Скрыўленьне хрыбетніка (скаліёз; грэц.

σκολιός — крывы) — бакавая крывізна хрыбетніка ў франтальнай плоскасьці. Бывае прыроджанае і набытае. Разьвіваецца ў выніку парушэньня будовы хрыбетніка і зьмяшчэньня сярэдзіны цяжару цела ў бок ад падоўжанай восі. Здараецца пры рахіце, траўмах, пухлінах і запаленьні хрыбетніка. У 90% выпадкаў адзначаецца парушэньне абмену ў злучальнай тканцы, што вядзе да аслабленьня сувязі міжхрыбетных дыскаў(en) з хрыбтамі. Адзначаецца дэфармацыя і зьмяншэньне аб’ёму грудной клеткі(en), утварэньне рэбернага гарба, парушэньне дзейнасьці лёгкіх, сэрца і крывяносных сасудаў. Лячэньне: лячэбная фізкультура, масаж і хірургічнае ўмяшчаньне.

Скрыўленьне хрыбетніка
Зьмяншэньне кута скрыўленьня з 56° да 27°
Зьмяншэньне кута скрыўленьня з 56° да 27°
Сынонімы скаліёз
Спэцыяльнасьць артапэдыя
Сымптомы разьмяшчэньне аднаго пляча вышэй за другое, выпіраньне рогу адной з лапатак
Ускладненьні утварэньне рэбернага гарба, парушэньне дзейнасьці лёгкіх і сэрца
Звычайна праяўляецца у 10—20 гадоў
Прычыны пералом хрыбетніка, зьмяшчэньне сярэдзіны цяжару цела ў бок ад падоўжанай восі, рахіт
Фактары рызыкі блізарукасьць, плоскаступнёвасьць і радыкуліт
Мэтад дыягностыкі рэнтген
Прафіляктыка сон на правым баку на цьвёрдым ложку з малой падушкай, плаваньне і практыкаваньні на раўнавагу
Лячэньне артапэдычны гарсэт, гімнастыка
Частасьць 3% насельніцтва Зямлі (2014 г.)
Скрыўленьне хрыбетніка ў Вікісховішчы

На 2011 г. ад дэфармацыі хрыбетніка пакутвала каля 5% насельніцтва Зямлі, зь якіх 80% цярпела ад скрыўленьня хрыбетніка.

Папярэджаньне

Скрыўленьне Хрыбетніка 
Разьмінаньне цягліцаў сьпіны лежачы пераменным уздымам рук і ног

Прадухіленьню хваробы спрыяе лячэбная фізкультура і багатае на бялкі, кальц і вітаміны харчаваньне. Карысна падбіраць мэблю адпаведна росту, спаць на правым баку на паўцьвёрдым ложку зь малой падушкай і праводзіць 3-хвілінныя разьмінкі цягліцаў брушнога прэсу і сьпіны прынамсі тройчы на тыдзень. Таксама станоўча ўплываюць заняткі гімнастыкай, плаваньне, коўзаньне на каньках і лыжах, практыкаваньні на раўнавагу з прадметамі на галаве. Урэшце варта пазьбягаць чытаньня на баку і нашэньня цяжару ў адной руцэ.

Чыньнікі

Узьнікненьню хваробы спрыяюць пералом хрыбетніка, плоскаступнёвасьць, розная даўжыня ног, блізарукасьць, плеўрыт, поліяміеліт, радыкуліт, рахіт і сухоты. Таксама шкодзіць маларухомы лад жыцьця, працяглае сядзеньне з нахіленай галавой і стаяньне на паўсагнутай назе.

Праявы

Прыкметамі хваробы ёсьць разьмяшчэньне аднаго пляча(en) вышэй за другое, выпіраньне рогу адной з лапатак(en), розная адлегласьць ад прыціснутай да бока рукі да таліі і бачная пры нахіле наперад крывізна хрыбетніка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Скрыўленьне Хрыбетніка  Скрыўленьне хрыбетнікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Скрыўленьне Хрыбетніка ПапярэджаньнеСкрыўленьне Хрыбетніка ЧыньнікіСкрыўленьне Хрыбетніка ПраявыСкрыўленьне Хрыбетніка КрыніцыСкрыўленьне Хрыбетніка Вонкавыя спасылкіСкрыўленьне Хрыбетнікаen:Chesten:Intervertebral discГрэцкая моваДэфармацыяЗапаленьнеЛёгкіяМасажСэрцаТканкаХрыбетнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АшмяныМастацкі творЭль НіньнёАлесь КлышкаБіялёгіяВіетнамская ВікіпэдыяLinuxЛічэбнікАлесь БадакВялікае Княства ЛітоўскаеАпавядальны сказРасонскі раёнМачанкаГотаўтШашкіE (літара)Што й па моруГенадзь ПашкоўОйча наш1769Зіновій ПрыгодзічЖанчына зьверхуЗянон ПазьнякТутэйшыя (літаб’яднаньне)ГаянаЭратычнае мастацтваІксвідэаДзьвінскBayraktar TB2СакуныБумонтАўстралія1989УрадВіцебская вобласьцьГісторыя ПолацкуПалітычная партыяІпаці ПацейЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)Рыгор КастусёўАлесь КажадубЯнка КупалаСанскрытЖаночая рыфмаУрліх2022ДзеяслоўАндрэй ФедарэнкаКантмінДыялёгПрагласБеларуская мова2008ЛітваАндраш ШэфэрНыркаЖанна Некрашэвіч-КароткаяАлег ЯнкоўскіПошукавая аптымізацыя1589Віктар ШніпМікола ГамолкаІгар ПракаповічЛітаратурныя жанрыЭканомікаЮрась ШамецькаДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Язафат КунцэвічПаўночна-Заходні крайВіды сувязі словаўЗлучнік🡆 More