Сарматы: старажытны іранскі качавы этнас

Сарма́ты (па-лацінску: Sarmatac) — аб’яднаньне качавых жывёлагадоўчых плямён (аляны, раксаляны, саўраматы, языгі і інш.).

У 6-4 стагодзьдзі да н. э. жылі ў стэпах паміж рэкамі Табол (у Сыбіры) і Волга. У III стагодзьдзі да н. э. расьсяліліся ў раёнах на поўнач ад Каўкаскіх гор і ў паўночным Прычарнамор’і, дзе моцна пацясьнілі скіфаў. У II стагодзьдзі да н. э. разам са скіфамі ваявалі супраць Пантыйскага царства, але ў I стагодзьдзі да н. э. падтрымалі пантыйскага цара Мітрадата VI Эўпатара ў барацьбе з Рымам. У I стагодзьдзі н. э. сярод сарматаў асабліва ўзмацніліся аляны. У III стагодзьдзі ўлада сарматаў на паўночным Прычарнамор’і падарвана готамі, у IV стагодзьдзі яны разгромлены гунамі. Скіфы прынялі ўдзел у Вялікім перасяленьні народаў (IV—VII стагодзьдзі н. э.), асобныя групы алянаў дасягнулі Гішпаніі і Паўночнай Афрыкі. У наступныя стагодзьдзі сарматы асыміляваліся зь іншымі народамі, у тым ліку зь цюркамоўнымі і славянскімі. У складзе асэтынаў сарматы (аляны) захавалі аснову сваёй мовы. Сарматы дасягнулі высокага майстэрства ў рамёствах, асабліва ў мастацкай апрацоўцы мэталаў і ювэлірнай справе, пра што сьведчаць шматлікія знаходкі ў курганах.

Літаратура

Tags:

АсэтыныВялікае перасяленьне народаўГотыГуныКаўкаскія горыЛацінская моваПлемяСкіфы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Францішак АляхновічБялкаў (Слубіцкі павет)Васіль ІгнаценкаМасачусэтсСьвятлана АлексіевічУладзімер ПуцінJavaІсак НьютанЛеў ТалстойСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаАнатоль ІвашчанкаСяржук ВітушкаЛеўЭякуляцыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКрасная ВёскаПорнгабМарат МаркаўВіленскае барока17 красавікаРасеяМіленКрыстыян ГюйгэнсВялікае Княства ЛітоўскаеКаскадныя табліцы стыляў@МаёнтакЭратычнае кіноЧарнобыльскі шляхСлавамір АдамовічГердаСусьветМастацкая літаратура (выдавецтва)Адвечным шляхамЛепельКраязнаўчая газетаПсыхалёгіяБеларуская АЭСПратэсты ў Беларусі (2020—2022)ВоршаРаніца (Бэрлін)Смаленскі паветВікіЗіновій Прыгодзіч.nuГрэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фатымскай (Горадня)БудынакВіктар Ганчар2008Раёны БеларусіМігель Сэрвантэс1943Сьпіс гарадоў БеларусіЧэская моваApple Inc.ЈНаступствы Чарнобыльскай катастрофы850-яАральны сэксСтаніслаў ЗамбржыцкіІльля ДубінецЯнка СіпакоўМы, беларусыТэрарыстычны акт у менскім мэтроЮр’яНавум ГальпяровічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Канстытуцыя БаўгарыіБДСМ🡆 More