Каўкаскія горы, Каўка́з — абшар на памежжы Эўропы і Азіі, паміж Чорным, Касьпійскім ды Азоўскім морамі.
Складаецца з Галоўнага Каўкаскага хрыбта і прылеглых раёнаў Паўночнага і Паўднёвага Каўказу. Паўночны Каўказ, што разьмешчаны паўночней хрыбта, уключае раўнінныя (Кубань), и перадгорныя (Перадкаўказ) землі ды цалкам уваходзіць у склад Расейскай Фэдэрацыі. Паўднёвей хрыбта ляжыць Паўднёвы Каўказ, дзе разьмешчаныя Грузія, Азэрбайджан, Армэнія. Абсалютная вышыня 5642 м (гара Эльбрус). Ёсьць радовішчы нафты.
Выразнымі межамі на захадзе і ўсходзе зьяўляюцца Чорнае, Азоўскае і Касьпійскае моры. На поўначы фізыка-геаграфічнай мяжой зазвычай лічыцца Кума-Маныцкая ўпадзіна, сучаснай адміністрацыйнай — паўночныя межы Краснадарскага і Стаўрапольскага краёў ды Дагестану. Часам да Каўказу адносяць і Калмыкію. У гісторыка-этнаграфічным пляне мяжу Каўказу можна правесьці па рэках Кубань, вярхоўях Кумы, Малцы і Цераку. Гэта ахоплівае поўдзень Краснадарскага краю, Адыгею, Карачаева-Чаркесію, Кабардзіна-Балкарыю, Паўночную Асетыю, Інгушэтыя, Чачню і большую частку Дагестану.
Больш складана з паўднёвай мяжой Каўказу. Палітычна яна праводзіцца цяпер па межах Турэччыны і Ірану з аднаго боку і Грузіі, Армэніі і Азэрбайджану, з другога. У такім выглядзе гэтая мяжа канчаткова сфармавалася толькі ў 1921 годзе (пасьля перадачы Турэччыне Артвіна, Карса і Ардагана). Правесьці гісторыка-этнаграфічную і моўную мяжу Каўказу шмат цяжэй: гістарычныя землі армянаў цягнуцца далёка на захад і поўдзень, а азэрбайджанцы і цяпер насяляюць большую частку паўночна-заходняга Ірану. Найбольш апраўданае ўключэньне ў Каўказ паўночна-ўсходніх раёнаў Турэччыны, дзе і цяпер жывуць картвэламоўныя лазы і грузіны і армянамоўныя хемшылы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Каўкаскія горы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.