Самсунг Электронікс

«Самсунг Электронікс» (анг.

Samsung Electronics; кар. 삼성전자, трансьліт. Самсон чонджа) — прамысловае прадпрыемства Паўднёвай Карэі, заснаванае ў студзені 1969 году ў Сувоне (вобласьць Кёнгі) пад назовам «Электронная прамысловасьць Самсунг». Разьмясьціла свае акцыі на Карэйскай біржы (Пусан, Ёнамская вобласьць) 11 чэрвеня 1975 году.

Samsung Electronics
Выява лягатыпу
Самсунг Электронікс
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Лістынг на біржы КБ: 005930
Заснаваная 13 студзеня 1969 (55 гадоў таму)
Заснавальнікі Бёнчхоль Лі
Уласьнікі скарбовая акцыя[d], National Pension Service[d], Samsung Life Insurance[d], Samsung C&T Corporation[d] і Лі Гон Хі[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Сувон (вобласьць Кёнгі, Паўднёвая Карэя)
Ключавыя фігуры Охьюн Квон, Джэён Лі
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя дысплэй, кампутар, мабільны тэлефон, манітор, паўправаднік, тэлевізар, халадзільнік
Абарачэньне Самсунг Электронікс201,867 трлн паўднёвакарэйскіх вонаў (2016 г.; $174,048 млрд)
Апэрацыйны прыбытак Самсунг Электронікс29,241 трлн вонаў (2016 г.; $25,211 млрд)
Чысты прыбытак Самсунг Электронікс22,726 трлн вонаў (2016 г.; $19,594 млрд)
Лік супрацоўнікаў 308 745 (2016 г.)
Матчына кампанія Холдынг «Самсунг»
Даччыныя кампаніі «Дысплэі Самсунг», «Самсунг Электронікс Амэрыка»
Аўдытар «Прайс-Ўотэр-Купэры» (Ангельшчына)

На 2016 г. прадпрыемства наймала звыш 308 000 супрацоўнікаў у 79 краінах.

Будова

На 2017 г. ТАА «Самсунг Электронікс» мела 169 даччыных прадпрыемстваў: 20 у Паўднёвай Карэі, 50 у астатняй Азіі (зь іх 29 у Кітаі), 38 у Эўропе, 37 у Паўночнай Амэрыцы, па 7 у Афрыцы і Паўднёвай Амэрыцы, 2 у Акіяніі. У 2016 г. найбольшымі паводле продажаў даччынымі прадпрыемствамі былі: 1) «Самсунг Электронікс Амэрыка» (Рыджфілд-Парк, штат Нью-Джэрзі, ЗША) — 34,522 трлн паўднёвакарэйскіх вонаў ($29,764 млрд; 17,1% продажаў); 2) «Дысплэі Самсунг» (Асан, Паўднёва-Чхунхонская вобласьць, Паўднёвая Карэя) — 24,659 трлн вонаў ($21,261 млрд; 12,2%); 3) «Самсунг Электронікс Віетнам, Тхайнгуен» — 23,564 трлн вонаў ($20,317 млрд; 11,7%); 4) «Шанхайскія паўправаднікі Самсунг» (Кітай) — 20,983 трлн вонаў ($18,092 млрд; 10,4%); 5) «Паўправаднікі Самсунг» (Сан-Хасэ, штат Каліфорнія, ЗША) — 19,911 трлн вонаў ($17,167 млрд; 9,9%). Холдынг улучаў 3 падразьдзяленьні:

Гісторыя

У студзені 1969 г. холдынг «Самсунг» (бел. Тры зоркі) заснаваў ТАА «Электронная прамысловасьць Самсунг» у Сувоне (вобласьць Кёнгі, Паўднёвая Карэя) для вытворчасьці тэлевізараў, калькулятараў, халадзільнікаў, кандыцыянэраў паветра і пральных машынаў. Да 1981 г. прадпрыемства вырабіла звыш 10 млн чорна-белых тэлевізараў. У лютым 1983 г. заснавальнік Бёнчхоль Лі абвясьціў пра распрацоўку дынамічнай памяці з адвольным доступам (ДПАД; анг. DRAM). 28 лютага 1984 г. агульны сход акцыянэраў зьмяніў назву прадпрыемства на «Самсунг Электронікс», да якога далучылі «Паўправаднікі і сувязь Самсунг». У той самы год выпусьцілі першы ў Паўднёвай Карэі мабільны тэлефон, які да 1990 г. заняў 10 % рынку ў дзяржаве.

У 1992 г. прадпрыемства выпусьціла першую ў сьвеце ДПАП (DRAM) магутнасьцю 64 мэгабіт. У 1994 г. — ДПАП магутнасьцю 256 мэгабіт. У 1996 г. — магутнасьцю 1 гігабіт. У лютым 1998 г. «Самсунг Электронікс» выступіла адным з 10-і галоўных спонсараў зімовых Алімпійскіх гульняў у Нагана (Японія). У 2004 г. распрацавалі першы ў сьвеце чып магутнасьцю 8 гігабіт зь лёгікай альтэрнатыўнай адмовы. У 2005 г. «Самсунг Электронікс» заключыў дамову на пастаўку мікрасхемаў для «Эпл» (Купэртына, штат Каліфорнія, ЗША), якія сталі выкарыстоўвацца для смартфонаў iPhone. У 2007 г. прадпрыемства стала 2-м найбольшым у сьвеце вытворцам мабільных тэлефонаў. У 2009 г. абарачэньне склала $177,4 млрд, у выніку чаго «Самсунг Электронікс» стала найбольшым у сьвеце тэхналягічным прадпрыемствам. У 2009 і 2010 гадах ЗША і Эўрапейскі Зьвяз наклалі на прадпрыемства спагнаньне за змову зь іншымі вытворцамі ў 1999 і 2002 гадах ва ўстанаўленьні цэнаў на мікрасхемы. У 2011 г. вытворчасьць цьвёрдых дыскаў прадалі «Сігейт Тэхналёгія» (Купэртына, штат Каліфорнія, ЗША).

На 31 сьнежня 2016 г. сродкі ТАА «Самсунг Электронікс» склалі 262,174 трлн паўднёвакарэйскіх вонаў ($226,045 млрд), зь якіх маёмасьць (заводы і абсталяваньне) — 91,473 трлн вонаў ($78,867 млрд; 34,9%). Абаротныя сродкі налічвалі 141,43 трлн вонаў ($121,94 млрд; 53,9%): кароткачасовыя фінансавыя дамовы (да году) — 52,432 трлн вонаў ($45,207 млрд; 37,1% ад абаротных сродкаў); наяўныя грошы — 32,111 трлн вонаў ($27,686 млрд; 22,7%); дэбіторская запазычанасьць — 24,279 трлн вонаў ($20,933 млрд; 17,2%); таварныя запасы — 18,354 трлн вона ($15,824 млрд; 13%). Абавязкі прадпрыемства склалі 69,211 трлн вонаў ($59,673 млрд; 26,4% ад сродкаў), зь якіх адтэрмінаваны падатак на даход — 7,294 трлн вонаў ($6,288 млрд; 10,5% абавязкаў). Бягучыя абавязкі (да году) налічвалі 54,704 трлн вонаў ($47,165 млрд; 79% усіх абавязкаў): кароткачасовыя пазыкі — 12,747 трлн вонаў ($10,99 млрд; 23,3% бягучых абавязкаў), налічаныя выдаткі — 12,527 трлн вонаў ($10,801 млрд; 22,9%). Уласны капітал склаў 192,963 трлн вонаў ($166,371 млрд; 73,6% сродкаў).

На 30 чэрвеня 2017 г. ТАА «Самсунг Электронікс» разьмясьціла на біржы 149 312 074 акцыі, зь іх 87,5% (130 668 494) звычайных і 12,5% (18 643 580) прывілеяваных. Разам з тым прадпрыемства выкупіла на біржы 7,6% (11 405 189) сваіх акцыяў: 7,4% (9 630 443) звычайных і 9,5% (1 774 746) прывілеяваных. За мяжой у выглядзе глябальных дэпазытарных расьпісак (ГДР) звычайнымі акцыямі гандлявалі на Лёнданскай фондавай біржы (Ангельшчына), прывілеяванымі — на Люксэмбурскай біржы. Звычайныя акцыі належалі: замежным укладнікам — 54 %, зьвязаным бакам (супрацоўнікам і прадпрыемствам) — 20%, староньнім юрыдычным асобам Паўднёвай Карэі — 16%, самому ТАА «Самсунг Электронікс» праз выкуп — 7 %, староньнім фізычным асобам Паўднёвай Карэі — 3%. Найбольшымі ўласьнікамі звычайных акцыяў былі: Народная пэнсійная служба Рэспублікі Карэя (Сэул) — 9,65%; ТАА «Страхаваньне жыцьця Самсунг» — 8,48%; амэрыканская кампанія «Капітал-Група» (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія) — 5,24%; будаўніча-гандлёвая карпарацыя «Самсунг» — 4,57%; Гонхі Лі — 3,82%; «Страхаваньне ад пажару і на моры Самсунг» — 1,42%. Прывілеяванымі акцыямі валодалі: замежныя ўкладнікі — 82%, само прадпрыемства — 10%, юрыдычныя асобы Паўднёвай Карэі — 6%, фізычныя асобы Паўднёвай Карэі — 3%.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Самсунг Электронікс 

Гэта — накід артыкула пра Самсунг. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго.

Tags:

Самсунг Электронікс БудоваСамсунг Электронікс ГісторыяСамсунг Электронікс КрыніцыСамсунг Электронікс Вонкавыя спасылкіСамсунг ЭлектроніксІнструкцыя па трансьлітарацыіАнгельская моваКарэйская моваПаўднёвая КарэяПрадпрыемстваПусан

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БудынакМарыя МартысевічСанта-КляўсАладкіКніга прарока ДаніілаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСельская гаспадарка БеларусіАлег СалтукВялікае Княства ЛітоўскаеБаўгарская моваПаставыЯнка Купала2020Максім ЛужанінПарнакапытныяМаларытаПростыя сказыЮлі ТаўбінУладзімер КараткевічУкраінаМэрНармандыяРод1991Ёсіф СталінСельская гаспадаркаШрубаПошукавая аптымізацыяДожджБеларускае нацыянальнае адраджэньнеБССРКастрычнікЯгмінШто й па моруБіскупПрыметнікЭліза АжэшкаМіндоўг (імя)Навум Гальпяровіч.ec.kyУНІАНТадзіяна КляшторнаяКлеапатраЛюдміла СільноваПюі-дэ-ДомБеларуская ВікіпэдыяЗдароўеПарнаграфія ў сецівеМікола МятліцкіРасейская моваСлоўнік НасовічаБесьпілётнікГалёнСадавінаДзень ЗямліБаранавіцкі раёнJavaБраніслаў ТарашкевічОндрэй ДудаАмонімУлёф МэльбэргІгар СідарукМіхась БашлакоўСпадчына (верш)Леанід ГалубовічГалоўная старонкаВалянцін Акудовіч🡆 More