Прадмесьце Пятроўшчына

Пятро́ўшчына — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, на беразе ракі Мышкі (прыток Сьвіслачы).

Знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Грушаўкі.

Гісторыя

Маёнтак Пятроўшчына ў канцы ХІХ ст. належаў зямяніну К. Чарноцкаму. Паноў Чарноцкіх часам наведвала жонка летувіскага мастака М. Чурлёніса Соф’я Кіманайце. Тамака ж, у Пятроўшчыне, яна нарадзіла дачку Дануце.

Хуткае засяленьне чыгуначнага раёну прывяло да таго, што ў канцы 1880-х рокаў месьцічы пачалі сяліцца на надзелах вёскі Пятроўшчыны Сеньніцкай воласьці Менскага павету, прылеглай да мяжы места.

У 1893 року сяляне згадзіліся на афіцыйнае далучэньне сваёй зямлі да тэрыторыі Менску. Яны працягвалі здаваць сваю зямлю ў арэнду, але праз тагачасныя паўпрыгоньніцкія законы не маглі прадаць свае надзелы месьцічам. Таксама яны мусілі плаціць падвойныя падаткі — мескія і сельскія. У 1903 року сяляне зьмянялі сваю мескую ўласнасьць на ворыўныя палеткі зямяніна Бунге з разьліку адну дзесяціну на тры, хаця тыя землі былі значна даражэйшымі.

У наш час тапонім захаваўся ў назвах аднайменных вуліцы і завулку. У лістападзе 2012 року на тэрыторыі прадмесьця адкрылася станцыя «Пятроўшчына» Маскоўскай лініі Менскага мэтрапалітэну.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прадмесьце Пятроўшчына ГісторыяПрадмесьце Пятроўшчына ЗаўвагіПрадмесьце Пятроўшчына КрыніцыПрадмесьце Пятроўшчына ЛітаратураПрадмесьце Пятроўшчына Вонкавыя спасылкіПрадмесьце ПятроўшчынаГрушаўка (прадмесьце)МенскМестаСьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСлуцкі збройны чынIRC.anМенскСмаленскі паветГерута (імя)TUT.BYSАлесь КлышкаРэформа беларускага правапісу 1933 годуСодніЛацінская моваНаступствы Чарнобыльскай катастрофыЧорная ночЧарнобыльская катастрофаМікола МятліцкіСлановыяСтаражытнаруская моваГерб ПружанаўРадзівілыЖанчына зьверхуГедаЗьміцер ХведарукКінатэатарАлімпійкаІмёны ліцьвінаўБанкаўскі рахунакЧасаў ЯрРасеяГарбатаТадэвуш КасьцюшкаБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёУладзімер ПуцінMemento moriГуданВольга Чамаданава@1989Ісьляндзкі коньЛацінкаКрасная ВёскаВадзім СаранчукоўМігель СэрвантэсУкраінцыСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСуботнікіАўстра-ВугоршчынаІенг СарыЛясунАрцём АрашонакАбыякПётар МашэраўТураўАсіпавіцкі раёнКліматМаксім БагдановічЛазэрСССРВіктар ШніпАлесь РазанаўРамяство🡆 More