Пэр Мэртэзакер

Пэр Мэртэзакер (па-нямецку: Per Mertesacker; нарадзіўся 29 верасьня 1984 году, Гановэр, Нямеччына) — нямецкі футбаліст.

У 2004—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Пэр Мэртэзакер
Пэр Мэртэзакер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1984 (39 гадоў)
Гановэр, Нямеччына
Рост 200 см
Вага 90 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1998—2003 Гановэр-96
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006
2006—2011
2011—2018
Гановэр-96
Вэрдэр
Арсэнал
74 (7)
146 (12)
156 (6)
Зборныя
2004—2014 Нямеччына 104 (4)

Біяграфія

Пэр Мэртэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе «Патэнсэн», зь якога ў 1995 годзе ва ўзросьце 11 гадоў перайшоў у «Гановэр-96». Свой першы матч у Бундэсьлізе згуляў у лістападзе 2003 году ва ўзросьце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна й быў заменены ў перапынку. Пры трэнэры Эдвардзе Лінэне разьвіваўся як гулец асноўнага складу й цэнтру абароны «Гановэру». Ужо ў сэзоне 2004—2005 гадоў стаў адным з найлепшых гульцоў каманды.

8 жніўня 2006 году падпісаў кантракт з брэмэнскім «Вэрдэрам», разьлічаны да 2010 году, які быў падоўжаны да 2012 году. 30 жніўня 2011 году Мэртэзакер перайшоў у лёнданскі «Арсэнал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт.

Нацыянальная зборная

Мэртэзакер зьяўляецца гульцом зборнай Нямеччыны, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 году супраць зборнай Ірану. Бронзавы мэдаліст чэмпіянату сьвету 2006 і 2010 гадоў.

Дасягненьні

«Вэрдэр»:

«Арсэнал»:

Нямеччына:

Асабістае жыцьцё

Пэр зьвязаны шлюбам з гандбалісткай Ульрыкай Штанге з 2013 году, да гэтага яны доўгі час сустракаліся. Пара мае двох дзяцей. Мэртэзакер належыць да пратэстанцкай царквы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Пэр Мэртэзакер  Пэр Мэртэзакерсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пэр Мэртэзакер БіяграфіяПэр Мэртэзакер ДасягненьніПэр Мэртэзакер Асабістае жыцьцёПэр Мэртэзакер КрыніцыПэр Мэртэзакер Вонкавыя спасылкіПэр МэртэзакерГановэрЗборная Нямеччыны па футболеНямецкая моваНямеччына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БлогЮравічыБісэксуальная парнаграфіяГенадзь ШутаўМікола МятліцкіАляксандар СувораўЛязьбійская парнаграфіяІван ЮрынБеларускае слова (1920)СунізмСлавамір АдамовічІгар ТурНаркотыкАндрэй ДынькоАлесь РазанаўРадзівілыСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМіленЗлучаныя Штаты АмэрыкіЖамойтыАдольф ГітлерМіжнародная асацыяцыя беларусістаўЖак Карт’еМіхась ЧаротКітайСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТравеньУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Пратэсты ў Беларусі (2020—2022).anРасейская акупацыя БеларусіБеларускі клясычны правапісУладзімер ЗяленскіВершТудаўлянскія гаворкіМаркетынгШклоўскі раёнIRCЛідзкае піваЗіновій ПрыгодзічБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБаранавічыБерасьцеЛацінская моваАлімпійкаСьвятлана ЦіханоўскаяСьпіс вуліц Пружанаў1794ШмоняДанюшаваРэжым Лукашэнкі2019Віленская ратушаСакрат ЯновічРасейская мова ў БеларусіСяргей НавумчыкПадлетакУладзімер ДубоўкаДзеяслоўКубізмСусьветная эканомікаГабрэіАсфальтSРобэрт ФішэрІнтэрнэтВіктар Гардзей🡆 More