Пракуратура Заводзкага Раёну

Пракуратура Заводзкага раёну м.

Менск — гарадзкая ўправа ў месьце Менск. Акруга дзейнасьці — Заводзкі раён, м. Менск. Вышэйшая ўстанова — Пракуратура места Менск.

Пракуратура Заводзкага раёну м. Менск
Агульная інфармацыя
ПапярэднікПр-ра Заводзкага раёну м. Менск БССР
Дата ўтварэньня27 ліпеня 1991 (32 гады таму)
Задача1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд,
2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам
Сядзіба220118 Беларусь,
м. Менск,
вул. Кабушкіна, 46
Дзейнічае ў месцахЗаводзкі раён
Службовыя мовырасейская
беларуская
ПракуратКулакоўскі Аляксандар Мікалаевіч
УправаПр-ра Менску
Галоўная ўправаГен. пракуратура
Зьвязаныя службысуд
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Пракуратура знаходзіцца ў месцы: 220118 г. Менск, вул. Кабушкіна, 46.

Галава пракуратуры (па стане на 1 студзеня 2022 году) — пракурат Кулакоўскі Аляксандар Мікалаевіч і мае званьне старшы раднік юстыцыі.

Назва

Назва ўправы мае адрозьненьне ад правапісу:

Сьцяг Правапіс Назва
Пракуратура Заводзкага Раёну  Тарашкевіца Пракуратура Заводзкага раёну места Менск
Пракуратура Заводзкага Раёну  Наркамаўка Пракуратура Заводскага раёна г. Мінск

Дзейнасьць

Пракуратура назірае за выкананьнем права ўсімі грамадамі й людзьмі. Галоўныя веды аб правапарушэньнях бяруцца зь міліцыі (райаддзел унутраных спраў, або гараддзел унутраных спраў). Сьледзтва аб злачынствах вядзе мясцовы аддзел сьледчага камітэту Беларусі. Па асобных карных справах могуць весьці карную справу КДБ і ДПК, а потым перадаць пракуратуры для далейшае перадачы карнае справы ў суд.

Права

У адпаведнасьці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» ад 8 траўня 2007 г. №220-З задачамі пракуратуры зьяўляюцца:

  • забесьпячэньне вяршэнства права, законнасьці й правапарадку,
  • абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і грамадаў, а таксама грамадзкіх і дзяржаўных інтарэсаў.

У мэтах выкананьня гэтых задач пракуратура ажыцьцяўляе нагляд за:

  • дакладным і аднастайным выкананьнем законаў, дэкрэтаў, указаў і іншых нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі кіраваньня і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовымі прадстаўнічымі, выканаўчымі і распарадчымі органамі, грамадзкімі абьяднаньнямі, рэлігійнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі, службовымі асобамі і іншымі грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • выкананьнем заканадаўства пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковае дзейнасьці;
  • выкананьнем закона падчас дасудовае вытворчасьці, пры вытворчасьці папярэдняга сьледзтва і дазнаньні;
  • адпаведнасьцю закону судовых пастаноў, а таксама за выкананьнем заканадаўства пры іх выкананьні;
  • выкананьнем заканадаўства пры выкананьні пакараньня і іншых мер карнае адказнасьці, а таксама мер прымусовага характару.

Пракуратура павінна правіць праваахоўнаю дзейнасьцю дзяржаўных органаў, якія ажыцьцяўляюць барацьбу са злачыннасьцю і карупцыяю, а таксама дзейнасьць па барацьбе са злачыннасьцю іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са злачыннасьцю, дзейнасьць па папярэджаньню правапарушэньняў.

Пракуратура праводзіць папярэдняе сьледзтва ў выпадках, прадугледжаных Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Пракуроры прымаюць удзел у разглядзе судамі грамадзянскіх спраў, спраў, зьвязаных з ажыцьцяўленьнем прадпрымальніцкае і іншай гаспадарчае (эканамічнае) дзейнасьці, падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачаньне па карных справах, удзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

Сьпіс законаў

Пракуратура дзейнічае ў адпаведнасьці з наступнымі законамі:

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Заўвагі

Tags:

Пракуратура Заводзкага Раёну НазваПракуратура Заводзкага Раёну ДзейнасьцьПракуратура Заводзкага Раёну Глядзіце таксамаПракуратура Заводзкага Раёну Вонкавыя спасылкіПракуратура Заводзкага Раёну КрыніцыПракуратура Заводзкага Раёну ЗаўвагіПракуратура Заводзкага РаёнуЗаводзкі раён (Менск)МенскПракуратура места Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар КосінецДуплекс (фільм)АргазмУльтрафіялетавае выпраменьваньнеВейшнорыяАсочнікіСтаралітваРэч ПаспалітаяДаўгерд (імя)Бітва на рацэ УлеПошта@Mail.ruРасеяБДСМПраская вяснаВялейкаІнтэрнэтМіхаіл (арханёл)Славамір АдамовічЭтнацыдКрывіч (часопіс)1947Сусьветная арганізацыя здароўяНа чужынеСяброўстваСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРМаскваЦарква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)Алег ЛатышонакСпіс марак аўтамабіляўБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёРатушаСэксуальныя цацкіРасейцыMelbet.anКотЭдуард ВаласевічГрэнадаThe BeatlesЖыве Беларусь! (песьня)СкірмантСпакусьнікіКрыстыян ГюйгэнсВольныя матэрыялыДасьледаваньне1999ЧэрвеньВасіль ІгнаценкаРодныя гоні (1927)Старабеларуская моваНямеччынаТураўДрама (аповесьць)БайкаКрысталь БойдАзбука МорзэСябарКаскадныя табліцы стыляўАлесь КлышкаJavaВікіпэдыяВэб-сайтГаяна-ЭсэкібаВікіТудаўлянскія гаворкіVPN🡆 More