Праваслаўная Царква Ўкраіны

30°31′21″ у. д. / 50.45556° пн. ш.

30.5225° у. д. / 50.45556; 30.5225

Правасла́ўная царква́ Ўкраі́ны (па-ўкраінску: Православна церква України) — хрысьціянская царква Ўкраіны, заснаваная ў сьнежні 2018 году.

Праваслаўная царква Ўкраіны
укр. Православна церква України
Праваслаўная Царква Ўкраіны
Абрэвіятура ПЦУ
Папярэднік Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату, Украінская аўтакефальная праваслаўная царква
Дата ўтварэньня 15 сьнежня 2018 (5 гадоў таму)
Юрыдычны статус рэлігійнае аб’яднаньне
Штаб-кватэра Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр
Месцазнаходжаньне Кіеў
Дзейнічае ў рэгіёнах Украіна
Сяброўства 7098 прыходаў (2020 г.)
Афіцыйныя мовы украінская
Кіеўскі мітрапаліт Епіфаній (Думенка)
Кіроўны орган Сабор
Матчына кампанія Сусьветны патрыярхат Канстантынопалю
Сайт pomisna.info

Кіеўская мітраполія

У 988 г. у выніку хрысьціянізацыі Кіеўскай Русі Ўладзімерам Сьвятаславічам была ўтворана першая ўкраінская хрысьціянская царква з цэнтрам у горадзе Кіеве пад назвай Кіеўская мітраполія Ўсяленскага патрыярхату Канстанцінопаля. Пасьля Берасьцейскай уніі 1596 г. адбыўся раскол ва ўкраінскім хрысьціянстве, якое падзялілася на праваслаўных і ўніятаў.

У 1685 г. Маскоўскі патрыярхат пачаў далучэньне Кіеўскай мітраполіі Ўсяленскага патрыярхату, высьвяціўшы ў Масковіі кіеўскага мітрапаліта Гедэона. У 1686 г. праз сімонію Ўсяленскі Патрыярх Дыянісій ІV (пазьней быў падвергнуты анатэме) выдаў Сынадальны ліст, у якім даваў права высьвячаць Кіеўскага мітрапаліта Маскоўскаму Патрыярху ў парадку аскезы, абранай саборам духавенства й вернікамі яго дыяцэзыі. У абавязковым парадку мітрапаліт Кіеўскі павінен згадваць Усяленскага Патрыярха Канстанцінопальскага як свайго Першаіерарха на любой службе, абвяшчаючы й пацьвярджаючы сваю кананічную залежнасьць ад Царквы-Маці, але ні адна з гэтых умоў не была выканана. Кіеўская мітраполія фактычна стала адной са звычайных епархій Маскоўскага патрыярхату, калі Пётар Вялікі ў 1722 г. абраў Варлаама (Ванятовіча) у сане архіепіскапа, а не мітрапаліта. Сьвяты Сынод Усяленскага Патрыярхату ў працэсе прадастаўленьня Аўтакефаліі Ўкраінскай Царкве на пасяджэньні 11 кастрычніка 2018 г. адмяніў Сынадальны ліст 1686 г. з-за сімоніі й грубага яе парушэньня.

Стварэньне

Праваслаўная Царква Ўкраіны 
Томас аб аўтакефаліі царквы

11 кастрычніка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату Канстантынопалю (СПК; Турэччына) зацьвердзіў пастанову аб намеры надаць аўтакефалію Праваслаўнай царкве Ўкраіны. У рамках пастановы скасавалі Сынадальны ліст 1686 году, паводле якога Кіеўская мітраполія перайшла пад кіраваньне Маскоўскага патрыярхату. Таксама аднавілі ў чыне кіеўскага патрыярха Філярэта і зьверхніка УАПЦ Макарыя. 29 лістапада 2018 году Сынод СПК ухваліў праект Статуту ПЦУ. 5 сьнежня 2018 году сусьветны патрыярх Варфаламей І падпісаў запрашэньне на Аб’яднаўчы сабор Праваслаўнай царквы Ўкраіны, які прызначылі на 15 сьнежня ў Сафійскім саборы Кіева. На сабор запрасілі ўладыкаў Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП), Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату.

15 сьнежня 2018 году Аб’яднаўчы сабор украінскіх праваслаўных цэркваў зацьвердзіў Статут ПЦУ і адпаведна назву Праваслаўная царква Ўкраіны, а таксама абраў кіеўскім мітрапалітам 39-гадовага Епіфанія, які са сьнежня 2017 году быў пераяслаўскім мітрапалітам УПЦ КП. 5 студзеня 2019 году ў канстантынопальскім Саборы сьвятога Юрыя патрыярх Варфаламей падпісаў Томас аб аўтакефаліі ПЦУ. Томас папярэдне каліграфічна аформілі на пэргаміне ў Ксэнафонцьеўскім манастыры на Атоне. У нядзелю, 6 студзеня, на сьвята Богаяўленьня томас перадалі кіеўскаму мітрапаліту Епіфанію. Падчас набажэнства на Раство 7 студзеня падпісаны скрутак выставілі ў Сафійскім саборы Кіева. Паводле зьвестак Міністэрства ўнутраных справаў Украіны, 7 студзеня Сафійскі сабор наведала прынамсі 150 000 вернікаў. 9 студзеня томас вярнулі ў Стамбул, дзе яго падпісалі ўсе сябры Сыноду СПК, пасьля чаго перавезьлі назад ва Ўкраіну на пастаяннае захоўваньне.

30 студзеня 2019 году Міністэрства юстыцыі Ўкраіны паставіла на дзяржаўны ўлік рэлігійнае аб’яднаньне «Кіеўская мітраполія Ўкраінскай праваслаўнай царквы» па адрасе: Кіеў, вул. Трохсьвяціцельская, д. 6 (Міхайлаўскі Залатаверхі манастыр). 3 лютага 2019 году мітрапаліт Епіфаній узышоў на пасад зьверхніка ПЦУ падчас набажэнства ў Сафійскім саборы Кіева. На 19 сакавіка 2019 году да Праваслаўнай царквы Ўкраіны далучылася звыш 500 прыходаў Маскоўскага патрыярхату ва Ўкраіне.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Праваслаўная Царква Ўкраіны Кіеўская мітраполіяПраваслаўная Царква Ўкраіны СтварэньнеПраваслаўная Царква Ўкраіны Глядзіце таксамаПраваслаўная Царква Ўкраіны КрыніцыПраваслаўная Царква Ўкраіны Вонкавыя спасылкіПраваслаўная Царква ЎкраіныГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Курганская вобласьцьАўстрыяГальяш ЛеўчыкСыр (імя)ТурандотСыднэйЖанчына зьверхуДжозэф Остын ЧэмбэрлэнПераклады Бібліі на польскую мову1992Мікалай АладаўШатляндыяМіжнародная сыстэма СІБеларускае нацыянальнае адраджэньнеМагілёўПраект правапісу 1999 годуЛязо ОкамаРасейская ВікіпэдыяАхоўскі сельсаветУберКартузыВіна (імя)1998СмаленскАрыстыд БрыянЛеон (Гішпанія)ХабарВанкувэр КэнаксВацлаў ІваноўскіТранзыстарАральны сэксЧэслаў НемэнЗянон ПазьнякКрывічы1993ВаршаваЛіга нацыяў УЭФАМальтыйскі ордэнКатынь (вёска)Ворша (футбольны клюб)Ювэнтус ТурынПінскі замакКрамбамбуля (напой)Маскоўскі мэтрапалітэнГодВікіпэдыяМіхал Сэрвацы ВішнявецкіВасіль БыкаўКанвэнтуальныя францішканеПарнафільмОрдэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуСкладаньнеГран-пры Саудаўскай АрабііБудызмКарэйская вайнаEBayТоні МорысанГітанас НаўседаПінская вобласьцьУладзіслаў Галубок2008КавліцмашДзед ТалашКамуністычная партыя Савецкага СаюзуТэхас🡆 More