Перага́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Цэнтар — вёска Пераганцы.
Пераганцаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пераганцы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Піраганцаўскі сельсавет у складзе Вярэніцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Піраганцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вінцукоўскага сельсавету.
11 студзеня 1966 году ў склад сельсавету з Вярэнаўскага пассавету перададзена вёска Рамашканцы.
11 лютага 1972 году ў склад сельсавету з Тракельскага сельсавету перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчына і Поліпніца.
18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Агароднікі, Баяры, Вараноўка, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно, хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Навапольле, Сьцілгуны — ліквідаванага Вярэнаўскага сельсавету.
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (32 населеныя пункты) — 1124 чалавекі, зь іх 83,6 % — палякі, 13,3 % — беларусы, 1,4 % — расейцы, 1,0 % — літоўцы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Пераганцаўскі сельсавет, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.