Пагадненьне Пра Раньняе Паведамленьне Пра Радыяцыйную Аварыю

Пагадне́ньне пра ра́ньняе паведамле́ньне пра радыяцы́йную ава́рыю — падрыхтаваная Міжнародным агенцтвам атамнай энэргіі (МАГАТЭ) міжнародная дамова 1986 року, паводле якой дзяржавы-падпісанты пагадзіліся паведамляць пра якія-кольвек радыяцыйныя аварыі, што адбыліся на іхняй тэрыторыі і могуць паўплываць на іншыя дзяржавы.

Гэтая дамова, а таксама Пагадненьне пра дапамогу ў выпадку радыяцыйнай аварыі ці радыёлягічнай небясьпекі, былі прынятыя непасрэдна ў зьвязку з Чарнобыльскай катастрофай у красавіку 1986 року.

Пагадненьне пра раньняе паведамленьне пра радыяцыйную аварыю
Падпісаная 26 верасьня 1986
 ·  месца Сьцяг Аўстрыі Вена
Набыла моц 27 кастрычніка 1986
 ·  умовы тры ратыфікацыі
Падпісанты 69
Бакі 119 (чатыры дэнансавалі)
Месца захаваньня Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі
Статус дзейнае
Мовы ангельская, арабская, гішпанская, кітайская, расейская, француская
https://www.iaea.org/publications/documents/treaties/convention-early-notification-nuclear-accident

Згаджаючыся з Канвэнцыяй, дзяржава пагаджаецца, што пры любым ядзерным ці радыяцыйным здарэньні на сваёй тэрыторыі, які патэнцыйна можа закрануць іншую дзяржаву, яна неадкладна абвяшчае пра гэта МАГАТЭ і іншыя дзяржавы, якія могуць апынуцца ў небясьпецы. У справаздачы неабходна падаць час здарэньня, месца і ацэначную колькасьць выкінутай радыяцыі.

Канвэнцыя была складзеная і падпісаная на спэцыяльнай сэсіі генэральнай канфэрэнцыі МАГАТЭ 26 верасьня 1986; сэсія была скліканая з прычыны Чарнобыльскай катастрофы, якая здарылася 5 месцаў таму. Адказныя за аварыю на Чарнобыльскай АЭС — Савецкі Саюз і Ўкраінская ССР — абедзьве падпісалі дамову і неўзабаве яе ратыфікавалі. Пасьля трэцяй ратыфікацыі (27 кастрычніка 1986) Канвэнцыя, падпісаная 69 дзяржавамі, набыла моц.

Паводле стану на 2016 рок Пагадненьне ратыфікавалі 119 дзяржаваў; асобна далучыліся да яго Эўрапейская супольнасьць па атамнай энэргіі, Арганізацыя па харчаваньні і земляробстве ААН, Сусьветная арганізацыя здароўя і Сусьветная мэтэаралягічная арганізацыя. Баўгарыя, Вугоршчына, Манголія і Польшча сьпярша ратыфікавалі дамову, але пазьней дэнансавалі яе. Багамы, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Зымбабвэ, Кот д’Івуар, Нігер, Паўночная Карэя, Судан, Сырыя, Сьвяты Сталец і Сьера-Леонэ падпісалі, аднак не ратыфікавалі Канвэнцыю.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міжнароднае агенцтва атамнай энэргііРадыяцыйная аварыяЧарнобыльская катастрофа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адам МіцкевічВольная Беларусь (рух)Аляксей БацюкоўЯўгенія ЯнішчыцГарадзенская вобласьцьСяргей Паўлавіч АбламейкаВялікі выбухГісторыя МенскуСтрахКойданаўДотык пісі рукоюБазыліка Сьвятога ЭгідыяДзень Зямлі1991ПавецьРэжым ЛукашэнкіАдвакатВікікрыніцыСтарыя ДарогіЖурТадзіяна КляшторнаяСяргей СматрычэнкаРасонскі раёнАнтон ЯльчынУкраінаГарнастайТранснацыянальная карпарацыяЛюдміла РублеўскаяАльтэрнатыўная парнаграфіяФранцыск СкарынаСтаніслаў ВалодзькаЛацінская моваЯўген КантылёўКалі-югаПорнафільмы дарослых з падлеткаміГеральдыкаАнатоль СысMelbetМурманскЭйтмінВольныя матэрыялыФундацыя «Вікімэдыя»Пабуджальны сказПэтэр ПэлегрыніФэрамоныАчарэцінаВольга ГапееваЛявон ВаласюкЁсіф СталінБойрыкс (імя)Аляксандар ШыдлоўскіАлесь АркушМікола МятліцкіBayraktar TB2Баўгарская моваЁгаРысАлесь ПісьмянкоўМаякАндрэй ХадановічПятро ВасючэнкаНыркаМоваМарына ВасілеўскаяКарупцыяАнатоль КлышкаАндрэй АлександровічВасіль БыкаўКрэўскі замакКатэдра сьвятога Марціна (Сьпіска капітула)🡆 More