Міжнароднае Агенцтва Атамнай Энэргіі

Міжнаро́днае аге́нцтва а́тамнай энэ́ргіі (МААЭ) (па-ангельску: International Atomic Energy Agency) — арганізацыя, якая займаецца разьвіцьцём міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстоўваньня атамнай энэргіі.

Штаб-кватэра агенцтва знаходзіцца ў Вене (Аўстрыя), дадаткова існуе два рэгіянальныя бюро ў Таронта (Канада) і ў Токіё (Японія), а таксама лябараторыі ў Сэбэрсдорфе і Вене (Аўстрыя), Манака і Трыесьце (Італія).

Міжнароднае Агенцтва Атамнай Энэргіі
Сьцяг МААЭ

Гісторыя

МААЭ была заснавана як асобная арганізацыя 29 ліпеня 1957 году згодна з рашэньнем ААН ад 3 сьнежня 1955 году, а яе першым кіраўніком стаў Стэрлінг Коўл (ЗША). Статут МААЭ быў зацьверджаны на канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку 23 кастрычніка 1956 году. Ад 1997 да 2009 году генэральным дырэктарам агенцтва быў Махамад аль-Барадэі (Эгіпет), які ў 2005 годзе атрымаў для МААЭ Нобэлеўскую прэмію міру.

Арганізацыйная структура

МААЭ уваходзіць у склад ААН, але не знаходзіцца пад яе непасрэдным кантролем, яе даклады прадстаўляюцца на разгляд Генэральнай Асамблеі ААН, а таксама Радзе Бясьпекі. Будова і функцыі МААЭ апісаны ў статуце агенцтва. Агенцтва складаецца з трох частак: Сакратарыят, Рада Кіраўнікоў, Генэральная Канфэрэнцыя.

Сфэра дзейнасьці

МААЭ арганізоўвае міжнародныя навуковыя форумы для абмеркаваньня пытаньняў разьвіцьця ядзернай энэргетыкі, накіроўвае ў розныя краіны сваіх спэцыялістаў для дапамогі ў дасьледчай працы, аказвае пасьрэдніцкія паслугі пры перадачы ядзернага абсталяваньня і матэрыялаў, назірае за тым, каб дапамога, якая прадстаўляецца агенцтвам не выкарыстоўвалася ў вайсковых мэтах. Значная ўвага ў дзейнасьці МААЭ ўдзяляецца пытаньням забесьпячэньня бясьпекі ядзернай энэргетыкі.

Не распаўсюджваньне ядзернай зброі

Важнай мэтай дзейнасьці МААЭ зьяўляецца прадухіленьне распаўсюджваньня ядзернай зброі. Згодна з «Дамовай пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі», МААЭ кантралюе выкананьне абавязкаў яе ўдзельнікаў. Кантроль МААЭ мае мэту не дапусьціць у краінах, якія не валодаюць ядзернай зброяй, выкарыстоўваць ядзерную энэргетыку для стварэньне ядзернай зброі. Удзельнікі дамовы, якія не валодаюць ядзернай зброяй, павінны заключыць з агенцтвам пагадненьне, якое дазволіць кантроль МААЭ у адносінах да ўсіх відаў іх атамнай дзейнасьці.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міжнароднае Агенцтва Атамнай Энэргіі ГісторыяМіжнароднае Агенцтва Атамнай Энэргіі Арганізацыйная структураМіжнароднае Агенцтва Атамнай Энэргіі Сфэра дзейнасьціМіжнароднае Агенцтва Атамнай Энэргіі Не распаўсюджваньне ядзернай зброіМіжнароднае Агенцтва Атамнай Энэргіі Вонкавыя спасылкіМіжнароднае Агенцтва Атамнай ЭнэргііІталіяАнгельская моваАрганізацыяАўстрыяВенаКанадаМанакаТаронтаТокіёТрыестЯдзерная энэргіяЯпонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтДотык пісі рукоюНовы СадНаркамаўкаПацукБудаўніцтваЧорны замак АльшанскіСьвяты СаваКрысталь БойдРодныя гоні (1927)Пятрусь БроўкаЛусаільМенскКарыбут (імя)ПрыёрбанкСёрэн Абю К’еркегорMelbetЭўрапейскі ЗьвязВушніцаІксвідэаЦаркоўнаславянская моваПарнафільмРасейцыISO 3166.byСурвэткаКліматСуразмоўцыВольныя матэрыялыПавал МіськоІван МележСтатусбанкУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьСяброўстваМаёнтакВіларогПачуцьцёЗлучнікДабраномМэтэароідПалмэйрас Сан-ПаўлуМаксім ГарэцкіЖалейка (зборнік)ПНядзеляМікола ПракаповічЯзэп ЛёсікТайва́ньПрацяжнікСэрбіяЭкалёгіяМарына ВасілеўскаяУладзіслаў ЧаржынскіБеларуская вайсковая камісіяГарадзенская вобласьцьГражына (неадназначнасьць)Анатоль ВярцінскіЯнка КупалаПярнуская затокаВольга КараткевічСвабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)Лексычнае значэньнеКуяба (футбольны клюб)1877Тор (элемэнт)ДротАдлігаБаркэмпЗіновій ПрыгодзічПошукавая аптымізацыяНью-ЁркСтаніслаў Булак-БалаховічМіхал Анемпадыстаў🡆 More