Сьера-Леонэ

Сьера-Леонэ (па-ангельску: Sierra Leone) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна.

Мяжуе з Гвінэяй (652 км) і Лібэрыяй (306 км).

Сьера-Леонэ
Republic of Sierra Leone
Сьцяг Сьера-Леонэ Герб Сьера-Леонэ
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unity, Freedom, Justice» («Адзінства, свабода, справядлівасьць»)
Дзяржаўны гімн: ««High We Exalt Thee, Realm of the Free»»
Месцазнаходжаньне Сьера-Леонэ
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Фрытаўн
Найбуйнейшы горад Фрытаўн
Форма кіраваньня
прэзыдэнт
віцэ-прэзыдэнт
канстытуцыйная рэспубліка
Эрнэст Баі Карома
Альхаджы Самуэль Сэм-Сумана
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
119-е месца ў сьвеце
71 740 км²
1,1
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
103-е месца ў сьвеце
6 440 053
79,4/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
151 месца ў сьвеце
$4,268 млрд
$725
Валюта Леонэ (SLL)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Вялікабрытаніі

27 красавіка 1961
Дамэн верхняга ўзроўню .sl
Тэлефонны код +232
Мапа Сьера-Леонэ
Мапа Сьера-Леонэ

Гісторыя

  • ХV стагодзьдзе — партугальцы заснавалі на тэрыторыі Сьера-Леонэ першыя факторыі.
  • 1787 год — заснаваньне Фрытаўну вызваленымі рабамі.
  • 1808 год — узьбярэжныя раёны Сьера-Леонэ сталі брытанскай калёніяй.
  • 1961 год — Сьера-Леонэ атрымала незалежнасьць, да ўлады прыйшла Народная партыя.
  • 1967 год — зьдзейсьнены пераварот, мэтай якога было спыненьне выбараў, у выніку якіх да ўлады мог прыйсьці Ўсенародны кангрэс.
  • 1968—1971 — адбылося некалькі пераваротаў і путчаў, вынікам якіх стаў прыход да ўлады Ўсенароднага кангрэсу, які ў 1970—1980-я гады быў кіруючай партыяй, а з 1977 да 1989 — адзінай дазволенай.
  • 1991—2002 — грамадзянская этнічная вайна, распачатая Аб’яднаным рэвалюцыйным фронтам, пры падтрымцы Лібэрыі. Вызначыліся супярэчнасьці паміж мусульманскай і хрысьціянскай абшчынамі.
  • 1996 — прэзыдэнцкія выбары, якія выйграў Ахмат Каба.
  • 1997 — пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў маёр Джоні Пол Карома.
  • 1998 — вайсковая інтэрвэнцыя міжнародных вайсковых сілаў на чале зь Нігерыяй, якія падтрымлівалі зьвергнутага прэзыдэнта Кабы.
  • 1999 — паўстанцы з Аб’яднанага рэвалюцыйнага фронту штурмуюць сталіцу. Мірныя перамовы прывялі да вяртаньня прэзыдэнта Кабы, прадстаўнікі паўстанцаў увайшлі ва ўрад, іх лідэр Фодэ Санко стаў віцэ-прэзыдэнтам.

У 2007 годзе віцэ-прэзыдэнтам стаў Альхаджы Самуэль Сэм-Сумана.

Палітыка

Сьера-Леонэ — гэта рэспубліка з шматпартыйнай палітычнай сыстэмай, выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Ён назначае Кабінэт міністраў. Аднапалатны парлямэнт складаецца з 124 дэпутатаў. 112 зь іх выбіраюцца разам з прэзыдэнтам, астатнія — гэта самыя выбітныя прадстаўнікі грамадзтва.

Адміністрацыйны падзел

Сьера-Леонэ дзеліцца на 3 правінцыі і Заходнюю вобласьць (сталічную), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 акругаў:

Сьера-Леонэ 
Правінцыі Сьера-Леонэ
Правінцыя
па-ангельску
Насельніцтва
(2004), тыс. чал.
Плошча,
тыс. км²
Шчыльнасьць,
чал./км²
Колькасьць
акругаў
Цэнтар
1 Заходняя вобласьць Western Area 950,9 0,56 1698 2 Фрытаўн
2 Усходняя правінцыя Eastern Province 1187,5 15,6 76 3 Кенема
3 Паўночная правінцыя Northern Province 1718,2 35,9 48 5 Макені
4 Паўднёвая правінцыя Southern Province 1106,6 19,7 56 5 Бо

Геаграфія

За выключэньнем сталіцы, тэрыторыя краіны прадстаўляе сабой багнавую нізіну, на якой растуць мангравыя зарасьлі, і саванная расьліннасьць з баабабамі. Далей ад узьбярэжжа пачынаюцца пласкагор’е (да 300 м), пакрытае лясамі, ва ўсходняй частцы краіны горы дасягаюць вышыні 1948 м (гара Лома Манса).

Клімат — экватарыяльны, вільготны. Дажджавая пара цягнецца з траўня да кастрычніка. Ападкі складаюць 3400 мм за год.

Тэмпэратура складае ад +21° С да +31° С.

Эканоміка

Сьера-Леонэ адна з самых бедных краінаў у сьвеце. Гаспадарка амаль цалкам заснаваная на здабычы дыямэнтаў. Існуюць запасы і іншым карысных выкапняў: тытану, баксытаў.

65% насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, але ўзровень гаспаданьня застаецца вельмі нізкім.

Бюджэт краіны ў значнай частцы складаецца зь міжнароднай дапамогі.

Дэмаграфія

У Сьера-Леонэ жыве 20 плямёнаў, якія складаюць 90% насельніцтва. Самыя вялікія зь іх гэта тэмнэ на поўначы і мэндэ ў цэнтры і на поўдні краіны. Астатняе насельніцтва складаецца з крэолаў, азіятаў і патомкаў ангельскіх калянізатараў.

Ангельская мова зьяўляецца дзяржаўнай, але ёй валодае адукаваная меншасьць, асноўная частка насельніцтва ўжывае мясцовыя мовы.

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам (60%), 30% мясцовыя веры, 10% — хрысьціяне.

Сярэдняя працягласьць жыцьця складае 37 гадоў.

Культура

Сучасная сыстэма адукацыі ў Сьера-Леонэ вядзе паходжаньне ад першых ангельскіх паселішчаў у гэтых раёнаў XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў. Для падрыхтоўкі настаўнікаў і сьвятароў зь ліку афрыканцаў у 1827 годзе было адчынена першая вышэйшая навучальная ўстанова — каледж Фуа-Бэй. Да канца Першай сусьветнай вайны ўсе навучальныя ўстановы разьмяшчаліся на ўзьбярэжжы. Да Другой сусьветнай вайны сыстэма адукацыі пранікла ва ўнутраныя раёны краіны.

У 1991 годзе ў Сьера-Леонэ было каля 2000 пачатковых школаў (414 тыс. навучэнцаў), 227 сярэдніх школаў (116 тыс. навучэнцаў).

Ва ўнівэрсытэце Сьера-Леонэ, заснаваным на базе каледжу Фуа-Бэй і ўнівэрсытэцкага каледжу Нджала, вывучаліся 2,3 тыс. студэнтаў. Акрамя таго ў краіне існавалі 16 пэдагагічных і тэхнічных каледжаў.

Пасьля грамадзянскай вайны шмат навучальных установаў было зруйнавана.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьера-Леонэ ГісторыяСьера-Леонэ ПалітыкаСьера-Леонэ Адміністрацыйны падзелСьера-Леонэ ГеаграфіяСьера-Леонэ ЭканомікаСьера-Леонэ ДэмаграфіяСьера-Леонэ КультураСьера-Леонэ КрыніцыСьера-Леонэ Вонкавыя спасылкіСьера-ЛеонэАнгельская моваАтлянтычны акіянГвінэяЗаходняя АфрыкаЛібэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СтолінДругая сусьветная вайнаЮрась БарысевічЯўгенія ЯнішчыцАблігацыяСяброўстваХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіКрыжІльляДотык пісі рукоюПрастора.comДзірманГарацыё НэльсанІван ЧыгрынаўВіцебск (футбольны клюб)Электрычны ток48-ы батальён дапаможнай паліцыіКаскадныя табліцы стыляўГалоўная старонкаТэхналёгіяЯкса (дзяржава)Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўЛацінкаСамойлавічы2004Жыгімонт КейстутавічФранцускі пацалунакКрыптавалютаЖанна Некрашэвіч-КароткаяМарат МаркаўБеларуская Народная РэспублікаGoogleШчучынГорная справа1919Янка КупалаМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашВольныя матэрыялыПашпартВячаслаў АдамчыкЛявоніхаЖыды1051Станіслаў Аўгуст Панятоўскі2008Леанід ГалубовічКвэбэкЗалаты стандартГрупавы сэксКарлес ПудждэмонСям’яАльгерд (імя)ДзікФілякартыяРусіфікацыя БеларусіГердвойнаГедаМікіта КрыўцоўHromadske.TVІзраільСьвятлана ЦіханоўскаяФундацыя «Вікімэдыя»Аляксандар ЛукашэнкаМікола КупрэеўПераклад Бібліі СёмухіБабёрЯнка БрыльДаброВэб-сайтНаша НіваАдам Міцкевіч🡆 More