О̂: архаічная літара пашыранай кірыліцы

О̂, о̂ (о з цыркумфле́ксам; курсіў: О̂ о̂) — літара пашыранай кірыліцы.

Літара кірыліцы О з цыркумфлексам
О̂о̂
Выява
О̂: Гісторыя, Летувіская мова, Марыйская пісьменнасьць
 А̂ Е̂ И̂ І̂ О̂ У̂ A B C 
Зьвесткі
Тып пашыраная кірылічная літара, альфабэтны;
Кадаваньне
Гэты гліф ёсьць камбінаваным, то бок створаным з двух ці болей юнікодаўскіх сымбаляў.
З-за тэхнічных абмежаваньняў некаторыя браўзэры могуць некарэктна адлюстроўваць камбінацыю літары й дыякрытычнага знака.
Камбінацыя О + ◌̂
о + ◌̂
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Гісторыя

Літара была ўпершыню выкарыстаная ў найбольш распаўсюджанай хабараўскай вэрсіі альфабэту ўдэгейскай мовы.

Летувіская мова

Адным зь першых творцаў кірылічнага шрыфта для летувіскае мовы ў XIX стагодзьдзі быў С. П. Мікуцкі. Менавіта ў гэтай азбуцы выкарыстоўвалася літара О̂.

Паводле С. П. Мікуцкага, 28 кірылічных літар былі цалкам прымальныя для летувіскае фанэтыкі без усялякіх зьменаў, і толькі для некаторых гукаў і дыфтонгавых спалучэньняў трэба было ўвесьці асаблівыя абазначэньні, у тым ліку о̂ для доўгіх o, uo, ua.

Марыйская пісьменнасьць

Літара выкарыстоўвалася ў марыйскім альфабэце А. Альбінскага 1837 году, пазначала гук [ö], у сучасным альфабэце ёй адпавядае кірылічная «Ӧ».

Акрамя непасрэдна о̂, у альфабэце таксама выкарыстоўваліся іншыя літары (літараспалучэньні) з цыркумфлексам: «iо̂», «ю̂», «ію̂», «я̂».

Польская мова

О̂: Гісторыя, Летувіская мова, Марыйская пісьменнасьць 
Польскі кірылічны альфабэт, маюскул.
О̂: Гісторыя, Летувіская мова, Марыйская пісьменнасьць 
Польскі кірылічны альфабэт, мінускул.

У польскай кірыліцы О̂ адпавядала лацінскай літары «Ó», якая пазначае гук [u].

Удмурцкая мова

У 1775 годзе выйшла першая ўдмурцкая граматыка — «Сочинения, принадлежащие к вотской грамматике» архібіскупа Казанскага Веніяміна (у сьвеце У. Г. Пуцэк-Грыгаровіч). У гэтым выданьні выкарыстоўваўся кірылічны альфабэт, які ўключаў большасьць літар тагачаснага расейскага альфабэту (акрамя ф, х, щ, ѳ, ѵ), а таксама дадатковыя літары g, ê, и̂, î, ї, ô, э̂.

Украінская мова

О̂ выкарыстоўвалася ў «Максімовічаўцы» — сыстэме ўкраінскага правапісу 1827 году на этымалягічных прынцыпах.

Літара выкарыстоўвалася над некаторымі галоснымі, вымова якіх таксама пазнала «ікавізм»: мôй, жалôбно, матêрью, за-мŷжъ.

Пачатковая ô пазначала ня толькі [i] на месцы этымалягічнага [o], але й пратэтычны гук [v], што ўтварыўся перад ім, напрыклад ôтъ (суч. арт.: від), ôнъ (суч. арт.: він).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • о̂ на сайце Scriptsource.org (анг.)

Tags:

О̂ ГісторыяО̂ Летувіская моваО̂ Марыйская пісьменнасьцьО̂ Польская моваО̂ Удмурцкая моваО̂ Украінская моваО̂ Глядзіце таксамаО̂ КрыніцыО̂ Вонкавыя спасылкіО̂КірыліцаЛітара

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Герб УкраіныВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьВітаўтМарыюпаль1903Хрыстос прызямліўся ў Гародні.sz41.bj1976Вагінальны сэксПатрыярх (царкоўны сан)1983Аксытанская мова79Слова пра паход ІгараўЭльфійскі сьпеўКарлес ПудждэмонІндаэўрапейскія мовы.inФілязофіяВорша1913.baТува.liПаўночна-Заходні крайПалесьсеБусел белыШлях з варагаў у грэкі63ПаэзіяВіцебск.asЯнка КупалаГабрэіФранцішак Аляхновіч.egКляса (праграмаваньне)2007.bb1814Ільдэфонс БобічКанадаКультураНямецкая хваля2005.peЛетувісы.gwПінск.bn95ISSNВадзім СаранчукоўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРВершаваны памерГерб БеларусіКлясаФальклёр.ht.euАлесь РазанаўПокуцьВідзаўскі сельсаветВайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў1918Пратакол перадачы гіпэртэкстуЛюдзі на балоце (раман).lt.svЛюблінскае ваяводзтва.lr🡆 More