Станіслаў Мікуцкі

Станісла́ў Па́ўлавіч Міку́цкі (7 лістапада 1814, в.

ст. 26 кастрычніка] 1814, в. Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя — 6 верасьня [ст. ст. 25 жніўня] 1890) — беларускі мовазнаўца і фальклярыст. Ганаровы доктар філялягічных навук (1878).

Станіслаў Мікуцкі
Дата нараджэньня 26 кастрычніка (7 лістапада) 1814 або 1814
Месца нараджэньня Ленкія, Беластоцкая вобласьць, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 жніўня (6 верасьня) 1890 або 1890
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец, мовазнаўца
Навуковая сфэра філялёгія
Месца працы

Біяграфія

Скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту (1851 год). З 1863 году працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 гадох дацэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту.

У 1853—1856 гадох на даручэньне Пецярбурскай АН дасьледаваў беларускія і летувіскія гаворкі, зьбіраў беларускі фальклёр. Вынікам экспэдыцыяў Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздачаў, апублікаваных Аддзелам расейскай мовы і славеснасьці АН у 1853—1856 гадох, «Спроба летувіска-расейскага слоўніка» (1854) ды іншыя.

Дасьледаваў сувязь славянскіх моваў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаэўрапейскай групаў. З сабраных матэрыялаў у 1855 годзе склаў слоўнік на 2010 словаў.

Аўтар працаў «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песьні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губэрні ў маёнтку Зябках Дрысенскага павету» (1853).

Адзін з стваральнікаў летувіскай кірыліцы.

«Аўкштайты»

Засьведчыў штучную папулярызацыю прускімі немцамі назвы «летувінінкі» датычна прускіх жамойтаў: паказаў, што сьцьверджаньне пруска-нямецкага лінгвіста Георга Нэсэльмана ў яго летувіскім слоўніку 1850 году, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці ёсьць непраўдзівым. На думку Мікуцкага, гэта стала вынікам памылковага разуменьня Нэсэльманам прыметніка «летувіска-горны», ужытага ў выдадзенай у 1842 годзе кнізе Сыманаса Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), як сыноніму «пруска-летувіскі». Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў.

У той жа працы 1855 году Мікуцкі згадаў назву «аўкштоты» («аўкштайты»), раскрыўшы лёгіку яе зьяўленьня: «Жамойты — Нізоўцы, летувісы, якія жывуць у нізоўі Нёмана. <…> Калі былі (і ёсьць) Нізоўцы, мусяць быць і Вярхоўцы; і сапраўды былі». Як галоўны довад даўнейшага існаваньня летувісаў-«вярхоўцаў» ён прывёў тэкст ліста Вітаўта ад 1420 году. Прытым летувісаў свайго часу Мікуцкі, паводле асаблівасьцяў іх мовы, падзяліў на «паўночных» (Сьвянцянскі, Новааляксандраўскі, Вількамірскі, Панявескі і часткова Шавельскі паветы) і «паўднёвых», адзначыўшы, што мяжа між адпаведнымі гаворкамі часткова праходзіць ракой Вяльлёй.

Апроч таго, Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што народжаны ў Магілёве лінгвіст і лексыколяг Фёдар Шымкевіч у сваёй фундамэнтальнай працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (1842 год) азначыў летувіскія словы, выпісаныя з адзінага выдадзенага ў Вялікім Княстве Літоўскім слоўніка летувіскай мовы Канстанціна Шырвіда, як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Філіпа Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская», ням. «Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую» (сучасная летувіская лінгвістыка вызначае мову прускіх выданьняў як «заснаваную на заходнежамойцкім дыялекце»). Тым часам беларускую мову Фёдар Шымкевіч азначыў «літоўска-рускай».

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Станіслаў Мікуцкі БіяграфіяСтаніслаў Мікуцкі «Аўкштайты»Станіслаў Мікуцкі КрыніцыСтаніслаў Мікуцкі ЛітаратураСтаніслаў МікуцкіБеластоцкая вобласьць (Расейская імпэрыя)Расейская імпэрыяЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ХавалкаБеларуская моваАндрэй Павук (актывіст)ЛёвэнQ AwardsMonodontidaeРэшаўПрацоўная дамоваБярозка (часопіс)МэдыяВікіБыў. Ёсьць. БудуРодМенскМагілёўСлавамір Адамовіч1896Карл Фрыдрых ГаўсВербавічыНіна МацяшПэрфэкт-10Аксана БязьлепкінаLoitumaБярэзаньМікола КупрэеўСуда1989КлеапатраЛацінка1891ТожабеларусПагоняГедбудБераКірыліцаВязынка (Маладэчанскі раён)ВыказьнікTrueTypeВасіль БыкаўВасіль ЦяпінскіАнатоль СербантовічЛеў ЧайлыткаСурвэткаПолацакКастусь КаліноўскіКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак).neІнвэстыцыяГісторыя СалігорскуHTMLВольфганг Амадэй МоцартПалешукіПСамароўкаПадвойнае пранікненьнеІнфармацыйныя тэхналёгііКоўнаДзеяслоўРадзімічыУладзімер МаслоўскіІнжынэрная справаЗакон (права)СмаленскПростыя сказыПольшчаБісэксуальная парнаграфіяНіна ГаліноўскаяЦэглаКрэдытны каапэратыўМаксім Танк🡆 More