Но́вая Фра́нцыя (па-француску: Nouvelle-France) — агульная назва францускіх уладаньняў у Паўночнай Амэрыцы з 1534 па 1763 гады.
У розны час у склад Новай Францыі ўваходзілі:
У 1534 годзе францускі мараплавец Жак Карт’е абвесьціў Канаду ўласнасьцю караля Францыі. Але спробы заснаваць пасяленьні скончыліся няўдачай. Сапраўдная калянізацыя была распачата толькі ў 1604 годзе з падачы Самюэля дэ Шамплена. У 1605 годзе ў Акадзі быў заснаваны горад Порт Раяль (сёньня горад Анапаліс у Новай Шатляндыі). У 1608 годзе Шамплен заснаваў горад Квэбэк, які й стаў сталіцай Францускай Канады, у 1620 г. будуе замак у новай сталіцы Шато-Сэн-Люі, які стаў рэзыдэнцыяй урада Новай Францыі ў 1646 годзе. 17 траўня 1642 году Поль Шамэдзі дэ Мэзанёў заснаваў Манрэаль.
Найбольшае пашырэньне межаў Новай Францыі зьвязана зь дзейнасьцю графа дэ Франтэнака (губэрнатар у 1672—1682 гадох). Пры ягонай фінансавай падтрымцы Рэнэ Рабэр Ля Саль у 1681—1682 гадох праплыў па ўсёй даўжыні Місысыпі й абвесьціў усю ейную даліну ўладаньнямі францускага караля. У 1718 годзе быў заснаваны Новы Арлеан (па-француску: Nouvelle-Orléans), які стаў сталіцай новай калёніі — Люізыяны (назва, дадзеная ля Салем у гонар францускага караля Людовіка XIV).
Падчас Сямігадовай вайны (1756—1763 гадоў) Новую Францыю захапілі ангельцы. Паводле Парыскай дамовы 1763 году Францыя адмовілася ад сваіх амэрыканскіх уладаньняў на карысьць Ангельшчыны й часткова Гішпаніі.
Канадзкі Квэбэк і да гэтага часу застаецца тэрыторыяй, дзе пераважае француская мова й культура. Манрэаль — адзін з найбуйнейшых франкамоўных гарадоў у сьвеце. Францускія культурныя й прававыя традыцыі захоўваюцца ў Луізыяне.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Новая Францыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.