Нацыянальная Прэмія Ўкраіны Імя Тараса Шаўчэнкі

Нацыянальная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі (па-ўкраінску: Національна премія України імені Тараса Шевченка) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Ўкраіны ў галіне культуры і мастацтва, названая ў гонар украінскага паэта Тараса Шаўчэнкі.

Пастанову аб прысуджэньні прэміі прымае прэзыдэнт Украіны на падставе прапановаў Камітэту па Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі.

Нацыянальная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
Нацыянальная Прэмія Ўкраіны Імя Тараса Шаўчэнкі
Арыгінальная назва па-ўкраінску: Національна премія України імені Тараса Шевченка
Краіна Украіна
Тып Дзяржаўная прэмія
Статус надаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 20 траўня 1961
Першае ўзнагароджаньне 9 траўня 1962 году

Гісторыя ўзнагароды

Прэмія была заснавана 20 траўня 1961 году пастановай Савету міністраў УССР як рэспубліканская прэмія імя Тараса Шаўчэнкі. Згодна з пастановай, гэтай прэміяй узнагароджваліся дзеячы літаратуры, мастацтва, музыкі, тэатральнага мастацтва і кінэматаграфіі.

Упершыню прэмія была ўручана 9 траўня 1962 году. Першымі дыплём і званьне ляўрэатаў атрымалі Павал Тычына, Алесь Ганчар і Платон Майбарода. Грашовая прэмія ляўрэата ў тыя часы складала 2500 рублёў.

У 1969 годзе рэспубліканская прэмія была пераназваная ў «Дзяржаўную прэмію УССР імя Т. Г. Шаўчэнкі». А 22 чэрвеня 2000 году прэміі быў прысвоены статус найвышэйшай узнагароды Ўкраіны згодна з указам прэзыдэнта Ўкраіны № 808/2000 з назвай «Нацыянальная прэмія Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі».

Палажэньне аб узнагароджаньні

Прэмія прысуджаецца ўказам прэзыдэнта Ўкраіны. Гэтай прэміяй узнагароджваюцца грамадзяне за выдатныя дасягненьні ў галіне літаратуры і мастацтва, публіцыстыкі і журналістыкі і істотны ўклад у разьвіцьцё культуры.

Штогод можа прысуджацца ня больш за дзесяць Нацыянальных прэміяў. Вылучэньне работ для прысуджэньня прэміі ажыцьцяўляецца з моманту іх публікацыі на працягу апошніх пяці гадоў, але не раней чым за паўгоду да іх вылучэньня.

Творы і працы на суісканьне Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі вылучаюць Міністэрства культуры і турызму Ўкраіны, Нацыянальная акадэмія навук Украіны, Акадэмія мастацтваў Украіны, творчыя саюзы Ўкраіны і літаратурна-мастацтвазнаўчыя аб’яднаньні Ўкраіны. Прэмія можа прысуджацца грамадзянам Украіны, іншых дзяржаваў і асобам без грамадзянства.

Нацыянальная прэмія прысуджаецца аўтару або выканаўцу адзін раз на працягу жыцьця. Яму выдаецца дыплём ляўрэата прэміі і Ганаровы знак ляўрэата. Памер грашовай прэміі ўсталёўваецца штогод указам прэзыдэнта Ўкраіны і ў 2010 годзе складаў 130 000 грыўняў.

Указ прэзыдэнта Ўкраіны аб прысуджэньні Нацыянальнай прэміі публікуецца штогод 9 сакавіка ў газэце «Урядовий кур’єр» і абвяшчаецца па радыё і тэлебачаньні.

Дыплёмы і ганаровыя знакі ляўрэатам Нацыянальнай прэміі ўручае прэзыдэнт Украіны 9 сакавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысьвечанага дню нараджэньня Тараса Шаўчэнкі ў Нацыянальнай опэры Ўкраіны (аднак у 2010 годзе прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч правёў ўручэньне Шаўчэнкаўскай прэміі на Чарнеч’яй гары ў Каневе, дзе пахаваны Шаўчэнка).

Крыніцы

Tags:

КультураМастацтваПрэзыдэнт УкраіныТарас ШаўчэнкаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АрыштВіды сувязі словаўПрыслоўеЛявон БаразнаПольская моваКапаткевічыМедзьСямейства (біялёгія)163Вольга ГапееваАгінскіяЧасьціцаАпавядальны сказПрыродаПавецьВедыВільняЭнэргіяЛічэбнікНа чужынеQR-кодПан ТадэвушФранцуская моваКліматЭдынбургПрапагандаАральны сэксІван ШамякінМаксім КраўцоўАлесь АркушЯн Гляўбіц1903МаслаАлесь КажадубЗакон ПарэтаБудзьма беларусамі!ПаставыАндрэй ФедарэнкаРасейская моваМарат КазейТадж МагалГлеб КрыўцоўВялікабрытаніяРоварЛядовы паход Балтыйскага флётуВялікае Княства ЛітоўскаеСьцяг РасеіЛюцыя ПопаваСьпіс гарадоў БеларусіМалацкі (раён)Парнаграфія ў ІталііРэформа беларускага правапісу 1933 годуМікола МаляўкаУНІАНГіпэртаніяВіртуальная супольнасьцьДывізіяРасеяМікалай ГастэлаПаўлюк ТрусШтучны інтэлектВокаСьвятая ЛюцыяІксвідэаКрыжКрытычнае мысьленьнеМагістраль М10 (Беларусь)🡆 More