Гомель Навабеліцкі Раён: раён Гомля

Навабеліцкі раён — адзін з раёнаў гораду Гомля.

Разьмешчаны ў паўднёвай яго частцы, на левым беразе ракі Сож. Асноўныя вуліцы раёну — Ільліча, Севастопальская, Зайцава. Зьяўляецца самым старым з сучасных раёнаў гораду.

Гомель Навабеліцкі Раён: раён Гомля
Ля ўезда ў раён

Гаспадарка

На 2023 год у раёне месьціліся такія прадпрыемствы, як «Гомельскі тлушчавы камбінат» і «Гомельхлебапрадукт».

Гісторыя

Гомель Навабеліцкі Раён: раён Гомля 
Сьвята-Аляксандра-Неўская царква

Да 1777 году на месцы сучаснага Навабеліцкага раёну знаходзілася пяшчаная забалочаная мясцовасьць з 20 дварамі старавераў (Шчэкатоўская дача) і двума дварамі перасяленцаў зь вёскі Каранёўка (Каранёўская дача). Горад Гомель, які знаходзіўся тады на правым беразе, у 1775 годзе быў падараваны Кацярынай II рускаму вайскаводу графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму, які, не жадаючы прысутнасьці ў Гомлі павятовых службоўцаў, выклапатаў дазвол ператварыць Гомель у прыватнаўласьніцкае мястэчка пры ўмове пабудовы ім новага гораду.

За 1777—1786 гады быў пабудаваны новы павятовы цэнтар Новая Беліца, які стаў цэнтрам Беліцкага павету Магілёўскай губэрні. У 1781 годзе Новая Беліца атрымала герб. У 1852, калі горадам валодаў найясьнейшы князь Ф. І. Паскевіч, павятовы цэнтар перамясьціўся ў Гомель і павет стаў звацца Гомельскім, і ў 1854 годзе Новая Беліца была далучаная да Гомля ў якасьці прадмесьця, а на аснове яе герба быў распрацаваны герб Гомля. У пачатку XX стагодзьдзя ў Навабеліцы былі разьмешчаныя досыць буйныя прамысловыя прадпрыемствы: запалкавая фабрыка «Везувій», лесапільная фабрыка, лесапільна-бандарны завод, гарадзкія бойні.

Навабеліцкі раён гораду Гомля быў утвораны ў 1940 годзе, скасаваны ў 1948, ізноў заснаваны ў 1951. У 1950—1960-х гадах да раёну былі далучаныя вёскі Якубоўка, Масьцішча, Хутар.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вуліца Ільліча (Гомель)Вуліца Зайцава (Гомель)Вуліца Севастопальская (Гомель)ГомельСож

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КадышэвічыТаронтаДэмакратыяБерасьцеРымавід (імя)Уладзімер СьцяпанШвэрынскі замакVPNНазоўнікВасіль ЗуёнакАндрэй СаньнікаўЗлучнікПрэзыдэнт БеларусіМобі ДыкІсая (прарок)Адвечным шляхамЭль НіньнёМінятУ гушчарахЗагляне сонца і ў наша аконцаМастацкая літаратураАндрэй МукавозчыкКотПрыметнікБуркіна-ФасоЎіндгукЯн СерадаНаркамаўкаВіктар КарамазаўЭразм ЦёлакАлтай@Віцебскі паветХарэйМіжнародны жаночы дзеньКлімат1955МаёнтакКазахстанМіхась БашлакоўУнівэрсальны каардынаваны часАнальны сэксІнтэрнэт.comСалатная цыкорыяСказЖамыслаўльНафтаГенадзь Валер’евіч Шутаў1347Прэм’ер-Ліга 2019—2020 гадоўЛюбоўЗямля пад белымі крыламіЯн ЧыквінІмёны ліцьвінаўСамасейСакПрыродны газІгнат ДамейкаКастрычнікРусіфікацыя БеларусіБітва пад ВоршайНямецка-савецкая вайнаПрыбытакКанюшынаЦівалі (неадназначнасьць)Савушкін прадуктМажэлаКрывіч (часопіс)Нідэрлянды🡆 More