Гомельскі Тлушчавы Камбінат: прамысловае прадпрыемства Беларусі

31°1′35″ у. д. / 52.39972° пн. ш.

31.02639° у. д. / 52.39972; 31.02639

«Гомельскі тлушчавы камбінат» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў ліпені 1932 году ў якасьці «Гомельскага маргарынавага заводу».

«Гомельскі тлушчавы камбінат»
Гомельскі Тлушчавы Камбінат: Вырабы, Мінуўшчына, Крыніцы
Гомельскі Тлушчавы Камбінат: Вырабы, Мінуўшчына, Крыніцы
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 1 ліпеня 1932 (91 год таму)
Уласьнікі «Гомельаблпрам»
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гомель
Адрас Навабеліцкі раён, вул. Ільліча, д. 4
Ключавыя фігуры Зьміцер Барэйка (антыкрызісны кіраўнік), Станіслаў Кавалёў (галоўны інжынэр)
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя алей, гарчыца, гель для душу, кетчуп, маргарын, маянэз, мыла, таматная паста
Чысты прыбытак Гомельскі Тлушчавы Камбінат: Вырабы, Мінуўшчына, Крыніцы611 тыс. рублёў (2021 год)
Лік супрацоўнікаў 700 (2017 год)
Матчына кампанія «Гомельаблпрам»

На 2023 год меў 4 цэхі: маргарынавы, маянэзны, мылаварны і рафінаваньня алею. Гадавая вытворчая магутнасьць складала: 35 000 тонаў перапрацоўкі насеньня рапсу і сланечніка, 10 500 тонаў маргарыну, 10 150 тонаў алею, 10 000 тонаў маянэзу, гарчыцы і таматнай пасты, 8880 тонаў гаспадарчага мыла і 5100 туалетнага мыла. На прадпрыемстве дзейнічала засьведчаная лябараторыя. У асноўным выраблялі маргарын, маянэз, падлівы, кетчуп, таматную пасту, гарчыцу, рапсавы, сланечнікавы і мяшаны алей, вадкае і цьвёрдае гаспадарчае і туалетнае мыла, у тым ліку дзіцячае, антыбактэрыяльнае і з дадаткамі, а таксама гелі для душу. Замежныя пастаўкі ажыцьцяўлялі ў 3 краіны Азіі — Армэнію, Ізраіль і Казахстан, 8 краінаў Эўропы — суседнія Латвію, Летувы, Польшчу, Расею і Ўкраіну, а таксама ў Данію, Малдову і Эстонію, як і ў ЗША. У Расеі прызначэньне прадстаўніцтва выконвала ТАА «Эўракасмэтык». Уласныя крамы дзейнічалі ў Гомлі і Рэчыцы. Пад заказ выраблялі маянэз і мыла для гандлёвых сетак прадпрыемстваў «Гіпа» і «Ромакс».

Вырабы

На 2023 год «Гомельскі тлушчавы камбінат» вырабляў:

  • кулінарскі тлушч «Белмол» і «CH-02» у пакунках па 20 кг тлустасьцю 99,7 % з тэрмінам прыдатнасьці ад 9 да 18 месяцаў;
  • 5 гатункаў цьвёрдага маргарыну ў пакунках па 200 грамаў тлустасьцю ад 65 да 82 % з тэрмінам прыдатнасьці ад 110 дзён да 6 месяцаў;
  • рапсавы, сланечнікавы і рапсава-сланечнікавы алей у пляшках па 750 мілілітраў з тэрмінам прыдатнасьці ад 15 да 24 месяцаў;
  • 8 гатункаў маянэзу «Правансаль» у пакетах з поліэтылентэрэфталяту (ПЭТ) па 200 і 400 грамаў тлустасьцю ад 50 да 67 % з тэрмінам прыдатнасьці ад 60 ад 120 содняў, а таксама 6 гатункаў маянэзнай падлівы ў ПЭТ-пакетах па 180, 250 і 300 грамаў тлустасьцю ад 20 да 37 % з тэрмінам прыдатнасьці 120 содняў, у тым ліку 3 пад беларускамоўным таварным знакам «Наша акцыя» у пакунках па 380 і 500 грамаў тлустасьцю 22, 33 і 44 %;
  • 5 гатункаў кетчупу ў пакунках па 230 і 300 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 6 месяцаў, а таксама 2 гатункі таматнай падлівы ў пакунку і слоіку па 300 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці ад 6 да 9 месяцаў, як і таматную пасту ў слоіку на 280 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці на 12 месяцаў;
  • 4 гатункі гарчыцы ў слоіках па 170 грамаў і пакунках па 130 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці * 5 месяцаў, у тым ліку беларускую «Смачна есьці»;
  • 4 гатункі хрэну ў слоіках па 160 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 6 месяцаў, у тым ліку японскі;
  • 15 гатункаў цьвёрдага туалетнага мыла ў пакунках па 70, 90 і 100 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады, а таксама гасьцінічнае па 10 грамаў;
    • 6 гатункаў адмысловага туалетнага мыла ў пакунках па 90, 100 і 140 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады, у тым ліку антыбактэрыяльнае і гліцэрынавае;
    • 7 гатункаў дзіцячага туалетнага мыла ў пакунках па 90 і 100 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці ад 2 да 3 гадоў, у тым ліку крэм-мыла;
  • 15 гатункаў гаспадарчага мыла ў пакунках па 125, 140, 180 і 200 грамаў тлустасьцю 65 і 72 % з тэрмінам прыдатнасьці 2 і 3 гады;
  • 3 гатункі вадкага мыла ў пляшках па 500 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады, у тым ліку антыбактэрыяльнае;
  • 7 гатункаў геляў для душу ў фляконах па 420 грамаў з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады;
  • вільготныя сурвэткі ў пакунках па 72 асобнікі з тэрмінам прыдатнасьці 2 гады.

Мінуўшчына

У 1930 годзе пачалі ўзводзіць «Гомельскі маргарынавы завод», які запусьцілі 1 ліпеня 1932 году. Пасьля гэтага прыступілі да пабудовы камбінату. У 1935 году пачаў працу мылаварны завод. У красавіку 1936 году запусьцілі гідрагенізацыйны завод саламасу, у выніку чаго ўтварылі «Гомельскі тлушчавы камбінат» з гідролізным і мылаварным заводамі. У 1948 годзе камбінат аднавілі пасьля Нямецка-савецкай вайны. У 1967 годзе запрацаваў маянэзны цэх і скончылі будаўніцтва цэху туалетнага мыла.

У 2001—2003 гадох укаранілі рафінаваньне і дэзадараваньне рапсавага алею, што складалася зь 9 ступеняў. У 2005 годзе ўвялі лінію разьліву алея. У красавіку 2009 году ўсталявалі аўтаматы выпуску маянэзу ў пакетах, на якіх таксама сталі фасаваць кетчуп. У 2013 годзе ўствалявалі лінію туалетнага мыла. У сьнежні 2013 году «Гомельскі тлушчавы камбінат» запусьціў цэх рафінаваньня, вінтэрызаваньня і дэзадараваньня алею безупыннага дзеяньня магутнасьцю 140 тонаў за содні, які складаўся з 4-х сэкцыяў для выдаленьня прымесяў і воску. Гэта дазволіла выпускаць аліўкавы, рапсавы і сланечнікавы алеі. Пры гэтым выкарыстоўвалі айчынны рапс, а сланечнік большасьцю пастаўлялі з Расеі і Ўкраіны. На 2014 год пераважна выраблялі маргарын, маянэз, алей і мыла. Пры гэтым «Гомельскі тлушчавы камбінат» быў найбольшым у Беларусі вытворцам алею.

Па выніках 2014 году адзіны на той час у Беларусі цэх рафінаваньня і дэзадараваньня алею загрузілі вытворчасьцю толькі на 5 %, хоць у яго будоўлю ўклалі 100 млрд рублёў (9,7 млн даляраў). Праз гэта «Гомельскі тлушчавы камбінат» страціў 23 млрд рублёў (2,2 млн $). Зь 2015 году загрузку новай лініі павялічылі да 60 %. На люты 2017 году ў дзяржаўнай уласнасьці знаходзілася 99,43 % прадпрыемства, якое налічвала 700 супрацоўнікаў. Увесну 2017 году «Гомельскі тлушчавы камбінат» пашырыў выкарыстаньне беларускай мовы ў аздабленьні сваіх вырабаў.

У 2019 годзе прадпрыемства патрапіла пад фінансавае аздараўленьне. Па выніках 2021 году чысты прыбытак склаў 611 тыс. рублёў. 18 жніўня 2022 году 1-ю партыю рапсавага алею вагой 25 тонаў накіравалі ў Кітай. Таксама атрымалі заяўку на пастаўку мыла.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Акцыя // ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», 13 ліпеня 2023 г. Праверана 1 верасьня 2023 г.

Tags:

Гомельскі Тлушчавы Камбінат ВырабыГомельскі Тлушчавы Камбінат МінуўшчынаГомельскі Тлушчавы Камбінат КрыніцыГомельскі Тлушчавы Камбінат Вонкавыя спасылкіГомельскі Тлушчавы КамбінатГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вусаўf0gro1991Эмбэр ГердМінэтКастусь КаліноўскіЯн ВэрмээрКандрат КрапіваРусьцейкаЯпоніяДзеяслоўСтаніслаў ВалодзькаМіхаіл МураўёўСельская гаспадарка БеларусіАляксандар ЛукашэнкаБерасьцеМарат МаркаўСарMemento moriСухотыГарбатаПрыназоўнікІгнат Дамейка26 красавікаНаймановічыВасіль ЗуёнакСуд Фрунзэнскага раёнуМенская міжнародная кніжная выстава-кірмаш@УкраінаКлеапатраТаксіВысакосны годПаветранае суднаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСмаленскЛінія КэрзанаАмсьціслаўПанцеляймон ПанамарэнкаБурбалка даткомаўРодныя гоні (1927)Бісэксуальная парнаграфіяШпакДабрыняЛюдміла ПайдушакаваHonda JazzНасельніцтва БеларусіВадзім БолбасГішпаніяВасіль ЖуковічВайшнорыяЗінаіда БандарэнкаЕўняАркадзь Куляшоў24 красавікаПошукавая аптымізацыяПапова Гара8-я брыгада РХБАПрыбытакФранцішак СкарынаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуГрэцыяПрэзыдэнт БеларусіПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуКотШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхЛюдміла Сільнова🡆 More