Ромакс

25°36′32″ у. д. / 54.01639° пн. ш.

25.60889° у. д. / 54.01639; 25.60889

«Ромакс» — хімічная фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе ў Ліпнішках (Іўеўскі раён) Віктарам Рамуком.

«Ромакс»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Заснаваная 1998 (26 гадоў таму)
Заснавальнікі Віктар Рамук
Уласьнікі сям’я Віктара Рамука
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Гарадзенская вобласьць
Адрас Іўеўскі раён, Ліпнішкі, Віленская вул., д. 12а, корп. 1
Ключавыя фігуры Сяргей Кільчэўскі
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя асьвяжальнік, касмэтыка, падгузкі, пральны гель, сурвэткі, туалетная папера
Паслугі грузаперавозкі, дастаўка, інтэрнэт-гандаль
Абарачэньне Ромакс41,324 млн рублёў (2020 год; 16,023 млн $)
Апэрацыйны прыбытак Ромакс7,569 млн рублёў (2020 год; 2,934 млн $)
Чысты прыбытак Ромакс5,384 млн рублёў (2020 год; 2,087 млн $)
Лік супрацоўнікаў 5200 (2022 год)
Даччыныя кампаніі УП «ЗахадХімГандаль»
Аўдытар ТАА «Эрнст і Янг»

На 2022 год выпускала побытавыя хімічныя сродкі і касмэтыку, парфумэрыю і папяровыя вырабы, гаспадарчыя тавары і тавары для дзяцей. Пры гэтым, тавары выраблялі пад уласнымі таварнымі знакамі і на заказ пад староньнімі таварнымі знакамі. Плошча таварнага складу перавышала 1,7 гектара. Служба дастаўкі па Беларусі налічвала каля 80 грузавых мікрааўтобусаў і звыш 150 малатанажных самаходаў. Грузаперавозкі з краінаў Заходняй і Ўсходняй Эўропы ў Беларусь ажыцьцяўлялі на ўласным аўтапарку з больш як 100 цяжкавікоў грузападымальнасьцю ад 1,7 да 24 тонаў. Уласная гандлёвая сетка налічвала звыш 600 зьніжкавых крамаў у 150 гарадах Беларусі, у якіх працавала звыш 4000 прадаўцоў. За 2021 год фабрыка «Ромакс» выпусьціла звыш 300 відаў тавараў агульнай вагой звыш 20 000 тонаў. Звыш 550 крамаў прыпадала на гандлёвую сетку «Востраў чысьціні і смаку» дачыннага УП «ЗахадХімГандаль», якая была адной з найбольшых сетак касмэтыкі і парфумэрыі ў Беларусі. Абноўлены на 95 % у 2017 годзе аўтапарк улучаў цяжкавікі з тэнтавымі паўпрычэпамі грузападымальнасьцю 22 тоны пры абсягу грузавой прасторы 90 кубамэтраў, а таксама 75 фургонаў грузападымальнасьцю 6 (40 кубамэтраў), 4 (34 кум.м), 3,5 (34 куб.м) і 1,7 тоны (18 куб.м). Сетка «Востраў здароўя» налічвала 55 аптэк ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах.

Вырабы

На 2022 год фабрыка «Ромакс» вырабляла:

  • побытавыя хімічныя сродкі — мыйныя і чысьцячыя сродкі для ванны, дома і кухні, асьвяжальнікі і нэўтралізатары, гаспадарчае мыла і пральныя сродкі;
  • касмэтыку — бальзамы, маскі і шампуні для валасоў, мыла, гелі для душа і пену для ванны;
  • тавары для дзяцей — падгузкі, вільготныя сурвэткі, пляшкі для кармленьня, гелі, мыла, шампуні і чысьцячыя сродкі;
  • гаспадарчыя тавары — побытавыя губкі, пакеты для сьмецьця і сурвэткі;
  • папяровыя вырабы — туалетную паперу, кухонныя ручнікі, сурвэткі і хусткі, ватныя дыскі і палачкі.

Мінуўшчына

У 1998 годзе Віктар Рамук заснаваў у Ліпнішках (Іўеўскі раён) фабрыку «Ромакс», якую ў 2005 годзе пераўтварыў у таварыства з абмежаванай адказнасьцю. У 2006 годзе ўзьвялі таварню для гуртовага збыту і ўвозу побытава-гаспадарчых тавараў. 18 лютага 2014 году фабрыка «Ромакс» атрымала ўлік за № 590190426 у Іўеўскім раённым выканаўчым камітэце. У траўні 2014 году фабрыка пачала ўласную вытворчасьць побытавых хімічных сродкаў і касмэтыкі, парфумэрыі і папяровых вырабаў, гаспадарчых тавараў і тавараў для дзяцей.

У студзені 2016 году Міністэрства гандлю Беларусі ўлучыла гандлёвую сетку «Востраў чысьціні» ў 5-ку найбольшых сетак крамаў спажывецкіх тавараў Беларусі, сярод якіх тая заняла 3-е месца. 15 лістапада 2019 году сетка крамаў «Востраў чысьціні» зьмяніла назву на «Востраў чысьціні і смаку», бо пашырыла прапанову за кошт харчаваньня і сьпіртовых напояў. На той час налічвалася звыш 550 крамаў «Востраў чысьціні і смаку», дзе працавала 5200 чалавек. Холдынг «Ромакс» належаў сям’і Віктара Рамука.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Кантакты (рас.) // ТАА «Ромакс», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
  • Крамы (рас.) // Зьніжкавікі «Востраў чысьціні і смаку», 2022 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.

Tags:

Ромакс ВырабыРомакс МінуўшчынаРомакс КрыніцыРомакс Вонкавыя спасылкіРомаксГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікалай МірскіДрама (аповесьць)Вольныя матэрыялыГеоргі МарчукСпакусьнікіЭнцыкляпэдыяМайкрасофтВікіпэдыяВольга Чамаданава1951Пагоня (песьня)Сэксуальныя пазыцыіСельская гаспадарка БеларусіРуская моваСтаражытны РымВікісховішчаТодар КляшторныСубэтнасЯнка КупалаТадзіяна КляшторнаяM (неадназначнасьць)КотВячаслаў АдамчыкЗлучнікНіл ГілевічГадзьЗьміцер СанькоМенскСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняСэксуальнасьць чалавекаФіліпіныСэксПадагра158928 красавікаЛяндвароваЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Леў Сапега26 красавікаМікола МятліцкіКрыжVPNСтарабеларуская моваПаляшукГенадзь ПашкоўРодныя гоні (1927)Іван Чыгрынаў633Польская моваІнданэзіяОда салаўюМіжнародны жаночы дзеньЭразм ЦёлакТыраспальАфарызмСямён ШарэцкіКонаАнгельская моваРыекаПЧалавекФранц КафкаЛізаньне похвы.aqБеларусьПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году🡆 More