Мікола Шабовіч

Міко́ла Шабо́віч (нар.

4 студзеня 1959, в. Бадзені, Мядзельскі раён, Менская вобласьць - 16 лістапада 2021) — беларускі паэт, кандыдат філялягічных навук (2004), дацэнт (2008). Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (1998).

Мікола Шабовіч
Мікола Шабовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 студзеня 1959(1959-01-04)
Памёр 16 лістапада 2021(2021-11-16) (62 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, філёляг, пэдагог
Мова беларуская мова
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся 4 студзеня 1959 году ў вёсцы Бадзені Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

У 1981 годзе скончыў філялягічны факультэт (беларускае аддзяленне) Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту па спецыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура». У 1981—1986 гадох працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай васьмігадовай школе Вялейскага раёну.

Цяпер працуе выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.

Творчасьць

Аўтар паэтычных зборнікаў:

  • «Дом» (1996),
  • «Яшчэ пакуль не лістапад» (1996),
  • «Падары мне сваю адзіноту» (2002),
  • «Мая надзея» (2006),
  • «Хор болей не сьпявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэньні» (2008),
  • «Прыколы ад Міколы» (2015),
  • «Маладыя мроі маладога лета» (2017).

Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філязофская. Яна акумулюе як трагедычнасьць нашага часу, так і імгненьні шчасьця, радасьць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасьці — каханьне, сьветлае пачуцьцё да жанчыны.

На вершы Міколы Шабовіча напісана больш як 180 песень, якія выконвалі Ірына Дарафеева, Алеся Гайдук, Алег Цівуноў, Дзьмітры Мінько і іншыя. Шэраг песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.

Перакладае на беларускую мову творы расейскіх (Аляксандра Блока, Сяргея Ясеніна) і беларускіх (Анатоль Аўруцін, Юры Фатнеў, Т. Лейка) паэтаў.

Навуковыя публікацыі

Кнігі

  • Шабовіч, М. В. Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі / М. В. Шабовіч. — Дапаможнік. — Менск : БДПУ, 2007. — 54 с.
  • Шабовіч, М. В. Беларуская мова і культура маўлення: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Менск : Права і эканоміка, 2011. — 46 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Сучасная беларуская мова: зборнік тыпавых вучэбных праграм па беларускай мове. — Менск : Права і эканоміка, 2011. — 47 с. (у сааўтарстве).
  • Шабовіч, М. В. Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя: манаграфія / М. В. Шабовіч; навук.рэд. П. А. Міхайлаў. — Менск : Логвінаў, 2013. — 198 с.

Крыніцы

Літаратура

  • Шабовіч, М. Мая надзея: вершы / Мікола Шабовіч. — Менск: Мастацкая літаратура, 2006. — 174 с.
  • Жукоўскі, А. Дзіўнаспевы пачуццяў у новай кнізе Міколы Шабовіча // Літаратура і мастацтва. — 2018. — № 7. — С.6.
  • Сенатарава, Н. Так хочацца быць патрэбным // Нёман. — 2018. — № 2. — С.178-181.

Tags:

Мікола Шабовіч БіяграфіяМікола Шабовіч ТворчасьцьМікола Шабовіч Навуковыя публікацыіМікола Шабовіч КрыніцыМікола Шабовіч ЛітаратураМікола Шабовіч16 лістапада2021БадзеніКандыдат філялягічных навукМенская вобласьцьМядзельскі раёнСаюз пісьменьнікаў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль ІвашчанкаБеларуская грэка-каталіцкая царкваЮр’яПесьня пра зубраФундацыя «Вікімэдыя»ШчучынСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЭратычнае мастацтваЦмокБагоўкаЭймантКрысталь БойдПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуВалошкаВалянцін АкудовічВіленскае барокаАбраз Маці Божай БарунскайТыльзытMelbetЧорны замак АльшанскіТрыбадызмK (літара)АўстраліяАляксандар КраўцэвічПошукавая аптымізацыяІнтэрнэтВольга ЧамаданаваМінэтБудынакІсьляндзкі коньЭдуар Анры АўрыльЯпоніяГрэнадаСакрат ЯновічЛетувізацыяДзяніс Садоўскі (футбаліст)Смаленскі паветСпіс марак аўтамабіляўX (літара)КінатэатарАляксандар ЛукашэнкаВячаслаў АдамчыкТудаўлянскія гаворкіTUT.BYМікіта ХрушчоўАфарызмЗнак роўнасьціЭякуляцыяБерасьцеУ тумане (фільм, 1992)Віктар ГанчарМажэйка (імя)Марыя СапегаІгар СідарукЛезьбіянстваПрэс-клюб БеларусьБДСМДрама (аповесьць)Спадчына (часопіс)Францішак АляхновічБеларусыБеларуская моваФлорыдаМэдыяВікіМіжнародная асацыяцыя беларусістаўВільняМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)СмаленскДзейнік🡆 More