Мо́вы Міжзе́м’я — шэраг моваў, якія былі створаныя Дж.
Р. Р. Толкінам для яго выдуманага сусьвету, які называюць Міжзем’е. Гэтыя мовы выкарыстоўваюцца ў «Хобіце» ў некалькіх імёнах (такіх як Эльранд або Больг), ці ва «Ўладары пярсьцёнкаў» для імёнаў (такіх як Галядрыель або Арагорн), у некалькіх вершах («Namárië»), і ў Сыльмарыльёне (амаль усе імёны, у тым ліку некаторыя сказы і загаловак твору). Толкін сканструяваў — з рознай ступеньню дэталізацыі — больш за дваццаць моваў, кожная зь якіх мае граматыку і лексычны корпус. Дакладная колькасьць моваў, створаных Толкінам, невядомая, паколькі многія зь яго лінгвістычных працаў да гэтага часу ня выдадзеныя.
Мовы Міжзем’я — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Мовы Міжзем’я, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.