Лявон Шырын: беларускі дзіцячы пісьменьнік, паэт

Лявон Шырын (1 студзеня 1930, в.

Працавічы, Слуцкі раён — 14 траўня 1994) — беларускі дзіцячы пісьменьнік, паэт.

Лявон Шырын
Лявон Шырын: Творчасьць, Крыніцы, Літаратура
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1930(1930-01-01)
Памёр 14 траўня 1994(1994-05-14) (64 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Вучыўся завочна ў Слуцкай, потым у Менскай пэдагагічнай вучэльні (скончыў у 1954 годзе). У 1951-1957 гг. выкладаў маляваньне, чарчэньне, замежную мову, беларускую мову і літаратуру ў школах Любанскага раёну (в. Таль, Асавец, п. Барыкоў, г. Любань). Завочна скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту (1962). З 1957 году — загадчык аддзелу рэдакцыі старобінскай раённай газэты «Савецкі патрыёт». З 1958 году — загадчык Старобінскага раённага пэдкабінэту, з 1960 году — дырэктар Жабінскай васьмігадовай школы, з 1962 году — загадчык аддзелу народнай асьветы Старобінскага райсавету, з 1963 году — дырэктар Жабінскай сярэдняй школы. У 1968-1982 гг. — намесьнік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Салігорскай завочнай сярэдняй школы. З красавіка 1982 году — дырэктар Мяцявіцкай сярэдняй школы Салігорскага раёну. У 1982-1989 гг. — дырэктар Гоцкага вучэбна-вытворчага камбіната Салігорскага раёну. Сябра СП СССР з 1986 году.

Творчасьць

Першы верш надрукаваны ў 1956 годзе ў любанскай раённай газэце «Кліч Радзімы». У абласным і рэспубліканскім друку выступаў з 1974 годзе. Аўтар гумарыстычных вершаў, сцэнароў перадачы «Калыханка» Беларускага тэлебачаньня (1982—1985) і інш.

Кнігі

  • 1978 — «Мы дзеці шахцёраў», зборнік дзіцячых вершаў (кніжка-маляванка)
  • 1980 — «Песьні ручая», зборнік дзіцячых вершаў
  • 1989 — «Ясь, жалейка і вясна», зборнік дзіцячых вершаў

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
  • Гурыновіч, Х. Песьні дзяцінству: рэц. на зборнік вершаў “Пеьсні ручая” Леаніда Шырына // Шахцёр. — 1981. — 3 лютага.
  • Маринич, О. Щедрость души — детям: 75-лет со дня рождения Л. Ширина // Салігорскі веснік. — 2005. — 27 студзеня. — С.13.
  • Мігун, Н. Шчасьлівай зоркі самародкі / Ніна Мігун // Строитель Солигорска. — 2015. — 23 января. — С.5.
  • Шырын Лявон // Беларускія пісьменьнікі (1917-1990): даведнік / склад. А.К. Гардзіцкі. — Менск: Маст. літ., 1994. –С.619.
  • Шырын Лявон // Беларускія пісьменьнікі: біябібліягр. слоўн.: У 6 т./ пад рэд.А.В. Мальдзіса. — Менск: БелЭН, 1993. — Т.6. — С.434-435.
  • Шырын Лявон// Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. / Рэдкал.: І.П.Шамякін і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1987. –Т.5. — С. 610.
  • Шырын Лявон: літаратурныя мясьціны Беларусі. Салігорскі раён // Маладосць. — 2012. – №3. — С.122–124.
  • Шырын Леанід Іванавіч: творчая біяграфія // Салігорскі веснік. – 1994. – 18 мая.
  • Шырын Леанід Іванавіч// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Салігорскага раёна. — Менск, 2004. — С.502-503.
  • Шырын Леанід Іванавіч: творчая біяграфія // Салігорскі веснік. — 1994. — 18 мая.
  • На паэтычнай хвалі…: да 85-годдзя з дня нараджэньня Леаніда Шырына: інфармацыйны буклет /Даведачна-бібліяграфічная служба; склад. Засінец Н.С., Марыніч В.А. — Салігорск, Салігорская РЦБ, 2015. — 4с.
  • Ярмалінская, Н. Пясьняр дзіцячай душы: 75 гадоў з дня нараджэньня паэта Л Шырына /Н. Ярмалінская //Шахцёр. – 2005. – 7 студзеня. — С. 2.

Tags:

Лявон Шырын ТворчасьцьЛявон Шырын КрыніцыЛявон Шырын ЛітаратураЛявон ШырынБеларусьПрацавічыСлуцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ян ЧыквінҐМіхась БашлакоўГрупавы сэксСэкс-індустрыяNokia 2600РагуляТрахеяПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуПётар МашэраўГомель23 красавікаЎіндгукПлоцевы актВагінальны сэкс1632Род (біялёгія)Лацінская моваРужанскі палацІсьляндзкі коньКунілінгусІнданэзіяБерасьцеМы, беларусыМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіАўкштотаАндрэй КурэйчыкУладзімер Арлоў (гісторык)Бруна КрайскіЗьвяздаЦукровы буракПарнаграфія ў ЗШАНафтаАмафон30 красавіка1347Нью-Ёрк7 (лік)БеларусізацыяАкцябарскі (Башкартастан)Бісэксуальная парнаграфіяУправа КДБ па Віцебскае вобласьціДзярэйкаФінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020 годуРуская моваАблігацыяКобрынскае княстваРадзівілыАкторы парнафільмаўДжоні ДэпМар’ян ДуксаЛюдміла РублеўскаяДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ЧэрвеньАўтарскае праваНаркамаўкаПаўстаньне 1863—1864 гадоўПолацакРагнедаСьпіс гарадоў Беларусі24 красавікаВысакосны год2009Мужыцкая праўдаEBayБацькаўшчынаПрэзыдэнтВоршаРусьцейкаЯнка Маўр🡆 More