Скарына Кніга Ёва

Кні́га Ёва («Книга светого Иова починается еже словеть Иовъ») — другое вядомае праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 10 верасьня 1517 году.

Кніга Ёва
Скарына Кніга Ёва
Тытульная старонка з гравюрай «Хвастаньне Ёва»
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 1517
Колькасьць старонак: 52 аркушы
Папярэдні твор: Псалтыр
Наступны твор: Выслоўі Саламонавы

Зьмест кнігі

Выданьне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і чатырохрадковымі вершамі. На першым аркушы прадстаўлена «Предъсловие в книгу Иов», у якім асьветнік распавядае пра значэньне кнігі і апісвае яе зьмест. Пасьля даецца тэкст кнігі, а на перадапошнім аркушы — пасьляслоўе, дзе адзначаецца выдаўца, месца друкаваньня («у старом месте Празском»), а таксама час выхаду кнігі ў сьвет.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Выданьне кнігі вядома ў двух варыянтах. У адным з варыянтаў тытул зьменшаны на другім аркушы, адварот якога пусты, а прадмова адсутнічае. Фармат усіх выданьняў — у чвэрць аркуша, аб’ём — 52 аркушы (апошні аркуш пусты), якія сабраны ў 6 сшыткаў (у першым і апошнім сшытках на 10 аркушаў, у астатніх па 8). Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. У мастацкай аздобе выданьня выкарыстаны дзьве аднолькавыя гравюры (на першым і чацьвертым аркушы, у другім варыянце — гравюра на першым аркушы адсутнічае), застаўка, 46 ініцыялаў, надрукаваных з 34 дошак. На першым аркушы (у другім варыянце на другой старонцы) зьмешчана віньетка, якая таксама ёсьць у выдадзенай раней Псалтыры. У верхняй частцы аркушаў калёнтытулы «Книга» (адваротны бок) і «Светого Иова» (верхні бок).

Усяго захавалася 15 асобнікаў кнігі Ёва, зь іх 5 поўныя. Варыянт з пустым апошнім аркушам вядомы толькі ў адным асобніку.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Вонкавыя спасылкі

Скарына Кніга Ёва  Кніга Ёва (Скарына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Скарына Кніга Ёва Зьмест кнігіСкарына Кніга Ёва Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Кніга Ёва КрыніцыСкарына Кніга Ёва ЛітаратураСкарына Кніга Ёва Вонкавыя спасылкіСкарына Кніга ЁваПрага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГадзьЛібіяЖуан Пэдру да Сылва ПэрэйраПарнаграфія ў ЗШАНаваградзкі паветРычманд-ГілМілян (футбольны клюб)Гердзень (імя)СпакусьнікіПабуджальны сказЗебра (кінастудыя)Спадчына (верш)ЛідаСадыё МанэНавуковая фантастыкаHTMLДэйвід ЎудардЛюцыян ЖалігоўскіІнфлянтыТанецРаўкіРАУСКампанееўскі раёнДотык пісі рукоюÑАнтон ЛуцкевічАнджэліна ДжаліМінэапалісЖанна д’АркГаўдНапалеон IIIЭканоміка ТурэччыныКракадзілыЯўхім КарскіУнівэрсальны каардынаваны часМарат КазейСуд Астравецкага раёнуХронасМенскНубіяГлінішча (Гомельская вобласьць)23 чэрвеня18381200ГуджаратМадэль OSIОрдэн ПагоніПорнасайтУзброеныя сілыГроўлінгРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуЯнка КупалаБэртальдРадэзіяП1884Яўген ГлебаўБеларускія летапісыВіленскі мэтрапалітэнТрактар (стадыён)Андрэй МукавозчыкФранцуская моваСтаматалёгіяВоін🡆 More