Скарына Выслоўі Саламонавы

Выслоўі Саламонавы («Книги еже словуть притчи Соломона царя Израилева сына Давыдова, он же былъ царем въ Ерусалиме») — праскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет 6 кастрычніка 1517 году.

Выслоўі Саламонавы
Скарына Выслоўі Саламонавы
Гравюра «Суд Саламона» з «Выслоўяў». Выданьне Францішка Скарыны. 1517
Аўтар: Францішак Скарына
Мова арыгіналу: беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы
Публікацыя: 6 кастрычніка 1517
Колькасьць старонак: 48 аркушаў

Зьмест кнігі

На тытульным аркушы зьмешчана гравюра і пашыраная назва кнігі («Зуполъне выложены на рускій языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцка»), а на адвароце-4 аркушы — «Предисловие в притчи премудрага Саломона царя Израилева», у якім Скарына разважае пра мудрасьць гэтага біблейскага аўтара, дае тлумачэньне яго імя («Саломон еже ест мирный или спокойный, понеже был мир и покой по вся времена царства его»). Далей паведамляецца пра пісьменьніцкую дзейнасьць Саламона, які быў аўтарам кніг Выслоўяў, Эклезіяст і Песьні Песьняў. У прамове коратка аналізуюцца дзьве апошнія кнігі і больш падрабязна першая. Скарына высока ацэньвае кнігу Прытчаў, лічыць, што яна патрэбна для «чести всякому человеку, мудрому и безумному, богатому и вбогому, младому и старому, наболей тым, они же хотять имети добрые обычае и познати мудрость и науку». На 4 аркушы даецца анатацыя, у якой раскрываецца зьмест кнігі і колькасьць разьдзелаў. На 4-47 аркушах выдадзены тэкст усіх 31 разьдзелаў кнігі Прытчаў, на апошнім 48-м аркушы — кароткае пасьляслоўе.

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выданьня — у чвэрць аркуша, аб’ём — 48 аркушаў, якія сабраны ў 6 сшыткаў. Набор выкананы праскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя зьмешчана на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне ўпрыгожана 2 аднолькавымі ілюстрацыямі «Суд Саламона», 2 віньеткамі і 34 ініцыяламі. Віньеткі акаймоўваюць адварот першага аркуша, на ім пачынаецца прамова. Канцоўка завяршае анатацыю. Ініцыялы зьмешчаны ў пачатку разьдзелаў, прадмовы і пасьляслоўя.

Захавалася 14 асобнікаў выданьня, зь іх 7 поўныя.

Крыніцы

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Вонкавыя спасылкі

Скарына Выслоўі Саламонавы  Выслоўі Саламонавы (Скарына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Скарына Выслоўі Саламонавы Зьмест кнігіСкарына Выслоўі Саламонавы Друкарскія асаблівасьці выданьняСкарына Выслоўі Саламонавы КрыніцыСкарына Выслоўі Саламонавы ЛітаратураСкарына Выслоўі Саламонавы Вонкавыя спасылкіСкарына Выслоўі СаламонавыПрагаФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Польская Народная РэспублікаСанта-Ана (Каліфорнія)ВалошкаМіндоўгХлёравадародная кісьляГалоўная старонкаСьвіцязь-возераМагілёўСлавянскі сабор Белая РусьАндрэй ДаўгердавічУладзімер Арлоў (гісторык)1985КойданаўГайла (імя)Сьпіс беларускіх імёнаўЎСудзімонт ДоргевічУзброеныя сілы РасеіПаліндромОрдэн ПагоніМікола МятліцкіНовая зямляІнданэзіяЯн МінімонтЧарлз ДарвінНаша НіваАнгельская моваБеларускае аб’яднаньне студэнтаўБлогДзэнРадаўніцаІнвэстыцыйны фондНапалеон I БанапартМагілёўская хронікаРэспубліка КарэяБеларусьУкраінская моваГенадзь Валер’евіч ШутаўДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяБлакітная гадзіна120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛіцьвіныПахвала ВітаўтуТэўдырых IЯкуб КоласMelbetСьвяты ЮрыМікола МаляўкаЧэмпіянат Эўропы па футболеДзяды (паэма)Юлі ТаўбінВагінальны сэксМячэтБеларусіка-AlbaruthenicaЮры ГетаўтавічЛітотаЖамойцьТрыбадызмНізкізШашкіНёманГэрманштат СыбіўАўдытІван Чыгрынаў🡆 More