Пінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя
Краіна Беларусь
Места Пінск
Каардынаты 52°07′11.60″ пн. ш. 26°06′55.07″ у. д. / 52.1198889° пн. ш. 26.1152972° у. д. / 52.1198889; 26.1152972 26°06′55.07″ у. д. / 52.1198889° пн. ш. 26.1152972° у. д. / 52.1198889; 26.1152972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня XVII ст.
Дата скасаваньня 1960
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў
Пінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя і кляштар камуністаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Альбрэхтаўскай вуліцы. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з мураванага касьцёла, драўляных кляштарнага корпуса і гаспадарчых пабудоваў. У наш час у будынку касьцёла разьмяшчаецца канцэртавая заля.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Пінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў 
Малюнак А. Скірмунт, 1860 г.

У 1695 годзе маршалак вялікі Ян Караль Дольскі і яго жонка Ганна ахвяравалі пляц і 50 000 злотых на заснаваньне ў Пінску кляштару камуністаў. Неўзабаве на гэтыя сродкі збудавалі драўляныя касьцёл і кляштарны корпус.

У 1770 годзе на месцы драўлянага пачалося будаваньне мураванага касьцёла, завершанае ў асноўным да 1782 году. У 1784 годзе адбылося асьвячэньне касьцёла.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Пінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў 
Краявіды Піншчыны, 1886 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. З гэтага часу касьцёл дзейнічаў як прыпісны.

У 1860 годзе касьцёл адрамантавалі і пераасьвяцілі пад тытулам Найсьвяцейшай Тройцы.

Найноўшы час

У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

Архітэктура

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка без вылучанай апсыды. За галоўным алтаром нэфа разьмяшчаюцца закрысьціі. Таўшчыня муроў у асобных месцах перавышае 2 м. Бакавыя сьцены праразаюцца невялікімі аркавымі вокнамі і падзяляюцца лапаткамі. З боку галоўнага фасаду да касьцёла далучаецца 2-ярусная званіца з шатровым дахам і купалам. Яе ўпрыгожваюць пілястры і нішы.

Усярэдзіне заля перакрываецца высокімі крыжовымі скляпеньнямі. У нартэксе касьцёла разьмяшчаюцца галерэя (хоры) і сходы, умураваныя ў моцную сьцяну званіцы. Дэкаратыўная аздоба інтэр’еру не захавалася.

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Пінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000534

Tags:

Пінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў ГісторыяПінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў АрхітэктураПінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў ГалерэяПінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў ЗаўвагіПінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў КрыніцыПінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў ЛітаратураПінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў Вонкавыя спасылкіПінск Касьцёл Сьвятога Караля Барамэя І Кляштар Камуністаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1994Сьвянцянскі раёнЛютэранстваЛяндвароваПатрыярх (царкоўны сан)Савецкія рэпрэсіі ў БеларусіКазяльцовыя62Украінская моваБісэксуальная парнаграфія60НазоўнікMicrosoft Windows.mqВерхнялужыцкая мова.scГуда (імя)Эльфійскі сьпеўБеларусыСэрыя A.fm.azҐІсус ХрыстосGoogle TranslateВідзы.ehГ.htКрывічыМінэт.lvПаўночна-Заходні крайМаркёрВячаслаў АдамчыкНадвор’еГісторыя Брагіна.so.tnБеларуская ВікіпэдыяУлацлавак2119672011.in.mhАвэрэйсэльІльдэфонс Бобіч.giЛацінкаГімн Беларускай ССР.bi.it.ly.veНародны АльбомUnixКрыж Эўфрасіньні ПолацкайСалатная цыкорыяЮзэф ПілсудзкіСухастой.cuАмонімЗлучаныя Штаты АмэрыкіФранцішак Багушэвіч.np33.lbБеларуская грэка-каталіцкая царкваСтарабеларуская моваЮр’я.pm.reПрыназоўнік🡆 More