Карта Паляка

Карта паляка — дакумэнт, які пацьвярджае прыналежнасьць да польскага народу.

Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсьленыя Законам «Аб карце паляка», прынятым Соймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 году.

Карта Паляка
Карта паляка

Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая ня мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Армэнія, Азэрбайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргыстан, Летувіскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдова, Расейскай Фэдэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркмэністану, Украіны ці Рэспублікі Ўзбэкістан і пры тым заяўляе аб сваёй прыналежнасьці да польскага народу і выконвае абавязкі, якія вынікаюць з вышэйназванага закону.

Умовы атрыманьня

Для атрыманьня карты паляка неабходна, каб былі выкананыя наступныя ўмовы:

  • наяўнасьць сярод сваякоў па ўзыходзячай лініі паляка або асобы, якая мела польскае грамадзянства (бацька, маці, бабуля, дзядуля або двое з прабабуляў/прадзялуляў);
  • валоданьне польскай мовай на базавым узроўні;
  • грамадзянства краінаў-чальцоў СНД, Грузіі або адной з прыбалтыйскіх рэспублік.

Карта паляка можа таксама выдавацца той асобе, чыё польскае паходжаньне пацьверджана згодна з правіламі Закона «Аб рэпатрыяцыі» ад 9 лістапада 2000 году.

Правы

Уладальнік карты мае права на атрыманьне доўгатэрміновай шматразовай нацыянальнай візы на знаходжаньне ў Польшчы, а таксама легальную працу на тэрыторыі Польшчы без асобнага дазволу. Таксама ён мае права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю нароўні з польскімі грамадзянамі, у прыярытэтным парадку прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, якія выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой зь дзяржаўнага або мясцовага бюджэту, карыстацца чыгункай з 37-адсоткавай зьніжкай.

Пазыцыя іншых краінаў

7 красавіка 2011 г. Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне датычна сваёй пазыцыі адносна польскага закону «Аб карце паляка». У сваім рашэньні Канстытуцыйны суд палічыў, што шэраг нормаў гэтага закону пярэчыць нормам міжнароднага права, у тым ліку парушаюць артыкулы 5 і 73 шматбаковай Венскай канвэнцыі аб консульскіх зносінах(en) ад 24 красавіка 1963 году. 11 лютага 2012 г. набылі моц папраўкі ў Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе, што прадугледзілі звальненьне чыноўнікаў за карыстаньне льготамі і перавагамі ад іншых дзяржаваў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Карта Паляка  Карта палякасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Карта Паляка Умовы атрыманьняКарта Паляка ПравыКарта Паляка Пазыцыя іншых краінаўКарта Паляка КрыніцыКарта Паляка Вонкавыя спасылкіКарта ПалякаПалякіПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кутнічнае выйсьцеVerbumWordPress25 чэрвеняКастусь КаліноўскіБДСМСусьветнае павуціньнеСьцяг КіеваГодГрамадзкі набытакПахлаваАльбэрт ШвайцэрАляксандар I (расейскі імпэратар)292Нью-МэксыкаІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыМастаМаргарыта ЛатышкевічМастацтва (часопіс)Герб ЛепеляПіюс XIАкторы парнафільмаўФундацыя «Вікімэдыя»ТравеньНікарагуа1838Аляксей ДудараўІтальянская мова12 красавікаСавецкі партызанскі рух у БеларусіКанфлікт у Паўночнай ІрляндыіГенрык ВалезыКаўкаскі ЭміратТанецЧорная дзірка2008РоварКвадратнае раўнаньнеАдольф ГітлерМіл (імя)Харукі МуракаміЗямля пад белымі крыламіУладзімер ПуцінЛацінкаЖак-Люі ДавідБанан (плод)ФутболАўстраліяСавецкая акупацыя ЎкраіныГуджарат4 верасьняa7l01ДрукМенскКарляс Андрэс СанчэсСлуцкі збройны чынНаваградзкі паветTikTokGmailМастаўтСувязь (тэхніка)Пастава на каленях9 кастрычнікаЗборная Расеі па футболеПарнаграфіяМэлятанінЧорны замак Альшанскі.nu🡆 More