Віленскі Цэнтральны Архіў Старажытных Актаў

Віленскі цэнтральны архіў старажытных актаў (па-расейску: Центральный архив древних актовых книг Виленской, Гродненской, Ковенской и Минской губерний) ― установа для збору й захоўваньня дакумэнтаў кругабегу Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай, Ковенскай і Менскай губэрняў.

Гісторыя Віленскага архіву

Архіў заснаваны ў Вільні ў 1852 року ўласным Імпэратарскім указам Мікалая I. Існаваў у пэрыяд з 1852 па 1915 гг. Падпарадкоўваўся Міністэрству народнай асьветы, узначальваў архіў Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі, а з 1879 р. Іван Якаўлевіч Спрогіс. Сярод дакумэнтаў — судовыя акты Галоўнага літоўскага трыбуналу, магістратаў, мескіх і земскіх судоў, інвэнтары, рэвізіі. Частка дакумэнтаў апублікаваная ў Актах Віленскай археаграфічнай камисіі, Археаграфічным зборніку дакумэнтаў і інш. У 1872 р. выдадзены каталёг актавых кніг архіву. За тры наступныя дзесяцігодзьдзі пасьля заснаваньня ў яго былі зьвезеныя захаваныя дакумэнты розных інструкцыяў Вялікага Княства Літоўскага. Налічваў 17 767 актавых кніг (1863). У 1887 р. у архіў перададзеныя дакумэнты зь Люблінскай губэрні (4822 зьвязкі), у 1903—1906 — з закрытага (у гэты час) Віцебскага цэнтральнага архіву старажытных актаў.

Перад Першай сусвьетнай вайной архіў зьяўляўся адным з найбуйнейшых ва Ўсходняй Эўропе, практычна роўным па ўзроўні з Варшаўскім архівам старажытных актаў і кніг. Пад час Першае сусьветнае вайны архіў прыпыніў сваю дзейнасьць. За гады вайны большая частка фондаў архіву была эвакуяваная ў Расею. Становішча ўскладнілася палітычнымі вынікамі вайны, калі абвясьцілі незалежнасьць Польшча й Летува. Згодна зь мірнай дамовай з Савецкай Расеяй, частка дакумэнтаў была вернутая ў Вільню й Варшаву.

Пасьля пачатку Другой сусвьетнай вайны, згодна з Пактам Молатава-Рыбэнтропа, Летува (першасна адыходная Нямеччыне) апынулася ў складзе Савецкага Саюзу, і з прыходам Чырвонай арміі пачаўся вываз гістарычных дакумэнтаў у іншыя часткі СССР. Вываз дакумэнтаў прыпыніўся пачаткам нямецка-савецкага канфлікту. За час нацыскай акупацыі частка дакумэнтаў архіву (болей за 20 вагонаў) была вернутая. Пасьля сканчэньня Другое сусьветнае вайны вываз дакумэнтаў з фондаў архіву старажытных актаў працягнуўся. Захаваныя дакумэнты захоўваліся ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Летувіскай ССР. Рашэньнем Савету Міністраў Летувіскай ССР ад 24 жніўня 1956 году дакумэнты архіву (што засталіся ў Вільні) старажытных актаў і іншыя, якія ахопліваюць кругабег стварэньня ад старажытнасьці да 1914 року (фонды, зьвязаныя зь Вялікім Княствам Літоўскім, кругабегам знаходжаньня Летувы ў складзе Расейскай Імпэрыі й акупацыі Летувы Кайзэраўскай Нямеччынай) былі зьмешчаныя ў створаным Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Летувіскай ССР, цяпер — Летувіскі дзяржаўны гістарычны архіў. У цяперашні час дакумэнты былога архіву старажытных актаў захоўваюцца ў архівах Варшавы, Вільні, Менску й інш.

Асноўныя выданьні дакумэнтаў архіву

  • Акты, издаваемые Виленскою комиссиею для разбора древних актов. Т. 1-39. ― Вильна, 1865—1915.
  • Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси. — Т. 1-14. ― Вильна, 1867—1904.
  • Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. — Т. 2. ― М., 1897—1899.
  • Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. — Вып. VIII. Акты Упитского гродского суда за 1584—1615 гг. ― Вильна, 1912.

Літаратура

  • Турцевич А. О. Краткий исторический очерк Виленской комиссии для разбора и издания древних актов 1864—1906. ― Вильна, 1906.
  • Улащик Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. ― М., 1973.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Віленскі Цэнтральны Архіў Старажытных Актаў Гісторыя Віленскага архівуВіленскі Цэнтральны Архіў Старажытных Актаў Асноўныя выданьні дакумэнтаў архівуВіленскі Цэнтральны Архіў Старажытных Актаў ЛітаратураВіленскі Цэнтральны Архіў Старажытных Актаў Вонкавыя спасылкіВіленскі Цэнтральны Архіў Старажытных АктаўВялікае Княства ЛітоўскаеВіленская губэрняГарадзенская губэрняГубэрняКовенская губэрняМенская губэрняРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГаналулуФрансіска Франка1998Суахілі1957Тамаза КампанэльляКрэтынскі раёнМікола МаляўкаВіна (імя)Рымская імпэрыяАб’яднаныя Арабскія ЭміратыМіхась ЧаротАрлеанРышард КапусьцінскіПалац Бутрымовічаў (Пінск)БеларусыУладзімер Зяленскі19621434Кіяну РыўзIron MaidenАльтэнаМальтыйскі ордэнМаёнтакСлавамір МрожакГорнава (Берасьцейская вобласьць)ПачаеўЭвэр БанэгаСоніАрыстыд БрыянМіжнародная сыстэма СІТурандотЛіпецкая вобласьцьІмёны ліцьвінаўПарнафільмБеларусьВалошкаТом ГэнксДэйвід КэмэранГербБірманская моваМантыя ЗямліЧэрвеньСвая моваСтаматытЛіцьвінстваПерапіс насельніцтва ЗШАЛацінская моваГрымайлаўБэрнгард РыманКастрычнікАнальны сэкс1699ЎКалкатаВайнаЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)Украінская моваВольга ГаварцоваКрывічыІндуізмФілёлягБудызмВэнэсуэлаБерасьцейскае ваяводзтваВікіманіяГаяо МіядзакіГішпаніяМіхал Піюс Ромэр🡆 More