Бярозаўскі Раён

Бяро́заўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі з цэнтрам у горадзе Бярозе.

Бярозаўскі раён мяжуе з Дарагічынскім, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Пружанскім і Янаўскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці.

Бярозаўскі раён
Бярозаўскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Берасьцейская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Бяроза
Найбуйнейшыя гарады Бяроза, Белаазёрск
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2018) 62 882
Шчыльнасьць 44,5 чал./км²
Плошча 1412,77 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 140 м
Месцазнаходжаньне Бярозаўскага раёну
Бярозаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Бярозаўскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адміністрацыйны падзел

Бярозаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 11 сельсаветаў: Блудзенскі сельсавет (8 вёсак), Бярозаўскі сельсавет (10 вёсак), Зьдзітаўскі сельсавет (8 вёсак), Малецкі сельсавет (16 вёсак), Міжлескі сельсавет (8 вёсак), Пескаўскі сельсавет (9 вёсак), Сакалоўскі сельсавет (5 вёсак), Сігневіцкі сельсавет (20 вёсак), Спораўскі сельсавет (2 вёскі), Стрыгінскі сельсавет (8 вёсак) і Сялецкі сельсавет (16 вёсак). Усяго ў Бярозаўскім раёне 112 населеных пунктаў (у тым ліку Бяроза і Белаазёрск).

Гісторыя

Бярозаўскі Раён 
Бярозаўская гідраэлектрастанцыя

Раён быў сфармаваны ў 1940 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР. У 1958—1967 гадах у раёне была пабудаваная гідраэлектрастанцыя. Для працаўнікоў электрастанцыі ў 1958 годзе быў збудаваны горад Белаазёрск. Таксама ў пасьляваенныя гады пад Бярозай у Осаўцах быў разьмешчаны 927-ы авіяполк.

Геаграфія

Раён разьмяшчаецца ў цэнтральнай частцы Берасьцейскай вобласьці, займае паўднёва-ўсходнюю частку Прыбужанскай раўніны і паўночна-заходнюю частку Прыпяцкага Палесься. Працягласьць з захаду на ўсход 48 км, з поўначы на поўдзень — 41 км.

Праз тэрыторыю раёну працякае рака Ясельда. Найбольшыя вадаёмы — азёры Чорнае, Спораўскае, Белае, вадасховішча Сялец. Рэчкі і азёры займаюць 100 км². На тэрыторыі раёну знаходзіцца 17 водных аб’ектаў, прыдатных для рыбагаспадарчага выкарыстаньня.

На тэрыторыі Бярозаўскага раёну часткова ляжыць рэспубліканскі біялягічны заказьнік «Спораўскі».

Лес займае 25,2 % тэрыторыі раёну. Асноўны лесафондатрымач — Івацэвіцкая лясгаспадарка. Плошча паляўнічых угодзьдзяў Бярозаўскага раёну складае 115 тысячаў га.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 66 988 чал. (перапіс); 2016 год — 63 710 чал.; 2017 год — 63 338 чал.; 2018 год — 62 882 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы раёну вырабляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, керамічную плітку, будаўнічыя матэрыялы, тэкстыль. Праз раён праходзяць важная аўтамабільная траса і чыгунка, якія злучаюць Берасьце і Менск.

Славутасьці

Жыхары і ўраджэнцы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бярозаўскі Раён Адміністрацыйны падзелБярозаўскі Раён ГісторыяБярозаўскі Раён ГеаграфіяБярозаўскі Раён НасельніцтваБярозаўскі Раён ЭканомікаБярозаўскі Раён СлавутасьціБярозаўскі Раён Жыхары і ўраджэнцыБярозаўскі Раён КрыніцыБярозаўскі Раён Вонкавыя спасылкіБярозаўскі РаёнІвацэвіцкі раёнБеларусьБерасьцейская вобласьцьБяроза (горад)Дарагічынскі раёнКобрынскі раёнПружанскі раёнЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пастава на каленяхКарл V МудрыЛюцыян Жалігоўскі1876ЧэхіяГабрэіАльтэрнатыўны рок1993.ruКурапатыŠyba 48.pyМанчэстэр.foПолк імя Кастуся Каліноўскага.khБеларускі нацыянальны строй.snРужанец.mw.vg.bo19081902Караваджа1981СэкундаВадзім СаранчукоўЛацінкаМазырскі паветКасьпійскае мора.mtХрысьціянстваГімн Беларусі137060БрагінАзартная гульняЖамойць.qa28 сакавікаВойцех МанівідАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіСьпіс гарадоў БеларусіТравеньРэжым ЛукашэнкіАрыянстваБеларусыЕсьманГерман (імя).buНаселены пункт.muІгумен.kp.sv.et.glПраграмнае забесьпячэньнеКлаўдзі Дуж-Душэўскі.jpГадуцішкі2014.myМузычны альбом1938Гішпанія2018Жнівеньскі путчСарвідНатальля Арсеньнева🡆 More