Буцейка

Буцейка (Буціка, Бутыка), Боцейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Butecke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Буціка, Бутыка, Боцейка
Вытворныя формы Пацейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Буцейка»

Паходжаньне

Буцека, пазьней Бутэка або Бутке (Butecho, Butecke, Buttke) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель').

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Botko.

У Прусіі бытавала імя Бутэка: Buteko (1451 год).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines… Bvtheyko (8—13 сакавіка 1462 году); в Неменчинъскои волости Виленского повета… земль пустовских конокормъских… Бутеикишокъ… Бутеикишки (1 жніўня 1496 году); homines… Bvtheyko (6 сакавіка 1498 год); людей… Бутейка Перевойневича и брата его Милоша (29 сьнежня 1518 году); люди тяглыи… Бутейка Онисимовича (1528 год); люди его двора Свирского: Павелъ а Юшко Бутейковичи (27 жніўня 1547 году); czeladz dworna… Alzbieta Butikowna… Anna Butikowna (14 студзеня 1632 году); Демянъ Бутека, Васко Бутека (1649 год); we wsi Stybirach… Adam Boteyko… Janowa Boteykowa (23 красавіка 1698 году); Benedictus Butykowicz (19 кастрычніка 1777 году).

Носьбіты

Бутыковічы (Butykowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні.

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Бутыкі, на гістарычнай Вількаміршчыне — Буцейкі.

Крыніцы

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Браслаў.in.lk.maРада Беларускай Народнай РэспублікіПарнаграфія ў Францыі1844Кірыл Коктыш19294.nlGoogle Chrome44ГоВіцебскДругая Ўстаўная граматаСьвятлоМінейка (імя)1988JavaScript1960Войцех Манівід.reПціч2020.bdСяржук ЦімохаўКлуж-Напока.aoАнаплязма1987ВікікрыніцыГалоўная старонка.baНовы Запавет.krЧырвоны мухаморПершая Ўстаўная граматаБутывіл.hk1860Каханьне без пранікненьня.mxКрыж Сьвятога БэнэдыктаВіцебская вобласьць1938Герб СССРГерманішкі (неадназначнасьць)1880ГомельВалошкаПершая сусьветная вайнаАнтонімыМастурбацыя.sdВіктар Ляхар.dmСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСлавянскія мовыКінбурнская пярэспаЛеаніла Чарняўская.ilГабрэіНародны АльбомВыруБялынічы.svАральны сэксРадаўніца.hr60.tl🡆 More