Беларускі народны трыбунал — беларуская грамадзянская ініцыятыва, якая займаецца зборам інфармацыі пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі.
Трыбунал рыхтуе матар’ялы для міжнароднай грамадзкасьці і для будучага суду, а таксама займаецца распрацоўкай праграмы дапамогі для тых, хто пацярпеў за саой удзел у пратэстах супраць рэжыму ў Беларусі.
Беларускі народны трыбунал | |
Абрэвіятура | БНТ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 2020 г. |
Тып | грамадзкая ініцыятыва |
Мэта | усталяваньне абставінаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, збор доказаў і сьведчаньняў |
Месцазнаходжаньне | за межамі Беларусі |
Асноўныя асобы | Ігар Макар, Алег Алкаеў |
Сайт | narodny-tribunal.info |
Публічнымі чальцамі трыбуналу зьяўляюцца былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага аддзелу МУС Беларусі Ігар Макар і былы начальнік СІЗА № 1 г. Менску Алег Алкаеў, палітычныя ўцекачы.
Беларускі народны трыбунал правёў расьсьледваньне забойства пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены сілавікамі падчас пратэстаў 10 жніўня 2020 г.
У студзені 2021 г. Трыбунал апублікаваў аўдыёзапіс 2012 году, на якім старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў ставіў супрацоўнікам КДБ задачы па забойствах апанэнтаў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку журналіста Паўла Шарамета. У 2016 г. Шарамет быў забіты ў Кіеве менавіта тым спосабам, пра які на запісе разважаў Зайцаў, заказчыкаў забойства ўсталяваць не ўдалося.
У якасьці мэтаў і задачаў Беларускі народны трыбунал заяўляе наступныя:
1. Усталяваньне абставінаў злачынстваў, зьдзейсьненых рэжымам Аляксандара Лукашэнкі, з асаблівай увагай да злачынстваў, зьвязаных з выкраданьнямі й забойствамі, і выяўленьне месцаў пахаваньняў забітых. У тым ліку Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадскага.
2. Забесьпячэньне максымальнага збору рэчыўных доказаў, паказаньняў сьведкаў і іншых доказаў, якія дазваляюць прад’явіць абвінавачваньне асобам, вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў.
3. Усталяваньне і садзейнічаньне затрыманьню асобаў, падазраваных або вінаватых у зьдзяйсьненьні злачынстваў, і перадача іх у адпаведныя сьледчыя органы Рэспублікі Беларусь.
4. Вызначэньне ступені вінаватасьці службовых асобаў, злачынная бязьдзейнасьць якіх прывяла да стварэньня абставінаў рэзанансных справаў.
5. У сваёй дзейнасьці члены народнага трыбунала кіруюцца нормамі права, прадугледжанымі Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама Крымінальным кодэксам і Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць удзел грамадзян у барацьбе са злачыннасьцю.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Беларускі народны трыбунал, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.