44°46′14″ у. д. / 41.73556° пн. ш.
44.77056° у. д.
«Банк Гру́зіі» («БГ») — найбольшы прыватны банк Грузіі, заснаваны ў 1903 годзе.
груз. საქართველოს ბანკი | |
Тып | акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | ГФБ: GEB |
Дэвіз | Адчуй будучыню |
Заснаваная | 1903 |
Краіна | Грузія |
Разьмяшчэньне | Тбілісі |
Адрас | Ваке-Сабуртальскі раён, вул. Гагарына, д. 29а |
Ключавыя фігуры | Арчыл Гачэчыладзэ, Ніл Янін |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | фінансавыя паслугі[d] |
Паслугі | аплатная картка, банкаўскі рахунак, валютныя апцыён і ф'ючарс, грашовы перавод, давернае кіраваньне, лізінг, пазыка, страхаваньне, уклад |
Абарачэньне | 993,053 млн лары (2018 г.; $371,554 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | 476,173 млн лары (2018 г.; $178,162 млн) |
Чысты прыбытак | 343,528 млн лары (2018 г.; $128,532 млн) |
Лік супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Група «Банк Грузіі» (Лёндан, Ангельшчына) |
Даччыныя кампаніі | АТ «Гальт і Тагарт», «Лізінгавая кампанія Грузіі», ААТ «Беларускі народны банк» |
Аўдытар | ТАА «Эрнст і Янг» (Ангельшчына) |
На 2019 год АТ «Банк Грузіі» валодаў 34,4 % сродкамі банкаўскай галіны краіны і выдаў 32,4 % ад абсягу пазыкаў. Банку належалі 33,9 % ад абсягу ўкладаў і 35,5 % уласнага капіталу ў галіне. У Грузіі банк меў 2 даччыныя прадпрыемствы: 1) АТ «Гальт і Тагарт», што ажыцьцяўляла брокерскія паслугі і давернае кіраваньне; 2) «Лізінгавая кампанія Грузіі», заснаваная ў 2001 годзе ў якасьці «Тбілунівэрсалбанку», набытага ў 2005 годзе. За мяжой працавалі 2 прадстаўніцтвы ў Ангельшчыне і Вугоршчыне (Будапэшт), а таксама даччыныя ААТ «Беларускі народны банк» і «Фінансавыя ўкладаньні Грузіі» ў Ізраілі (Тэль-Авіў).
На 2019 год АТ «Банк Грузіі» падтрымлівала карэспандэнцкія стасункі з 43 банкамі ў 27 краінах:
У 1903 годзе ў Тбілісі (Каўкаскі край, Расейская імпэрыя) заснавалі «Банк Грузіі». У 1922 годзе камуністычны ўрад Закаўкаскай СФСР нацыяналізаваў банк, які пазьней перайменавалі ў «Жылсацбанк». У 1994 годзе яго прыватызавалі і перайменавалі ў АТ «Банк Грузіі». У 1998 годзе буйным пайшчыкам стаў Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (Лёндан, Ангельшчына). У 2001 годзе паі «Банка Грузіі» разьмясьцілі на Грузінскай фондавай біржы. Адначасна банк пачаў трымацца Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці і яго буйным пайшчыкам стала ТАА «Нямецкае кіраўніцтва капіталаўкладаньнямі» (Гамбург). У 2002 годзе буйным пайшчыкам становіцца Міжнародная фінансавая карпарацыя (Вашынгтон, ЗША). У 2004 годзе «Банк Грузіі» набыў «Брытанска-Каўкаскую страхавую кампанію». У 2005 годзе далучылі «Тбілунівэрсалбанк» і паі «Банка Грузіі» разьмясьцілі на Венскай біржы (Аўстрыя). У лютым 2006 году «Банк Грузіі» набыў маёмасьць «Інтэлектбанка». У лістападзе 2006 году банк стаў першым прадпрыемствам Грузіі, што разьмясьціла глябальныя дэпазытарныя расьпіскі на Лёнданскай фондавай біржы. У 2007 годзе ва Ўкраіне набылі «Унівэрсальны банк разьвіцьця і партнэрства». 28 траўня 2008 году «Банк Грузіі» набыў 70 % паёў «Беларускага народнага банку» за $34,2 млн. 15 чэрвеня 2012 году паі «Банка Грузіі» ўлучылі ў лёнданскі біржавы індэкс «ФТСЕ250». На верасень 2012 банк лічваў 197 аддзяленьняў. 31 студзеня 2015 году набылі грузінскае падразьдзяленьне ўкранскага «Прыватбанку» (Дняпро).
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Банк Грузіі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.