Анаксагор

Анаксаго́р з Клязамэнаў (па-старажытнагрэцку: Ἀναξαγόρας, каля 500 да н. э., Клязамэны — 428 да н. э., Лямпсак) — старажытнагрэцкі філёзаф, матэматык ды астраном, пачынальнік атэнскай філязофскай школы.

э.">500 да н. э., Клязамэны — 428 да н. э., Лямпсак) — старажытнагрэцкі філёзаф, матэматык ды астраном, пачынальнік атэнскай філязофскай школы.

Анаксагор
Ἀναξαγόρας
Анаксагор
Імя пры нараджэньні па-старажытнагрэцку: Ἀναξαγόρας
Дата нараджэньня прыбл. 500 да н. э.
Месца нараджэньня Клязамэны
Дата сьмерці 428 да н. э.
Месца сьмерці Лямпсак
Пэрыяд Старажытнагрэцкая філязофія
Кірунак Заходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьці філязофія, матэматыка, астраномія
Вучні Мэтрадор зь Лямпсаку[d], Эмпэдокль[d] і Carneades of Athens[d]

Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іянійскіх філёзафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клязамэнах каля 500 году да н. э. З раньніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разьлічваць па сваім багацьці, ды пранікся філязофіяй.

Прываблены кіпучым разумовым жыцьцём Атэнаў, што пачалося пасьля бліскучых перамог над пэрсамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Пэрыклам ды першым стаў пераказваць філязофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Пэрыкла, ягонымі вучнямі былі Фукідыд, фізык Архэляй ды Эўрыпід.

Анаксагор навучаў пра вечныя элемэнты сусьвету, «каліўцы» (ці «гамэямэрыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусьветных якасьцяў ды кіруюцца касьмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія зьявы, як сонечнае ды месяцовае зацьменьне, землятрусы і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначваньне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да сьмерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Пэрыкла. Сьмяротны прысуд заменены быў выгнаньнем. Анаксагор пасяліўся ў Лямпсаку, дзе й памёр у 428 годзе. «Ня я страціў Атэны, але атэняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.

Вонкавыя спасылкі

Анаксагор  Анаксагорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

428 да н. э.500 да н. э.АстраноміяМатэматыкаСтаражытнагрэцкая моваСтаражытная ГрэцыяФілёзаф

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Загляне сонца і ў наша аконцаМіжнародны фанэтычны альфабэтШатМенск (кампутарная гульня)Юрась ШамецькаРасейцыБеларуская моваКобрыньУсходнія могілкіМэдыяВікіПаўстаньне 1794 году134729 красавікаВасіль ІгнаценкаЭль НіньнёМужчына зьверхуБудынакЛепельГрэцыяМы, беларусыТумаВітаўт ЧаропкаC++Станіслаў ШушкевічНіна МацяшТаўкачНаймановічыАлесь КлышкаРэжым ЛукашэнкіВайшнорыя8 сакавіка (кліп)ІўеПохва (неадназначнасьць)Генадзь Валер’евіч ШутаўПошукавая аптымізацыяРуслан Вусаў24 красавікаДыялекты беларускай мовыЧэрвеньАнальны сэксРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураўМар’ян ДуксаМіхаіл МураўёўФінансыСакуны1632Сяргей НавумчыкМага1 траўняАбрэвіяцыяf0gro1919ЦьверСямейства (біялёгія)Птушкі2020КрывічыСандра БулакДругі падзел Рэчы ПаспалітайУнівэрсальны каардынаваны часАндрэй СаньнікаўЗямля пад белымі крыламіВадзім БолбасСувязь (тэхніка)Полацкае княстваКастусь КаліноўскіSAAB 90Управа КДБ па вайсковай контравыведцыРусіфікацыя БеларусіАрцём Арашонак🡆 More