Папа Рымскі Аляксандар Vi: Папа рымскі

Алякса́ндар VI (па-лацінску: Alexander PP.

VI), ад нараджэньня Радэрык Льянсоль і дэ Борха і Борха (па-каталянску: Roderic Llançol i de Borja i Borja, па-гішпанску: Rodrigo Lanzol i de Borja i Borja) ці Радрыга Борджыя (па-італьянску: Rodrigo Borgia; 1 студзеня 1431, Хатыба, Арагонская карона — 18 жніўня 1503, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі (1492—1503), другі з гішпанскага роду Борха. Значна пашырыў межы Папскай дзяржавы, пераўтварыўшы яе ў адну з найбуйнейшых дзяржаваў Італіі. Адначасна скандалы, якімі суправаджалася ягонае валадараньне, моцна падарвалі маральны аўтарытэт папства і наблізілі пачатак Рэфармацыі.

Папа
Аляксандар VI
Alexander PP. VI
Папа Рымскі Аляксандар Vi: Жыцьцяпіс, Крыніцы, Літаратура
Чын1444
Пачатак папства11 жніўня 1492
Канец папства18 жніўня 1503
ПапярэднікІнакенцыюс VIII
СупрацьстаяўПіюс III
Іншыя пасады
Пасьвечаньні
Ардынацыя 1468
Кансэкрацыя 30 кастрычніка 1471
Кардынальства 17 верасьня 1456
 Калікстам III
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніРадэрык Льянсоль і дэ Боржа-і-Боржа
Нарадзіўся 1 студзеня 1431
Хатыба, Валенсія, Арагонская карона
Памёр 18 жніўня 1503 (72 гады)
Рым, Папская дзяржава
Пахаваны Санта-Марыя-ін-Мансэрата
ДэнамінацыяРымска-каталіцкая
Бацькі Хафрэ Льянсоль і Эскрыва
Ісабэль дэ Борха
Дзеці
  • Джыраляма
  • Ізабэля
  • П’ер Люіджы
  • Бэрнарда
  • Чэзарэ
  • Джаваньні
  • Люкрэцыя
  • Гафрэда
  • Атавіяна
  • Ляўра
Адукацыя
Заняткікаталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан
Гербгерб
Іншыя папы па імені Аляксандар

Жыцьцяпіс

Быў юрыстам і вайскоўцам, затым пад уплывам свайго дзядзькі папы |Калікста III прысьвяціў сябе царкоўнай кар’еры. Калікст ІІІ менаваў яго спачатку біскупам Валенсіі, потым кардынал-дыяканам і, нарэшце, віцэ-канцлерам курыі, хаця Радрыга дэ Борджыя ня меў манаскіх сьвячэньняў. Талентам, энэргіяй і багацьцем набыў вялікі ўплыў, так што, нягледзячы на распусны лад жыцьця, ён па сьмерці Інакенцыя VIII быў абраны ягоным пераемнікам. Быў ці ня самым распусным папам з часоў Атонаў.

Ягоная дзейнасьць, якая супала з бурнай эпохай італьянскай гісторыі, сучаснай Карлу VIII і Людовіку XII, адзначаная пэўнымі дзяржаўнымі посьпехамі, але час ягонага пантыфікату ўяўляе абуральную карціну самаўпраўнасьці, падступства і распусты, хоць частка злачынстваў, узьведзеных на яго і ягоных сваякоў, мусіць быць аднесеная да паклёпаў. Меў некалькі дзяцей ад Ваноцы Катанэі: сыноў Чэзарэ й Хуана, дачку Люкрэцыю.

Пры дапамозе сына, якога ён зрабіў герцагам Раманьі, ён пазбавіўся ад большасьці дробных валадароў паўночнай часткі Папскай вобласьці, а сам, карыстаючыся то атрутай, то прамым забойствам, вынішчыў сваіх бліжэйшых ворагаў і ўзьвялічыў сваіх сваякоў. Нягледзячы на гэта, аўтарытэт яго сярод тагачасных правіцеляў быў высокі, што выявілася ў вынясеньні на ягоны суд спрэчкі паміж Гішпаніяй і Партугаліяй пра мяжу паміж заваяванымі імі заморскімі землямі, паміж якімі ён, выдаўшы булу «Inter caetera», правёў дэмаркацыйную лінію ад паўднёвага да паўночнага полюсу Зямлі.

Папа Рымскі Аляксандар Vi: Жыцьцяпіс, Крыніцы, Літаратура 
Аляксандар VI

Зацятае змаганьне Аляксандра VI за непадзельную ўладу выклікала супраціў. Ідэйна яго ўзначаліў Джыраляма Саванароля, вайсковую моц прадставіла Францыя. Увосень 1493 року француская армія перайшла Альпы, захапіла Мілян, Флярэнцыю і — 3 студзеня 1494 году — Рым. Аляксандар VI зачыніўся ў замку Сьвятога Анёла і вёў перамовы з каралём Францыі, які рушыў на поўдзень і 12 траўня 1494 року каранаваўся як кароль Нэапалю. 31 сакавіка 1495 року паўстала Вэнэцыянская Ліга, якую ўзначаліў папа. Француская армія была выціснутая з Італіі, і ўлада Аляксандра VI і ягонага роду адноўленая.

Памёр ад гарачкі, а не ад атруты, як некаторыя сьцьвярджалі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Папа Рымскі Аляксандар Vi: Жыцьцяпіс, Крыніцы, Літаратура  Аляксандар VI (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Папа Рымскі Аляксандар Vi ЖыцьцяпісПапа Рымскі Аляксандар Vi КрыніцыПапа Рымскі Аляксандар Vi ЛітаратураПапа Рымскі Аляксандар Vi Вонкавыя спасылкіПапа Рымскі Аляксандар Vi1 студзеня1431150318 жніўняІтальянская моваІталіяГішпанская моваКаталянская моваЛацінская моваПапаПапская дзяржаваРымРэфармацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КарольПратэстанцкая РэфармацыяБанкаўскі рахунакСэксАўгустоўскі каналВыказьнікДобрапісЛітаратурныя жанрыМастурбацыяСаюз пісьменьнікаў БеларусіІрына Ханунік-Рамбальская.neІван ПташнікаўАлег ЯнкоўскіБаранавіцкі раёнМясцовы час (гурт)ПарнафільмАладкіПрыёрбанкШляхтаБэрнатПадвойнае пранікненьнеАляксандар ШыдлоўскіVPNГердаАнатоль БутэвічМустафа Кемаль АтатуркЯнка БрыльРасонскі раёнАдукацыяГайдБеларускі клясычны правапісЛетува1891Паўночна-Заходні крайІрляндцыБычкі (Віцебская вобласьць)Знакі прыпынку2008БаранавічыВікікрыніцыБраніслаў ТарашкевічГісторыя ПолацкуМурманскЛагойскТэхналёгіяЗлучнікАлаіза ПашкевічКірыл КоктышАнгот25 красавікаАтрад (біялёгія)Сьвяты ЮрыАльфаЗямля пад белымі крыламіВалеры МаракоўРаскіданае гняздо (п’еса)ПаўзуныПуэрта-РыкаУладзімер Арлоў (гісторык)Арцём АрашонакМаякТадзіяна КляшторнаяЛезьбіянстваЛіцэнзіі Creative CommonsШто й па моруКрумкач🡆 More