Іцхак Шамір

 Іцха́к Шамі́р (зьвесткі) (па-габрэйску: יצחק שמיר‎; сапраўднае прозьвішча — Езярні́цкі; 15 кастрычніка 1915, Ружаны — 30 чэрвеня 2012, Тэль-Авіў) — ізраільскі палітык, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю.

Другі па працягласьці знаходжаньня на пасадзе пасьля Давыда Бэн-Гурыёна.

Іцхак Шамір
Іцхак Шамір (1988)
Іцхак Шамір (1988)
7-ы прэм’ер-міністар Ізраілю
20 кастрычніка 1986 — 13 ліпеня 1992
Папярэднік: Шымон Пэрэс
Наступнік: Іцхак Рабін
10 кастрычніка 1983 — 13 верасьня 1984
Папярэднік: Мэнахем Бэгін
Наступнік: Шымон Пэрэс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 кастрычніка 1915
Ружаны
Памёр: 30 чэрвеня 2012 (96 гадоў)
Тэль-Авіў
Партыя: Лікуд
Сужэнец: Шуляміт Шамір
Дзеці: 2
Адукацыя: Варшаўскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Іцхак Шамір

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны, Расейская імпэрыя (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі) у сям’і Пэрлы і Шлёмы, уласьніка гарбарні. Скончыўшы жыдоўскую школу ў Беластоку, у 1934 паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага унівэрсытэту. Аднак недавучыўшыся, у 1935 Езярніцкі эміграваў у Палестыну і распачаў навучаньне ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.

Тут узяў сабе за прозьвішча мянушку, выкарыстаную ім на падробленым пасьведчаньні асобы — Шамір. Далучыўся да ваенізаванай сіянісцкай групоўкі Іргун Цвай Леўмі, а пасьля яе падзелу ў 1940 далучыўся да падпольнае тэрарыстычнае арганізацыі «Лехі». У 1941 быў зьняволены, праз рок здолеў уцячы і стаў адным з кіраўнікоў «Лехі» замест забітага Аўраама Штэрна.

У 1944 ажаніўся з Шляміт, зь якой пазнаёміўся ў лягеры для затрыманых, куды тая трапіла за нелегальнае перасячэньне тэрыторыі Палестыны падчас сваіх уцёкаў з Баўгарыі. Зь ёй мелі двух дзяцей: Яіра і Гіляду.

У ліпені 1946 спайманы і высланы ў Афрыку брытанскімі ўладамі. У студзені 1947 здолеў уцячы разам зь яшчэ чатырма чальцамі Іргуну праз вырыты 200-футавы тунэль. Здолеў вярнуцца ў Ізраіль пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ў 1948 року. Са стварэньнем дзяржавы Ізраіль арганізацыя «Лехі» была распушчаная, ейныя чальцы далучыліся да ізраільскага войска, а сам Шамір пачаў займацца прыватным бізнэсам.

У 1955—65 Іцхак Шамір працаваў на «Масад». Узначальваў апэрацыю «Дамокал» па ліквідацыі нямецкіх навукоўцаў-ракетчыкаў, якія працавалі над эгіпецкай ракетнай праграмай.

У 1973 упершыню абраны ў Кнэсэт як сябра Лікуду. У 1977 стаў старшынём Кнэсэту, пазьней — міністрам замежных справаў (1980), міністрам абароны (1990).

Двойчы быў прэм’ер-міністрам Ізраілю (1983—1984, 1986—1992).

Крыніцы і заўвагі

Tags:

15 кастрычніка1915201230 чэрвеняHe-Yitzhak Shamir.oggІзраільІўрытАўдыёДавыд Бэн-ГурыёнРужаныТэль-АвіўФайл:He-Yitzhak Shamir.ogg

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіслоўнікАпэрацыйная сыстэмаNorthrop B-2 SpiritПаўлінка (п’еса)Прыродны газТлен1989СтолінКрывічыМураўёўкіПрыбытакШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхМаскоўская вобласьцьПорнасайтАўкштотаГарадзішча Замэчак (Заслаўе)ВыказьнікСаратаўПарнаграфія ў ІталііMauzerСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРМікола ПапекаСукенка297 да н. э.Сяржук Сокалаў-ВоюшКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЗямля пад белымі крыламіМаскоўскі мэтрапалітэнЛацінская моваГраўжышкіЧалавекЭкасыстэма7 (лік)30 красавікаМіл (імя)ІзраільЛюбартАлесь КлышкаСяргей АлейнікПірожнаеКанюшынаСэксАпавядальны сказ2009ФінансыУсебеларускі народны сходСтарабеларуская мова2011Мужыцкая праўдаМенскВайшнорыяПатрымпасКатэхізіс Сымона БуднагаМэтэароідПаветранае суднаТэрарыстычны акт у менскім мэтроГайла (імя)Славамір АдамовічДублінПаўстаньне 1863—1864 гадоўСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік2020-яЯмаўтФБлакітная валошкаПермГумно🡆 More