Інтэрнэт-Залежнасьць

Інтэрнэт-залежнасьць — навязьлівае імкненьне ды залішне працяглага, найчасьцей шматгадзіннага выкарыстаньня Сеціва, што перашкаджае паўсядзённаму жыцьцю.

У 1995 г. панятак увёў амэрыканскі псыхатэрапэўт Іван Голдбэрг. На 2009 г. сеткавую залежнасьць мелі да 10% карыстальнікаў пэрсанальных кампутараў

Папярэджаньне

Прадухіленьню залежнасьці спрыяе разьмяшчэньне кампутара ў пакоі, даступным для ўсіх чальцоў сям’і (у зале). Таксама варта скласьці сьпіс карысных сайтаў у закладках браўзэра і старацца абмяркоўваць атрыманыя ў Сеціве зьвесткі ў жывых зносінах з блізкімі людзьмі.

Чыньнікі

Узьнікненьню інтэрнэт-залежнасьці спрыяе нястача ўвагі з боку бацькоў у дзяцінстве, цкаваньне ў школе з боку аднагодкаў, няўпэўненасьць у сабе і крайняя сарамлівасьць у міжасабовых зносінах, празьмернае імкненьне трымацца апошніх кірункаў у модзе. Пагатоў доступ да Сеціва аблягчае атрыманьне грамадзкай падтрымкі, стварэньне ўласнага вобразу і атрыманьне хуткай прыемнасьці і плоцевага задавальненьня.

Праявы

Да душэўных праяваў залежнасьці ад Сеціва належаць:

  • Узбуджэньне напярэдадні падлучэньня. Прагнае чаканьне і прыемнае адчуваньне ад ажыцьцяўленьня доступу да кампутара.
  • Сындром адмены. Трывожнае адчуваньне адзіноты і адарванасьці ад жыцьця пры адсутнасьці доступу да Сеціва.
  • Страта кіраваньня часам. Шматгадзінная захопленасьць увагі Сецівам прыводзіць да адкладаньня працоўных і сямейных справаў, сустрэчаў і дамоўленасьцяў.
  • Адмова жывых зносінаў на карысьць сеціўных. Сядзеньне перад маніторам забясьпечвае пераважную колькасьць забаваў. Электронныя сябры замяняюць выхад у людзі і стасункі з жыцьцёвымі сябрамі.
  • Пастаянная падлучанасьць. Штогадзінная праверка рахунку ў сацыяльнай сетцы і электроннай пошты для падліку ўпадабаньняў і паведамленьняў.
  • Бязмэтавасьць. Штатгадзінныя зносіны на форуме і ў чаце ды працяглы агляд сайту бяз пошуку патрэбных зьвестак.
  • Марнатраўства. Хаваньне істотных выдаткаў на кампутарныя праграмы і прылады ад блізкіх.
  • Скаргі ад блізкіх. Абурэньне навакольных надта частым знаходжаньнем у Сеціве выклікае выкрутлівае тлумачэньне патрэбнасьці доступу да кампутара.
  • Раздражненьне. Пачуцьцёвае абурэньне пры спробе перапыніць доступ да Сеціва.
  • Дакучлівасьць. Штодзённае шматкратнае абмеркаваньне Сеціва і кампутараў са знаёмымі.
  • Складанасьці ў справах. Правал на працы і ў навучаньні праз парушэньне засяроджанасьці на выкананьні задачы.
  • Паўтаральнасьць (рэцыдыў). Поўнае вяртаньне залежнасьці пры першым жа доступе да кампутара пасьля перапынку.

Да цялесных праяваў залежнасьці адносяць:

  • Сухасьць у вачах і пагаршэньне зроку (блізарукасьць).
  • Галаўны боль і боль у сьпіне ад шматгадзіннага сядзеньня за маніторам.
  • Грэбаваньне і забыцьцё побытавых дзеяньняў: прыёму ежы і душу, чысткі зубоў.
  • Схільнасьць да абжорства каля экрана.
  • Недасып ад засынаньня глыбокай ноччу ці пад ранак у сувязі зь перашкодай сну ў выглядзе расчуленасьці шматлікімі зьвесткамі.
  • Прыдалоневы сындром (боль) празь перанапругу цягліцаў у кісьцях рук.
  • Бледнасьць і кругі пад вачыма ад нястачы сьвежага паветра.
  • Хуткая цялесная стамляльнасьць.
  • Дыхавіцу праз надта малы прыток паветра.
  • Дэпрэсію і трывожнасьць ад незадаволенасьці сваім грамадзкім жыцьцём.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Інтэрнэт-Залежнасьць ПапярэджаньнеІнтэрнэт-Залежнасьць ЧыньнікіІнтэрнэт-Залежнасьць ПраявыІнтэрнэт-Залежнасьць КрыніцыІнтэрнэт-Залежнасьць Вонкавыя спасылкіІнтэрнэт-ЗалежнасьцьСеціва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.sjКітайВадзім СаранчукоўЛаўрэнці ЗізаніВойцех МанівідАнальны сэкс.ptКельтыСьцяг Расеі.ro44Ліцьвіны.yuФіксікіКінбурнскі паўвостраўКуфніца.maКоўна.st.ch.ne.mz.itУкраіна.ioГомельЛатвіяІгар Тур2004Парнаграфія-гонзаГубэрнатар.aiВалошка.azДынастыя ЦынАтэныКрыж Эўфрасіньні ПолацкайКіеўская Русь.lyНарвэгіяДэмакратычная партыя2 сакавіка.ilЯзэп Лёсік1918Іван Шамякін.wsСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБеларускі нацыянальны стройПолацак19881996.mqФазы МесяцаАзартная гульняСтарабеларуская мова1647Рэжым ЛукашэнкіЛічэбнік1926.lt1946Бялынічы1916.clЛязьбійская парнаграфія1994Жанна д’АркМаксім Багдановіч🡆 More