Інстытут Сацыялёгіі

27°36′11″ у. д. / 53.91694° пн. ш.

27.60306° у. д. / 53.91694; 27.60306

Інстыту́т сацыялё́гіі (рас. Институт социологии, анг. Institute of Sociology) — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 году.

Інстытут сацыялёгіі
наркам. Інстытут сацыялогіі
Абрэвіятура ІС
Папярэднік Інстытут філязофіі і права
Дата ўтварэньня 16 студзеня 1990 (34 гады таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта вывучэньне грамадзтва
Штаб-кватэра Першамайскі раён, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы расейская
Кіраўнік Генадзь Каршуноў
Намесьнік у навуковай працы Зьміцер Бязьнюк
Намесьнік у інавацыйнай працы Юры Чарняк
Навуковая сакратарка Ірына Лісоўская
Асноўныя асобы Яўген Бабосаў, Мікалай Бараноўскі, Сяргей Шавель, Міхаіл Арцюхін
Кіроўны орган Кіраўніцтва
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Колькасьць супрацоўнікаў 67 (2020 год)
Сайт socio.bas-net.by

На 2020 год уваходзіў у склад Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ. Інстытут сацыялёгіі аказваў наступныя паслугі: збытавое дасьледаваньне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытаньне грамадзкай думкі, дасьледаваньне перавагаў выбарцаў і грамадзка-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія дасьледаваньня, пасьлядыплёмнае навучаньне грамадазнаўцаў і падтрымка грамадазнаўчага дасьледаваньня. З 2010 году выдае штогадовы «Сацыялягічны альманах» на ангельскай, беларускай і расейскай мовах. У асьпірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спэцыяльнасьці: 1) гаспадарчае грамадазнаўства і народанасельніцтва; 2) грамадзкая будова, грамадзкія ўстоі і працэсы; 3) палітычнае грамадазнаўства; 4) грамадазнаўства культуры. Сумесныя дасьледаваньні ажыцьцяўлялі з навуковымі ўстановамі Летувы (Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага), Нямеччыны, Расеі (Інстытут сацыялёгіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут).

Будова

На 2020 год Інстытут сацыялёгіі ўлучаў Асяродак агляду перасяленьня навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў ды 8 аддзелаў: 1) апэратыўных дасьледаваньняў, 2) гаспадарчага грамадазнаўства, 3) грамадазнаўства грамадзкай галіны, 4) грамадазнаўства дзяржаўнага кіраваньня, 5) грамадазнаўства культуры, 6) грамадзкай тэорыі і мэтадалёгіі, 7) матэматычнага і мэтадычнага забесьпячэньня грамадазнаўчых дасьледаваньняў, 8) рэгіянальнага грамадазнаўства.

Мінуўшчына

16 студзеня 1990 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 12 аб стварэньні Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук БССР на аснове Рэспубліканскага цэнтру сацыялягічных дасьледаваньняў (РЦСД) Інстытуту філязофіі і права, які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў Інстытуту эканомікі: 1) навуказнаўства, 2) дэмаграфіі і праблемаў народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: 1) тэорыі, мэтадалёгіі і мэтодыкі грамадазнаўчых дасьледаваньняў (загаднік Сяргей Шавель); 2) грамадазнаўства грамадзкай думкі (Галіна Сакалова); 3) грамадзкай дынамікі сельскага насельніцтва (Аляксандар Крукоўскі); 4) грамадзкіх праблемаў моладзі (Мікалай Бараноўскі). На 1998 год у Інстытуце сацыялёгіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: 1) сацыяльнай палітыкі, 2) сацыялёгіі працы і эканамічнай сацыялёгіі, 3) сацыялёгіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі, 4) сацыялёгіі культуры, 5) сацыялёгіі навукі, 6) сацыяльнай дэмаграфіі і занятасьці насельніцтва, 7) сацыяльнай псыхалёгіі асобы і калектыву. Кірункамі дасьледаваньняў былі: зрухі ў будове грамадзтва, зацікаўленасьцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасьці; будова рынку і рухомасьць працоўнай сілы; паводзіны і асаблівасьці ўзаемінаў асобы ва надзвычайных умовах сутыкненьня і Чарнобыльскага бедзтва; назіраньне і прадказаньне грамадзкага разьвіцьця. Свае працы выдалі: Андрэй Ракаў «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага плянаваньня» (1990), Вячаслаў Оргіш «Вытокі хрысьціянства: культурна-гістарычны генэзіс» (1991), Ванда Русецкая «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), Анатоль Рубанаў «Сацыяльны суб'ект: матывы і дзейнасьць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялёгія» і акадэмік Яўген Бабосаў «Катастрофы: сацыялягічны аналіз» (1995), Валер Кліменка «Адукацыя ў трансфармуемым грамадзтве» (1996) і Бабосаў «Асновы канфлікталёгіі» (1997). У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялёгіі стварылі магістратуру.

Кіраўнікі

  • Яўген Бабосаў (1990—1998)
  • Васіль Бушчык (1998—2000)
  • Георгі Явелькін (2000 — красавік 2008)
  • Уладзімер Абушэнка (выканаўца абавязкаў; красавік—сьнежань 2008)
  • Ігар Катляроў (сьнежань 2008 — 2018)
  • Генадзь Каршуноў (з 22 жніўня 2018 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Інстытут Сацыялёгіі БудоваІнстытут Сацыялёгіі МінуўшчынаІнстытут Сацыялёгіі КрыніцыІнстытут Сацыялёгіі Вонкавыя спасылкіІнстытут СацыялёгііГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алесь РазанаўТравеньЗораФранак ВячоркаБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяПарнаграфія ў ЧэхііКацярына IIБеларуская літаратураНясьвіжПлаешцьГарбатаФальклёрСучаснасьцьІнфармацыйныя тэхналёгііКурыцаАляксей ДудараўКіева-Пячэрская лаўраБраўзэрНью-МэксыкаНапалеон I БанапартТаксіПастава на каленяхМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеШпакПрыметнікПартэнонГрупавы сэксІнданэзіяМазанКоміксГуда (імя)Радыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуБаскетболДалас МэвэрыксМадэль OSIБеларуская міталёгіяАдраджэньне (1922)Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўЛязьбійская парнаграфіяДональд ТрампФільмМіжгорскі раёнМогілкіМаргарыта ЛатышкевічБраніслаў КамароўскіХрапунскі сельсаветВітаўтАнтон ЯленскіIP-адрасГента (імя)Лянда1655SAAB 90Белая РусьГаўдАгінскіяСярэднебасьнійскі кантонЮзаф ГалерКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)Рымская рэспублікаСавецкая акупацыя ЎкраіныЎГера (мужчынскае імя)Сьцяг Кіева1992🡆 More