Ільля Хрэнаў: беларускі вайсковец Узброеных сілаў Украіны

Ільля «Ліцьвін (Літвін)», сапр.

Ільля Хрэнаў (1994 або 1995, Менск — 3 сакавіка 2022, Буча пад Кіевам) — баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», які загінуў пры абароне Кіева ад войскаў Расеі. Першы загінулы беларус-добраахвотнік у час адкрытага расейскага нападу на Ўкраіну.

Ільля Хрэнаў
Дата нараджэньня 1994
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 сакавіка 2022(2022-03-03)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Загінуў у баях за Бучу
Месца вучобы
Занятак вайсковец
Месца працы
Вядомы як баец-добраахвотнік беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў»
Псэўданім Ліцьвін
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

У сакавіку 2022 году беларусы ў Адэсе ўтварылі добраахвотніцкі аддзел імя Ільлі Ліцьвіна дзеля дапамогі Ўзброеным сілам Украіны.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся ў Менску, вырас у Лошыцы ў шматдзетнай сям’і — быў пятым дзіцём. Навучаўся ў аўтамэханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ.

Добраахвотнік ва Ўкраіне

У 2014 годзе паехаў добраахвотнікам ва Ўкраіну і далучыўся да батальёну «Азоў», які толькі фармаваўся. Лічыў, што свабода Беларусі будзе вызначацца ва Ўкраіне. Служыў у выведцы «Азова», удзельнічаў ува ўсіх вядомых апэрацыях — Ілавайск, Марыінка, Шырокіна.

Калі вайна на Данбасе перайшла ў стан «замарожанай», пакінуў службу, прайшоў курсы праграмістаў і стаў рабіць у сфэры высокіх тэхналёгіяў, жывучы ў Броварах каля Кіева. У сьнежні 2017 году ажаніўся. У час пратэстаў у Беларусі (2020—2022) у вольны час дапамагаў беларусам, пацярпелым ад рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.

Калі 24 лютага 2022 году Расея напала на Ўкраіну, быў першым зь беларускіх добраахвотнікаў, хто запісаў відэа з заклікам абараняць Украіну:

«Сёньня Расея зноў паказала сваю існасьць і падступна напала на Ўкраіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Ўкраіны».

3 сакавіка 2022 году атрымаў раненьне ў баях за Бучу пад Кіевам, яму пасьпелі зрабіць апэрацыю, але ўратаваць жыцьцё не атрымалася. Цырымонія разьвітаньня прайшла 5 красавіка 2022 году, бо да расейскага адступленьня з поўначы Ўкраіны цела не маглі выцягнуць з поля бою.

Выказваньні

  • «[Украінцы] гэта мой братэрскі народ, я ня мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць.
  • «Кожны беларус сам выбірае, што ён мае рабіць, — калі хочаш, пішы камэнтары, хочаш за стырно — будзь шофэрам, хочаш біць акупантаў — значыць бі іх!»

Памяць

24 лістапада 2022 году Ільля Хрэнаў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ільля Хрэнаў БіяграфіяІльля Хрэнаў ВыказваньніІльля Хрэнаў ПамяцьІльля Хрэнаў Глядзіце таксамаІльля Хрэнаў КрыніцыІльля Хрэнаў Вонкавыя спасылкіІльля ХрэнаўБеларусыБучаКіеўЛіцьвіныМенскРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Расея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Хваля ПінскАндрэа БачэльліЧорны замак АльшанскіПрыметнікЭкзархатКантрабандаГімн Украінскай ССРТаталітарызмСымболіка БеларусіХлёдвіг ГогэнлёэПачаеўВасіль ТацішчаўМы выйдзем шчыльнымі радаміПрымакі (п’еса)БраціславаАндрэй МукавозчыкКарляс ТэвэсПалесьсе (прадпрыемства)ПадвалачыскЛеон (Гішпанія)Пінская вобласьцьДарагічынскі раёнУсяслаў Чарадзей1581МагілёўУладзімер ПуцінАльтэнаМіжнародны жаночы дзеньПарнафільмМарокаБарычавіцкі сельсаветПінскводбудЭўрапейскі ЗьвязГрыгарыянскі каляндарСоф’я КавалеўскаяТамаза Кампанэльля29 траўняБерасьцейскі раёнКатынь (вёска)Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 годуВалейболГрыб-парасон пярэстыЯнаўФіліп II (кароль Гішпаніі)МанПорнгабСуахіліАрыстыд БрыянЛео ТаксыльХрыстафор КалюмбМузыкаВінаградакветныяПалац Бутрымовічаў (Пінск)ЗалешчыкіДэсмонд ТутуЧалавекВэб-сайтДабравесьцеДойлідзтваАвантуры майго жыцьцяКомплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў ГайнаўцыАкраДрам-н-басМалоткавіцкі сельсаветКрэтынскі раёнТокіёЛёнданАліваHTMLЛунінецЧыгункаРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуТэракт у «Крокус Сіці Холе»ХабарАдэльбэрт фон Шаміса🡆 More