Vef: Латвійская фабрыка

VEF (скарачэньне ад лат.

Valsts elektrotehniskā fabrikaдзяржаўная электратэхнічная фабрыка) — вытворца электрычных і электронных прыбораў, якія разьмяшчаўся ў Рызе (Латвія) і дзейнічаў у 1919—1999 роках.

Valsts elektrotehniskā fabrika
Vef: Латвійская фабрыка
Vef: Латвійская фабрыка
Тып limited liability company[d]
Заснаваная 1919
Краіна
Разьмяшчэньне Рыга, Латвія
Закрытая 1999
Галіна электроніка
Матчына кампанія Radiotehnika RRR[d]

Мінуўшчына

Vef: Латвійская фабрыка 
Першыя будынкі VEF

VEF была заснаваная ў красавіку 1919 року як рамонтная майстэрня ў аддзеле пошты і тэлеграфу (лат. Pasta un telegrāfa virsvaldes galvenā darbnīca, PTVGD). У 1922 на фабрыцы пачаўся выпуск тэлефонаў, у 1924 — дэтэктарных радыёпрымачоў, у 1928 — аўтаматычных тэлефонных станцыяў. У 1930-я рокі штомесячны аб’ём вытворчасьці PTVGD складаў 500 тэлефонаў і 400 АТС. У гэты час фабрыка выпускала ўсе запатрабаваныя ўзоры бытавой тэхнікі: прылады сувязі, тэлефоны, лямпачкі, фотаздымачы, прасы, радыёпрымачы, ліхтары, а таксама фотапаперу, мэблю і нават самалёты.

У 1936 року VEF выйшаў на сусьветны рынак з найменшым на той час у сьвеце фотаапаратам(en) Minox, распрацаваным Вальтэрсам Цапсам.

У II сусьветную вайну фабрыка была разбураная і разрабаваная. За савецкім часам вытворчасьць адноўленая. У 1960-я VEF штомінуту выпускаў сем радыёпрымачоў і пяць тэлефонаў; два з трох савецкіх тэлефонаў былі вырабленыя на VEF. Таксама былі добра вядомыя ейныя транзістарныя прымачы «Спидола» і «ВЭФ». Завод пастаўляў тэлекамунікацыйную і электронную прадукцыю для вайсковых патрэбаў СССР. У 1991 року колькасьць ягоных супрацоўнікаў дасягнула 20 000 чалавек.

Пасьля здабыцьця незалежнасьці VEF апынуўся ня ў стане канкураваць з заходнімі кампаніямі з-за нізкай якасьці прадукцыі. Не далі посьпеху спробы рэструктурызацыі кампаніі, аб’ёмы вытворчасьці якой у 1993—1997 скараціліся больш як на 90%. VEF падзяліўся на шэсьць дробных кампаніяў, палова зь якіх ужо скончылі сваё існаваньне. На трох астатніх — «VEF un Ko», «VEF TELEKOM» і «VEF Radiotehnika RRR» — працуюць ад 100 да 200 чалавек.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

ЛатвіяЛатыская моваРыга

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1938Беларуская МарсэльезаТэндэр (вагон)4-ы пяхотны рэгімэнт польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага.ao89ХрысьціянстваРужанец.kp27Кантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуНаваградак1987.pnСтарабеларуская мова.cyЯвіл1908ФранцыяЛетува.slХэрсон.mq.th.lrMicrosoft Office195586Бісэксуальная парнаграфія.tjРасейская акупацыя Чарнігаўскай вобласьціСэкундаВікіпэдыяЗянон Пазьняк.ggЖанчына зьверхуГісторыя ад заснаваньня гораду1918.neЯн СерадаПрага.bsLast.fmБерасьцеНямецкая моваВалошкаЯмантАнатоль Грачанікаў.scЛетувізацыя1916Другая Ўстаўная грамата1997ТаінстваАдраджэньне мовыСанкт-ПецярбургЦыбуля (расьліна)Уладзіслаў ЗавальнюкСяргей Мінаеў.mhМанівідБеларускі нацыянальны строй.uyІгуменНароўляПраграмнае забесьпячэньнеСлавянскія мовы1964Сафі Марсо.by.mc.cm🡆 More