«This is хорошо» — расейскамоўнае інтэрнэт-шоў, якое выпускалася з 16 кастрычніка 2010 году па 8 ліпеня 2019 году ў Латвіі.
Перадача выходзіла два разы на тыдзень звычайна аўторкамі і пятніцамі. З 21 студзеня па 14 траўня 2012 году праграма трансьлявалася на Першым канале ў рамках шоў «Першая кляса» з Іванам Ахлабысьціным. 21 верасьня 2012 году ў Рызе адбылася прэм’ера кароткамэтражнага дакумэнтальнага фільму «Інтэрнэт-шоў».
This is хорошо | |
Жанр | відэаблог забаўляльная праграма |
---|---|
Аўтар | Стас Давыдаў |
Рэжысэр | Віталь Галаванаў |
Сцэнарыст | Віталь Галаванаў Сяргей Федарэнка |
Вядоўца | Стас Давыдаў |
Завяршальная тэма | «Песьня пра голага мужыка» (Mad Dee rmx) |
Краіна вытворчасьці | Латвія |
Мова | расейская |
Колькасьць выпускаў | 173 |
Вытворчасьць | |
Працягласьць | 5 хвілінаў |
Трансьляцыя | |
Канал | YouTube Першы Канал |
Фармат кадра | 480p (1—48); 1080p (пасьля 48) |
Фармат гуку | стэрэа |
Пэрыяд трансьляцыі | з 16 кастрычніка 2010 |
Храналёгія | |
Падобныя перадачы | Шоў «=3» Рэя Ўільяма Джонсана +100500 |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
Блог прысьвечаны агляду папулярных відэаролікаў у Інтэрнэце, па аналёгіі з шоў амэрыканскага аглядальніка Рэя Ўільяма Джонсана.
Вядоўца праграмы Стас Давыдаў дае свае камэнтары да відэаролікаў, дасланых гледачамі. У канцы перадачы звычайна выкарыстоўваецца інтэрактыў. У раньніх выпусках перадачы ўдзельнічаў яшчэ адзін пэрсанаж — асьвятляльніца Насьценька (дакладней, яе голас), якая пачала зьяўляцца зноў са 164 выпуску. Адметная рыса праекту — адсутнасьць нецэнзурнай лаянкі, таму гледачы YouTube успрымаюць блог «This is хорошо» як альтэрнатыву іншаму папулярнаму блогу «+100500». Абодва блогі зьяўляюцца расейскамоўнымі аналягамі шоў Рэя Ўільяма Джонсана, хоць «TiХ» здымаецца ў Рызе.
З 29 выпуску пытаньні здымаюцца, а ня пішуцца. З 48 выпуску шоў выходзіць у HD-фармаце, а з 55 выпуску шоў стала выходзіць з інтэрактыўнымі субтытрамі на ангельскай мове для замежных карыстачоў.
70, 96 і 141 выпускі правёў Руслан Усачоў. Дадзены факт быў ня вельмі дружалюбна ўспрыняты гледачамі — усе тры разы ролікі набралі значна больш «Мне не спадабалася», чым у астатніх выпусках. Большасьць камэнтатараў палічыла Руслана недастаткова артыстычным. 146 выпуск правёў Ільля Прусікін, што таксама было сустрэта вельмі холадна.
З 87 выпуску праект зьмяніўся візуальна: стваральнікі зьмянілі надпісы на экране зь белых у шэрыя зь белай аблямоўкай, мікрафон перамясьцілі ў ніжнюю частку кадра, памянялі дызайн каналу на YouTube і фон, на якім здымаецца вядоўца, а таксама прыбралі «Індыкатар спантанай утрапёнасьці». З 97 выпуску ў адказах на пытаньні, якія паказваюцца ў канцы відэа, выпраўляюцца памылкі. А з 100-га выпуску, чалавек, чыё відэапытаньне для інтэрактыву было ўключана ў выпуск, атрымлівае фірмовую футболку ад каманды «This is хорошо».
За першы год перадача набрала 180 мільёнаў праглядаў. А да сярэдзіны чэрвеня 2012 году — больш за 270 мільёнаў. Канал зьяўляецца 6-м па колькасьці праглядаў у катэгорыі «Гумарысты» (па ўсім сьвеце). У расейскамоўным сэгменце па гэтым паказчыку блог займае другое месца.
У 2011 годзе праект стаў уладальнікам прэміі «Найлепшы відэаблог Рунэту». Улетку таго ж году ўсе тры стваральнікі праекту былі запрошаны на тэлеперадачу «Без цэнзуры» на латвійскім канале TV5 Riga.
Над праектам працуюць тры чалавекі:
Выдаленыя выпускі ў далейшым былі адноўлены.
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article This is хорошо, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.