Spacex Starship

Starship — пілятаваны касьмічны карабель новага пакаленьня, які распрацоўваецца прыватнай амэрыканскай кампаніяй SpaceX.

Starship разьлічаны на вывад на нізкую арбіту больш за 100 тонаў карыснай вагі.

Spacex Starship
Starship

У межах праекту Starship SpaceX таксама распрацоўвае звышцяжкія ракету-носьбіт Super Heavy для запуску карабля на нізкую калязямную арбіту зь зямлі і «танкер» на падставе Starship для яго дазапраўкі на арбіце для місій у далёкі космас.

Па словах CEO і галоўнага інжынэра SpaceX Ілана Маска, Starship ў будучыні заменіць Falcon 9 і Falcon Heavy, грузавы і пілятуемы Dragon V2.

Мэтай кампаніі SpaceX зьяўляецца запуск Starship: на Марс з грузам — у 2022 годзе, за якім адбудзецца пілятуемы палёт у 2024 годзе.

30 красавіка 2020 NASA ў рамках праграмы «Артэміда» абрала SpaceX ў ліку аднаго з трох падрадчыкаў для праектаваньня і распрацоўкі сыстэм высадкі людзей на Месяц у 2024 годзе. Праграма прадугледжвае частковае спансаваньне праекту з мэтай стварэньня месяцовай вэрсіі карабля Starship, здольнага перавозіць экіпаж зь нізкай калязямной арбіты да месяцовай арбітальнай станцыі Gateway і паміж станцыяй і паверхняй Месяца.

Будаўніцтва і тэставаньне прататыпаў карабля вырабляецца на прыватным касмадроме SpaceX ў Бока-Чыка.

Выпрабаваньні

Амэрыканская карпарацыя SpaceX заявіла 6 жніўня 2020 году, што правяла пасьпяховыя лётныя выпрабаваньні прататыпу другой ступені ракеты-носьбіта Starship. Пуск прайшоў на палігоне ў Тэхасе, трансьляцыя вялася на Ютуб-канале NASASpaceFlight. Падчас выпрабаваньняў прататып падняўся на 150 мэтраў, перамясьціўся ўбок і зьдзейсьніў мяккую пасадку на зададзеную частку выпрабавальнай пляцоўкі.

Крыніцы

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2008Чычэн-ІцаМастурбацыяЛохГарматаМесяц (каляндар)1449КнігаMauzerПрыпяцьБеларусьMozilla FirefoxСтрахАральны сэксТамара ЦулукідзэРадаўніцаБітва пад ВоршайЛептаПаронімыКардыялёгіяМенскE (літара)Арганізацыя Аб’яднаных НацыяўАнілінгусÜbers Meer (Radio Edit)Беларуская энцыкляпэдыяАгенцтва гарантаванага пакрыцьця банкаўскіх укладаў (дэпазытаў) фізычных асобаўГерб ЛепеляБусел белыСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРАнатоль БутэвічЭлектронная поштаВоршаНатальля АрсеньневаІсламская дзяржаваЭнельЧалавекГрэбля.neВадазборДзень ПерамогіЛюдміла РублеўскаяОбДэнацыяналізацыяСьвятлана ЦіханоўскаяШанхайСьюзан ЗонтагГэра Б’ёркБеларуская краёвая абаронаМіндоўгПарнаграфіяАляксей ДудараўТаронтаўскі ўнівэрсытэтСамагубстваЦягнікЛеў СапегаАдраджэньне мовыІнданэзіяУладзімер ДубоўкаБеларуская самаабаронаВаршаваАлег ЖданАфарызмЛічэбнікГорадняГрупа АзотыПарнаграфія ў ЗШАПлоцевы актВяртаньне АрабэліЖалейка (зборнік)🡆 More