Ісламская Дзяржава: тэрарыстычная арганізацыя

Ісла́мская дзяржа́ва (Ісла́мская дзяржа́ва Іра́ку і Лева́нту) — транснацыянальная вайскова-тэрарыстычная арганізацыя, заснаваная ў кастрычніку 2006 году ў захопленым арабскімі ісламістамі ірацкім горадзе Бакуба(en) (цэнтар Дыяльскай вобласьці(en)) пад назовам Ісламская дзяржава Іраку.

«Ісламская дзяржава Іраку і Леванту»
араб. الدولة الإسلامية في العراق والشام
эмблема
Чорны сьцяг з 2 надпісамі: «Мухамад — пасланец Алага»
Іншыя назвы: «Ісламская дзяржава Іраку» (да 8 красавіка 2014 г.)
Зьяўляецца часткай: «Аль-Каіда» (да 3 лютага 2014 г.)
Ідэалёгія: шавінізм
Этнічная прыналежнасьць: арабы
Рэлігійная прыналежнасьць: іслам
Лідэры: Ібрагім Бадры(en)
Штаб-кватэра: Эр-Рака(en) (Сырыя)
Актыўная ў: Ірак, Сырыя
Дата фармаваньня: 13 кастрычніка 2006 (17 гадоў таму)
Адлучылася ад: Нарада маджагедаў у Іраку(en)
Праціўнікі: Урады Іраку і Сырыі
Колькасьць сябраў: 20 тыс. (2014)
Удзел у канфліктах: Ірацкая вайна, Грамадзянская вайна ў Сырыі
Ісламская Дзяржава: тэрарыстычная арганізацыя

     Тэрыторыя, кантраляваная Ісламскай дзяржавай на канец жніўня 2016 г.

Мінуўшчына

Прылічаная да ліку тэрарыстычных арганізацыяў заходнімі ўрадамі і іхнымі хаўрусьнікамі, як то ЗША, Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй, Канадай, Інданэзіяй і Саудаўскай Арабіяй. Кантралюе шэраг паўночных тэрыторыяў Іраку (за выняткам Курдыстану) і паўночна-ўсходніх тэрыторыяў Сырыі, дзе судакранаецца з Сырыйскім Курдыстанам і Турэччынай.

Паводле свайго самаабвешчанага статусу, дзяржава зьяўляецца халіфатам, то бок прызнае за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім сьвеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі зь пераважна мусульманскіх насельніцтвам, пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Ярданію, Ізраіль, Палестыну, Лібан, Кіпр і плошчу ў паўднёвай частцы Турэччыны.

Група, у сваім першапачатковым выглядзе, складаецца і абапіраецца на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх групаў, у тым ліку ейнага папярэдніка арганізацыі Аль-Каіды ў Іраку. Першапачатковая мэта ісламскай дзяржавы ёсьць стварэньне халіфату ў рэгіёне суніцкай большасьці ў Іраку. Пасьля ейнага ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сырыі арганізацыя ў 2014 годзе пачала вайну ў Іраку.

Мусульманскія багасловы па ўсім сьвеце не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасьць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі.

У пачатку верасьня баевікі арганізацыі апублікавалі заяву, дзе заяўлялася пра намер вядзеньня арганізацыяй паветранае вайны супраць узброеных сілаў Сырыі і захопу расейскае часткі Каўказу.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

en:Baqubahen:Diyala GovernorateТэрарызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанна Некрашэвіч-Кароткая27 красавікаФрыдрых ШылерПарнаграфіяПарнаграфія-гонзаТаварны знак7011992Ёган Вольфґанґ фон ҐётэУсходнеславянскія мовыМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахХмараБабёрМаксім ТанкЭнэргіяІнтымная лірыкаТроп (літаратуразнаўства)ГенацыдВільняШаркоўшчынаЗаходняя БеларусьФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўБайкаЯдзерная зброяЗямля (неадназначнасьць)Сэм’юэл Тэйлар КолрыджГомельМаксім БагдановічБавоўнаЗянон ПазьнякПастава 69СМЕРШВойшаЭйкаВагінальны сэксРэстаранНідэрляндыДжынсавая рэвалюцыяРасейская акупацыя БеларусіРАУСЭўропаКарлес Пудждэмон6 красавікаБаскетбол1589Порнгаб24 красавікаФундацыя «Вікімэдыя»Іван МележЯўхім КарскіНавукаАлесь ПетрашкевічЦэнтральная разьведвальная ўправаАляксей БацюкоўЮрась БарысевічПалітыкаКордаваАдвечным шляхамЦягнікПтушкіАляксандар Мароз1919🡆 More