foobar2000 — бясплатны аўдыё-плэер для апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Windows (з вэрсіі 0.9 падтрымліваюцца толькі Windows 2000 і больш позьнія рэлізы), распрацаваны польскім праграмістам Пэтэрам Паўлоўскім, былым супрацоўнікам кампаніі Nullsoft.
Мае невялікі памер і мінімалістычны выгляд. Уключае ў сябе мноства функцыяў для падтрымкі мэта-дадзеных і высакаякаснага выкананьня гуку. Акрамя гэтага foobar2000 мае мэдыя-бібліятэку для хуткага доступу да музычных файлаў, убудаваны канвэртар паміж рознымі фарматамі файлаў, модуль запісу кружэлак. Адной з галоўных функцыяў плэеру зьяўляецца магчымасьць падключаць плягіны зь вялікай колькасьцю дадатковых магчымасьцяў.
foobar2000 | |
Распрацоўка | Пэтэр Паўлоўскі |
---|---|
Апошняя вэрсія | 1.5.4 (11 траўня 2020 г. ) |
АС | Windows |
Тып | аўдыё-плэер |
Ліцэнзія | Ядро: прапрыятарная SDK: BSD |
Афіцыйная старонка | www.foobar2000.org |
Праграмны інтэрфэйс мае толькі ангельскую мову. Акрамя таго, аўтар праграмы не зьбіраецца дадаваць падтрымку іншых моваў. Як і не зьбіраецца рабіць вэрсіі праграмы пад іншыя апэрацыйныя сыстэмы.
Акрамя таго, foobar2000 можа граць музыку, запакаваную ў архівы RAR, ZIP і 7-Zip.
Foobar2000 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Foobar2000, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.