Яўген Дамінікавіч Будзінас (18 лютага 1944, Масква — 4 кастрычніка 2007, Менск) — беларускі пісьменьнік і журналіст.
Яўген Будзінас | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 лютага 1944 Масква |
Памёр | 4 кастрычніка 2007 Менск |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
Гады творчасьці | 1966 — 2007 |
Мова | расейская |
Творы на сайце Knihi.com |
Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў, у 1946 сям’я пераехала ў Вільню. Навучаўся ў школе працоўнай моладзі, з 9-е клясы адначасна працаваў лябарантам Віленскай радыётэхнічнай вучэльні (1960—1961). Навучаўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (сьпярша ў разанскім, пасьля ў менскім, які скончыў у 1972). Працаваў сьлесарам у Разані (1961—1962), мантэрам Менскага мескага аўтатрэсту (1963—1965), цесьляром, камісарам камсамольска-моладзевага аддзелу ў Цюменскай вобласьці, пасьля настаўнікам матэматыкі, расейскай мовы і літаратуры ў вечаровай школе пасёлку Сьветлы Цюменскай вобл. (1967—1968).
З 1968 на журналісцкай рабоце ў Менску — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзелу ў газэце «Знамя юності» (1968—1972), уласны карэспандэнт АПН (цяпер РІА «Навіны») ў УССР (1972—1975), карэспандэнт часопісу «Рабочая смена» (1975—1976), спэцыяльны карэспандэнт часопісу «Дружба народов» у УССР і Прыбалтыцы (з 1982).
Чалец СП СССР (з 1986). Старшыня праўленьня выдавецтва «Паліфакт. Ltd»(1991—1997). Сябра рэдрады часопісу «Дружба народів».
Памёр 4 кастрычніка 2007 ў лякарні, дзе прабыў тыдзень. Пахаваны ў Дудутках. Мае дзьвюх дачок і сына.
Дэбютаваў нарысам у 1966 (часопіс «Нёман»). Пісаў расейскаю моваю. Аўтар кніг нарысаў і публіцыстыкы «Адзін практычны крок» (Масква, 1983), «Дом у сельскай мясцовасьці» (Масква, 1985), «Дзеючыя асобы» (1986), «Заўчасны канфлікт» (Масква, 1988), раману-дасьледаваньня «Прамежкавы чалавек» (1990), аўтабіяграфічных раманаў «Дурні» (Масква, 2001), «Давайце, дзяўчаткі» (Масква, 2007). Як публіцыст друкаваўся ў часопісах «Знамя» (1985, № 8), «Дружба народов».
Выдавец сэрыі «Итоги века».
У 1994 стварыў музэй «Дудуткі».
Ляўрэат прэміі Саюзу журналістаў СССР (1985).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Яўген Будзінас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.