Штат Зша: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка

Штат (па-ангельску: state — «дзяржава», «краіна») — асноўная дзяржаўна-тэрытарыяльная адзінка ЗША (50 штатаў), якая мае значную ступень сувэрэнітэту ва ўнутраных справах і што саступае ўсю поўнасьць паўнамоцтваў фэдэральным уладам у адносінах з замежнымі дзяржавамі.

Прыняцьцю якой-небудзь тэрыторыі ў склад Злучаных Штатаў папярэднічае працяглая працэдура: абавязковае прыняцьцё тэрыторыяй уласнай канстытуцыі, якую павінен задаволіць Кангрэс ЗША, прыймаючы рашэньне аб яе прыняцьці ў склад Злучаных Штатаў. Ня мае права выхаду з складу Злучаных Штатаў.

Гісторыя

Слова зьявілася яшчэ ў каляніяльны пэрыяд (прыкладна ў 1648) — ім звалі часам асобныя калёніі; стала выкарыстоўвацца паўсюдна пасьля прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці ў 1776 годзе.

Назвы штатаў

Слова state ўваходзіць у назвы 46 штатаў (напрыклад, State of Texas).

У аснове паходжаньня пэўных назваў штатаў ляжаць шэсьць крыніц: назвы 26 штатаў — індзейскага паходжаньня (зь іх, прынамсі, адно — Айдага — насамрэч прыдуманае слова), назва Аляска — з мовы эскімосаў, Гаваі — з гавайскай мовы; у 11 штатаў назвы ангельскага паходжаньня; у шасьці — гішпанскага, у трох — францускага, назва Род-Айлэнд узята зь нідэрляндзкай мовы, і, нарэшце, назоў аднаго штату — Вашынгтон — мае карані ў гісторыі ЗША.

Вонкавыя спасылкі

Штат Зша: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  Штат ЗШАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Tags:

Ангельская моваДзяржаваЗлучаныя Штаты АмэрыкіКангрэс ЗШАКанстытуцыяСувэрэнітэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Роксі ПантэрЭнцыкляпэдыяПолымя (часопіс)Азэрбайджанская моваМэдыяВікіЛяхавіцкі замакГомасэксуальнасьцьІгнат КанчэўскіСонечная энэргіяП2005Якуб КоласГрупавы сэксВіктар КаліноўскіПастава 69ПаляшукРодныя гоні (1927)Уладзіслаў ГарбацкіПорнасайтУладзіслаў ЧарняўскіРусіны (этнічная група)Паўлінка (п’еса)БобраЗдароўеГісторыя МенскуСамагубстваСтаражытны РымЛікБаранавіцкі раёнСлавамір МрожакВікіпэдыяКніга28 красавікаАнгельская моваМаркёрСьвяты ЮрыСаргельРожаваНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Павал ДураўАркадзь КуляшоўТэмпэратураЯгайлаЗямля пад белымі крыламіМадэль OSIНіна МацяшУладзімер КаткоўскіПаўстаньне 1863—1864 гадоўЛетуваГенадзь КарпенкаЗьміцер СаўкаЗьміцер СанькоРужанецКартагенКасмадром імя Сатыша ДгаванаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Расейска-ўкраінская вайнаВэб-сайтАлесь РазанаўАкторы парнафільмаўПадзелы Рэчы ПаспалітайАндрэй Курэйчык24 красавікаІван ЧыгрынаўАлесь ЖукСурвэткаПаўднёвы полюсВікісховішча1951ГідуныВайшнорыяСьпіс праектаў ВікімэдыіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)🡆 More