Франц Іванавіч Сіўко́ (3 траўня 1953, в.
Вята, Мёрскі раён, Полацкая вобласьць, БССР) — беларускі празаік, публіцыст, пэдагог. Ляўрэат прэміі імя Уладзімера Караткевіча (2002), прэміі «Гліняны Вялес» (2015).
Франц Сіўко | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 траўня 1953 (70 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, пісьменьнік, журналіст, прафэсар унівэрсытэту |
Гады творчасьці | 1986 — цяпер |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Узнагароды |
Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах Мёрскага раёну. Скончыў філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. З 1975 па 1980 настаўнічаў у Верхнядзьвінску. У 1980 пераехаў на сталае жыхарства ў Віцебск. Працаваў настаўнікам, намесьнікам дырэктара ў школах гораду, карэспандэнтам-арганізатарам у сыстэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменьнікаў Беларусі, стыльрэдактарам і перакладчыкам у газэце «Віцебскі рабочы», выкладчыкам курсу прафэсыйнае лексікі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце, прыбіральшчыкам пры культава-рэлігійнай установе, карэктарам у выдавецтве. Цягам шэрагу гадоў зьяўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны. У верасьні 1986 выступіў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць…», які паклаў пачатак шырокай дыскусыі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадзтве.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1993, Беларускага ПЭН-цэнтру (да 2017). З 1999 па 2009 — старшыня Віцебскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Сталую літаратурную працу пачаў у 1983. Творы друкаваліся ў шматлікіх літаратурна-мастацкіх выданнях, калектыўных зборніках, штотыднёвіках. Аўтар 13 кніг прозы. Пад псэўданімам Францішак Дубраўскі супрацоўнічае з каталіцкімі выданьнямі «Наша вера», «Ave Maria». Аўтар публіцыстычных артыкулаў па праблемах захаваньня духоўнае спадчыны, моўнай сытуацыі ў краіне, мэтадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы разьвіцьця беларускай мовы» (1997) і мэтадычнай распрацоўкі (у сааўтарстве) «Культура маўленьня і дзелавыя зносіны спэцыяліста» (2010) для студэнтаў нефілялягічных спэцыяльнасцяў. У творчасьці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, дасьледуе асабліваьсці мэнтальнасьці айчыннага грамадзтва на пераломных гістарычных этапах у кантэксьце агульначалавечых каштоўнасьцяў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Франц Сіўко, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.