Францішак Бартуль (15 лістапада 1918, в.
Бярозкі каля Прыдруйску, цяпер Латвія — 4 сьнежня 2005, Нью-Ёрк) — грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі.
Францішак Бартуль | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1918 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 4 сьнежня 2005 (87 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | грамадзкі дзяяч |
У 1937 годзе скончыў сярэднюю школу ў Дзьвінску. У 1940 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Штэтыне. Дзякуючы веданьню нямецкай мовай быў прызначаны перакладчыкам і адпушчаны на адпачынак у Дзьвінск, адкуль назад не вярнуўся. У 1943 годзе скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. У 1944 годзе вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА.
Ад ліпеня 1944 году — на эміграцыі. Спачатку знаходзіўся ў Кёнігсбэргу, працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—1945 гг вучыўся на філязофскім факультэце Мюнхэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту, пазьней — на філязофскім факультэце Грыгарыянскага ўнівэрсытэту ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, атрымаў спэцыяльнасьць тэхніка-дантыста.
Ад 24 сьнежня 1946 году — сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ў 1949 годзе быў абраны старшынём арганізацыі. Пазьней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Ад 1949 годзе быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін са стваральнікаў Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’яднаньня «Жыцьцё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’яднаньня «Рунь».
У 1956 годзе разам з жонкай Верай Бартуль выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Стаў актыўным ўдзельнікам беларускага жыцьця. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня і яго Нью-Ёрцкага аддзелу, сябрам рэдкалегіі газэты «Беларус». Ад 1982 году — старшыня Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага. Быў радным БНР. Памёр у Мангасэце на Лёнг-Айлэндзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны ў Іст-Брансўіку (Нью-Джэрзі) на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Францішак Бартуль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.